Олег Корбан

Нарадзіўся ў горадзе Мінску, у звычайнай працоўнай сям'і. З ранняга ўзросту пачаў праяўляць цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, абароны справядлівасці, адкрыта выказваў сваю думку па ўсіх пытаннях. Удзельнік шматлікіх акцый і кампаній беларускай дэмакратычнай апазіцыі, працяглы перыяд быў сябрам "Маладога Фронту", АГП, кіраўніком "Маладых дэмакратаў". За свае погляды і дзейнасць некалькі разоў праходзіў праз крымінальныя пераследы, шматразова адбываў незаконныя адміністратыўныя арышты на знакамітым Акрэсціна. У траўні 2012 г. атрымаў вышэйшую адукацыю ў Кіеўскім міжнародным універсітэце па спецыяльнасці псіхолаг. Скончыў 3-х гадовы курс навучання ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларусі. З сярэдзіны 2012 года адзін са стваральнікаў і лідараў беларускай грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва".