«Паслявобразы» – апошні фільм Вайды. Рэцэнзія пасля менскай прэм'еры 14.11.2016 1

Годным закрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» стаў апошні прыжыццёвы фільм класіка польскага кіно Анджэя Вайды. 

Апошні фільм Анджэя Вайды "Паслявобразы" – сапраўды цудоўны прыклад акцэнтавання на важнасці стварэння маштабу асобаў мастацтва ў культуры, якіх здольны пачуць свет, якія змогуць быць рупарам цэлых народаў альбо нават эпохаў, каталізатарамі мыслення, свабоды і праўды. Менавіта такім мусіць быць беларускі сучасны фільм, каб прэтэндаваць на «Оскар». 

 

Нацыянальнае кіно, якое вяртае памяць. «Паслявобразы» Вайды – нацыянальнае кіно, якога так не стае нам, беларусам. Біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця польска-беларускага мастака-авангардыста XX стагоддзя Уладзіслава Страмінскага. Фільм Вайды вяртае нам памяць. Памяць не толькі пра такі блізкі і такі далёкі «вецер гісторыі», але і пра забытую постаць самога Страмінскага і яго ўнёсак ў мастацтва, пра супраціў мастака супраць злачыннай ўлады.  

Такога прынцыповага, яснага, унутрана дынамічнага, глыбока ментальнага кіно не хапае Беларусі. Мастацтва, у якім няма сумневаў, на чыім баку праўда, і абсалютна відавочная ілжывасць сістэмы, апарату, што штучным чынам спрабуе зламаць, сагнуць, мусова прыстасаваць пад сябе і народ, і творцаў. ДАЛЕЙ.

Вельмі раю да прагляду. Не прапусціце. ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.

"Жыццё ў натуры" (эка-відэа) 29.09.2016 4

Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Не АЭС! Беражыце лес! Сартыруйце смецце! Спажывайце натуральнае! Пакуль нехта чакае эпохі электрамабіляў, ёсць і тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. А вам па сіле кінуць фастфуд і перасесці на ровар? Вы таксама хочаце зберагчы Зямлю для нашчадкаў і жыць здарова і здорава? Тады для Вас – тэма новага «Прывату» №12 – «Жыццё ў натуры». 

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску: 

Госця ў студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнай сеткі» Іна Панчкоўская. Яна раскажа пра свой прафесійны і экалагічны досвед, а таксама пра нечаканыя прыватныя цікавосткі і раскажа, як скіроўвае сваё лібіда на карысць Планеты…

Экспертка праграмы — фуд-коўч Ксенія Вяцкая ў якасці эксперыменту пакажа, як карысна і нядорага закупіцца на Камароўскім рынку. А эканалічны актывіст і раварыст Кірыл Кудравец на прыкладзе сваіх калег і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да эканалічнага жыцця. Падрабязней 
тут.

"Навучы мяне кахацца" (цалкам, відэа) 09.09.2016

Прэм'ера! «НАВУЧЫ МЯНЕ КАХАЦЦА!» - напраўду прыватны "Прыват" атрымаўся.

Здавальненне, секс, інтымная гармонія… Хочаце даведацца пра гэта больш і на іншым узроўні? Як навучыць кахацца? Як не страціць жадання? Парады ад беларускай секс-трэнеркі. Як ураўнаважыць псіхафізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? 


У студыі – жывыя кансультацыі ад секс-трэнеркі з гаваркім прозвішчам Марина Кахановская. Сексолаг Мікалай Хвашчынскі дае прафесійныя радзіць, ці можа быць карысным порна, а журналістка-культуролаг Анастасия Зеленкова расказвае пра інтым нашых продка. Выданне цалкам тут. Падрабязней тут.


"Навучы мяне кахацца" (анонс, відэа) 07.09.2016

Як ураўнаважыць псіхалагічна-фізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? Карысна ды займальна пра гэта і шмат чаго іншага...

"Навучы мяне кахацца!" - анонс прэм'ернага выдання "
Прыват".

“Зоры з асаблівым святлом" / “Прыват” з фатографам Віктарам Малышчыцам (відэа) 22.02.2016

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары. 

 Натхненне ці праца? Летуценні ці побыт? Мары і праблемы. Неба і зямля. Герой студыі “Прывату” паказвае беларускае неба і беларускую зямлю ў новым харастве. Нябесны гід, яго натхняюць таямнічыя сузор’і. Але і ў яго жыцці ёсць таямніцы і асаблівыя зорачкі… Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне. 
Госць студыі – астраном і фатограф, зоркавы тата Віктар Малышчыц, які ўпершыню распавядзе пра сваю асаблівую дачушку шырокай публіцы. Гераіня праграмы – першая у Беларусі мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і яе прыгаждуня-маці, якая перакананая, што яе дачка выйдзе на подыум разам з Анёламі Victoria's Secret. Эксперт праграмы - кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута, які выхоўвае сонечнага сына з адпаведным дыягназам, што і падштурхнула яго дапамагаць іншым дзеткам. “Дапамагаючы іншым – дапамагаеш сабе”, сцярджае Вячаслаў. 

 

Незвычайныя ў сваёй моцы і апантанасці героі трэцяга выдання “Прывату” з Валярынай Куставай "Зоры з асаблівым святлом". Вядоўца высвятляе, адкуль бяруць сілы і натхнення яе героі і якія перашкоды і пераадоленні яны сустракаюць на сваім шляху. Ці раўнуе жонка Віктара Малышчыца яго за начных падарожжаў з зоркамі? Чым насамрэч зарабляе знаны фатограф? Ці можа кожны з гледачоў “Белсату” набыць сабе імянную зорку? Якія сузор’і маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі? Як гэта – выхоўваць дзетак-зорачак? Што трэба, каб іх жыццё было радасным і напоўненым? Як матываваць дзяцей? Напрыканцы выдання тэкст, у якім культавы фатограф беларускага неба паспрабуе ўгадаць беларускія мясціны і іншаземныя краі па фотаздымках начных зораў… Ці атрымаецца?


“Прыват” з мастачкай Нікай Сандрас: “Жыццё напаказ”: размова на пальцах (відэа) 17.02.2016 2

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары


Прынята лічыць, што беларусы – закрытыя людзі, якія стараюцца жыць ціха і непрыкметна, і што шчасце – павінна быць ціхім. Часта сцэнай для тых, хто жыве на публіку, ёсць сацыяльныя сеткі. Кагосьці гэта раздражняе, некага натхняе, многім папросту падабаецца падглядаць за іншымі. Але ёсць сярод нас і тыя, хто не хавае свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй або нават жыве, як можа падацца, напаказ. І гэткая адкрытасць – вабіць! Менавіта такія яны – гераіні чарговага выдання праграмы «Прыват» з паэткаю Валярынаю Куставай. Тэма другога выдання – «Жыццё напаказ». Вядоўца высвятляе, што матывавала гераінь шчыраваць у сацыяльных сетках, выслухоўвае часам шакавальныя і правакацыйныя аповеды. Паслухайце і параўнайце: а ці змаглі б вы так «распублічніцца»? Але ўсё да пары да часу – і настае момант, калі жыццё напаказ спыняецца… Чаму? Прычыны, матывы, плюсы, мінусы, бонусы, рызыкі і небяспекі публічнага віртуальнага жыцця ў другім выданні праграмы “Прыват”. 

 

На рахунку госці студыі багата скандальных публічных шчыраванняў. Часам ейныя аповеды былі правакацыйныя і шакуючымі нават для блізкіх сяброў. Раней працава на высокіх пасадах у рэкламе, выдавецкай справе і аўтабізнесе - у міжнароднай карпарацыі. Кінула працу разам з былым мужам і сябрамі. І пачала новае жыццё. Цяпер мастачка і папулярнай блогерка Ніка Сандрас. У гутарцы з госцяй студыі мы высветлім, навошта ёй была патрэбная такая колькасць споведзяў і чаму ўрэшце яе жыццё напаказ сцішылася? Гераіня сюжэта – журналістка і блогерка Ася Паплаўская. Эксперт праграмы – псіхолаг Мая Тарасевіч.




ПРЭМ'ЕРА TV-шоў "Прыват" з бізнесоўцам Сержам Наўродскім: "Сіці, гудбай!" 25.01.2016

Ну, паехалі! ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!": уцёкі ад цывілізацыі - жыццё ў Доме-мары ці ў стайне?) 

Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары. 

«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali – Серж Наўродскі. Героі выдання – даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне – праграміст Ratmir Максім Новікаў і ягоная жонка мастачка Элга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы – псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук. Эксклюзіўны камент ад натхняльнага Андрэя Горвата агучаным цягам гутаркі.

   

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках.

"Прыват" - шчыра, востра, па-беларуску! (відэа) 18.01.2016 2

Важная ПРЭМ'ЕРА ў маім жыцці. 20 студзеня а 21.40 на "Белсаце" - прэм'ера новай аўтарскай праграмы "Прыват". Тое, што люблю і што, спадзяюся, палюбіце і вы - мая новая аўтарская праграма "Прыват". Шчыра запрашаю далучацца! У добры шлях! 

Суаўтарам можа стаць кожны. Далучайцеся і прапаноўвайце. Гэта будзе супер-інтэрактыўная шчырая праграма, у якой можна стаць сустваральнікам і прапанаваць эксклюзіўныя гісторыя і цікавых герояў, якія паспяхова вырашылі свае жыццёвыя траблы ці ажыццявілі мары - і маюць чым падзяліцца (для студыі) - альбо знаходзяцца на шляху і маюць патрэбу ў разрульванні перашкодаў (для сюжэтаў). ‪Тэма прэм'ернага выдання - "Сіці, гудбай!".


Альтэрнатыўная школа ў Беларусі - ці ёсць яна? (відэа) 04.01.2016 1

Што варта змяніць у сістэме сучаснай адукацыі? Ці можа настаўнік цалкам рэалізавацца ў сучаснай беларускай школе? Ці магчыма практыкаваць індывідуальны падыход пры наяўнасці 40 вучняў у класе? Чым адрозніваецца навучанне ў дзяржаўных і прыватных школках? Плюсы і мінулы хатняга навучання? 


Пра гэта і іншае дыскутуюць госці праграмы - вядомая мінская журналістка, стваральніца альтэрнатыўнай адукацыйнай платформы для дзяцей і дарослых "Таранціна і сыны" Ганна Трубачова і настаўніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец. Эксперты выдання - cупрацоўніца ліцэю БДУ Віка Фаміна і выпускніца Коласаўскага гуманіранага Ліцэю Вера Паклонская. 

Апытанка - ад бацькоў і навучэнцаў 23 гімназіі.  "Чорным па белым", тэма выдання: "Альтэрнатыўная школа ў Беларусі - ці ёсць яна?" - https://youtu.be/9h8bLfegMWI Глядзіце ў XX выпуску IV cезона ‪#‎tv‬ ‪#‎chornym_pa_bielym‬

Нобелеўская прамова Алексіевіч: што мы хочам пачуць 10 cнежня? 08.12.2015 5

Нагадаем, 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, беларуска Святлана Алексіевіч у Стакгольме атрымае Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры “за шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці”. Як падказаў аташэ ад Нобелеўскага Камітэта Стэфан Эрыксан, нобелеўскую цырымонію можна будзе паглядзець у сеціве (Nobel ceremony). А таксама трансляцыю ўрачыстай цырымоніі ўзнагарожання плануе ажыццявіць незалежны тэлеканал “Белсат”.  Сама цырымонія распачнецца 10 снежня ў 18.30 па мінскім часе. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пад рознымі падставамі адмовіліся трансляваць мерапрыемствы ў сваім эфіры. 


7 снежня, у Стакгольме адбылася нобелеўская лекцыя Святланы Алексіевіч, у якой па пратаколе прынята казаць пра творчую лабараторыю пісьменніка. Але існуе так званая Банкетная лекцыя, пасля ўручэння прэміі, дзе лаўрэат у сваёй прамове можа надаць увагі праблемам ды радасцям яго краіны і нацыі. Цікава, ці спраўдзяцца чаканні вядомых беларусаў ад гэтай лекцыі Святланы Алексіевіч? 



ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА, ЛІТАРАТАР, МАСТАК. ЗАСНАВАЛЬНІК «МРОІ», N.R.M. І «КРАМБАМБУЛІ»: 
— Думаю, што лаўрэат прыцягне ўвагу да нашых праблем, напрыклад, у галіне культуры. У сэнсе, што гэтая галіна культуры цалкам адсутнічае ці то падмяняецца нейкім пластыкава-гумовым сурагатам. А ўсё натуральнае, сапраўднае замоўчваецца і нібыта не існуе. Ясна, што Святлана абсалютна абазнаная ў гэтай сітуацыі і, я спадзяюся, будзе пра гэта гаварыць. Думаю, прамова будзе па-руску. Бо для Святланы гэтак зручней. І ў гэтым я не адчуваю дыскамфорту. Усё мусіць быць натуральна. 

МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН, АРТ-ДЫРЭКТАР БЕЛАРУСКАГА СВАБОДНАГА ТЭАТРА:
— Я б хацеў пачуць прамову пра літаратуру. Пра тое, як дакументальная літаратура ўпісана ў сучасны кантэкст; як яна ўплывае на фарміраванне магістральнага напрамку развіцця літаратуры і якія яе перспектывы. Мне б вельмі хацелася той глыбіні, якую ў сваіх нобелеўскіх прамовах прадэманстравалі Гаральд Пінтэр і Іосіф Бродскі. Менш за ўсё хацелася б павярхоўнага размовы пра штоімгненныя рэчы. Мне б вельмі хацелася, каб прамова была сказана па-беларуску, але хочацца, каб гучанне мовы было арганічным. Я не стаўлюся драматычна да гэтага пытання, бо разумею, што калі аўтар ўсё жыццё піша на рускай і карыстаецца ў побыце толькі ёй, беларуская можа гучаць не вельмі арганічна. Мне здаецца, што змякчыць сітуацыю мог бы сінтэз трох моў, да якіх Святлана ў сваім жыцці была датычная. 

CВЯТЛАНА КАЛІНКІНА, ЖУРНАЛІСТКА, ШЭФ-РЭДАКТАР “НАРОДНАЙ ВОЛІ”: 
— Людзям, нацыям, дзяржавам уласціва марыць. Ёсць “руская мара” — ляжаць на печцы і чакаць, што табе дастанецца багатая прынцэса-нявеста. Ёсць “амерыканская мара” — прыехаць у ЗША з адным доларам у кішэні і стаць мільянерам. Ёсць мара яўрэйскага народа аб зямлі, абяцанай Богам. Марам уласціва спраўджвацца. Таму я б хацела пачуць ад Святланы Алексіевіч разважанні пра беларускую мару, якой пакуль няма, але якая павінна быць. Выбар мовы, на якой будзе гучаць прамова першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата, мне падаецца не важнай. Але хацелася б, каб хаця б пару беларускіх слоў прагучала. Гэта нібы кінуць манетку ў фантан у горадзе, у які хочаш вярнуцца. Я хачу, каб Святлана Алексіевіч была першай, але не апошняй набеліяткай-беларускай. Каб мы ў Каралеўскі палац вярнуліся за новымі Нобелямі. Па вялікім рахунку, нацыя мае права на існаванне толькі тады, калі робіць свой унёсак у інтэлектуальную скарбніцу чалавецтва. Нобелеўская прэмія Святлана Алексіевіч — гэта сусветнае прызнанне таго факта, што беларусы свой унёсак зрабілі. Вялікі унёсак! Значны ўнёсак! Я ганаруся за нашу нацыю і за нашу краіну. Я шчаслівая. Я хачу спяваць. 

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ПРАЗАІК, ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ДЗЕЯЧ: 
— Хочацца пачуць Прамову пра сваё. Прамову, акцэнтаваную на праблемах Беларусі. На стане нацыі, бачанні яе выжывання ў дачыненнях з захадам і ўсходам — між дзвюма цывілізацыямі. Прамову карціць пачуць выключна па-беларуску. 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, КІРАЎНІК РАДЫ МІЖНАРОДНАГА КАНСОРЦЫУМУ "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ", ФІЛОСАФ І МЕТАДАЛОГ: 
— Я б хацеў, каб прагучала на ўвесь свет, што Беларусь цудоўная краіна, дзе жывуць выдатныя пісьменнікі, таленавітыя творцы, сумленныя і працавітыя людзі, адкуль паходзяць геніі, дзе нараджаюцца ідэі. Што мы не горшая нацыя сярод іншых, але і не лепшая. Я б хацеў, каб прагучала праўда пра нашу краіну і нацыю. Пра тое, то мы маем, чым ганарыцца і ў мінулым, і у сучаснасці, але, як і кожны народ маем і падставы для сораму. Я б хацеў, каб увесь свет ведаў, што Беларусь — гэта не толькі апошняя дыктатура ў Еўропе, а патэнцыйная нацыя, якая, пазбавіўшыся часовай дыктатуры, стане на ўзровень з іншымі еўрапейскімі народамі, каб разам з імі будаваць супольную будучыню. Я б хацеў, каб свет усвядоміў, што беларусы і дыктатура гэта не адно і тое ж. Што мы пакуль пакутуем ад дыктатуры, але яна небяспечная і для іншых народаў, што гэта наша супольна-еўрапейская праблема. Як нашу супольную будучыню нам будаваць разам, так і ад таталітарнай заразы трэба пазбаўляцца разам. Мы тут зноў не лепшыя, але і не горшыя. Наконт мовы — то хоць на шведскай, неістотна. Але было б добра, каб з нобелеўскай кафедры ўпершыню прагучала б беларуская мова. 

АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ, СТАРШЫНЯ ГА "БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ": 
— Святлана Алексіевіч ужо распавяла, пра што збіраецца прамаўляць у сваёй Нобелеўскай лекцыі: пра чырвоную імперыю, гісторыю маленькага “чырвонага чалавека”, пра нашу сучасную гісторыю, — і прамаўляць даволі жорстка. Гэта тэмы яе творчасці, і таму цалкам лагічна і чакана, што яны прагучаць у выступе пісьменніцы. Гэтак сама мне падаецца лагічным, калі гэтая прамова будзе на рускай мове. Нобелеўскі выступ — гэта таксама мастацкі твор, а мы ведаем, што свае кнігі Святлана Аляксандраўна піша па-руску. І мяне непакоіць не тое пытанне, на якой мове пісьменніца паспрабуе сфармуляваць і данесці сваё пасланне да грамадства, а тая лёгкасць, з якой пэўныя людзі, якія да таго ж пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі адраджэння Беларусі, гатовыя адмовіцца ад першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата — ці адмовіць яму ў беларускасці, што амаль адно і тое ж. Тым больш дзіўна гэта выглядае з улікам таго, як на узнагароду Святланы Алексіевіч рэагуюць у свеце 

ЮЛІЯ ЧАРНЯЎСКАЯ, КУЛЬТУРОЛАГ, ЛІТАРАТАР, ПРАФЕСАР БДУКІМ: 
— Я б хацела пачуць, пра тое, як Святлана Алексіевіч бачыць сучаснасць і будучыню Беларусі і чалавецтва; хацела б пачуць заклік да аб'яднання сіл інтэлектуалаў свету супраць тэрарызму — і не толькі фізічнага, але і духоўнага (у тым ліку — зварот да інтэлектуалаў Расіі); хацела б пачуць разважанні пра тое, што інтэлектуал можа зрабіць для сацыяльна загнанага грамадства. Думаю, што яна будзе выступаць па-руску. Наколькі мне вядома, яна вывучала нямецкую, а не англійскую, таму магчымасць яе выкарыстання для мяне сумніўная. Мяркую, што некалькі гадоў пражыўшы ў Швецыі, Святлана ведае шведскі на базавым узроўні, але не ў той меры, каб прамаўляць на ім настолькі важную прамову. Што тычыцца беларускай мовы, яна неаднаразова прызнавалася, што валодае ёй у яе сучасным варыянце недастаткова, каб на ім пісаць, не зніжаючы творчай планкі. Пры гэтым яна заўсёды дэманстравала цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры і добрае яе веданне. Думаю, што ў такой адказнай прамове ёй будзе важна сказаць пра набалелае, а пра яго прасцей гаварыць на той мове, якой чалавек прывык карыстацца. Для мяне важна, што яна скажа, як яна скажа — і як гэта зможа паўплываць на культурную і сацыяльную сітуацыю ў нашай краіне, у Расіі, ва Украіне, у Еўропе, у свеце. 

ЛАДА АЛЕЙНІК, ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І КУЛЬТУРЫ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ: 
— Спадзяюся, што прамова Святланы Алексіевіч будзе перадусім прысвечана літаратуры і культуры, а не палітыцы. А таксама спадзяюся, што пісьменніца прадэманструе ў сваім выступе выключную дыпламатыю і паліткарэктнасць. У апошні час вельмі востра паўстала пытанне міжнацыянальных адносін, адносін да гісторыі і культурнай спадчыны іншых народаў. Літаратура, мастацтва, гуманітарныя навукі — гэта, несумненна, магутнейшыя сродкі этычнага, эстэтычнага і інтэлектуальнага ўплыву на грамадства. Таму я ўпэўнена, што гаворка пра сусветную і нацыянальную культуру мае нашмат больш карысці, чым, напрыклад, крытыка ўлады. Думаю, што Святлана Алексіевіч будзе выступаць па-руску. І не бачу ў гэтым крамолы. 

ДЗМІТРЫ ПЛАКС, МАСТАК, ПІСЬМЕННІК, ПЕРАКЛАДЧЫК, ЖУРНАЛІСТ: 
— Мне цікава пачуць развагі чалавека, пісьменніка. Якія аспекты і ў якім кантэксце будуць закранутыя — гэта тэма для наступных разваг. Я думаю прамова будзе па-руску, але я буду прыемна здзіўлены, калі памылюся. Выбар мовы для пісьменніка заўжды паказальны. 

АЛЕГ ТРУСАЎ, СТАРШЫНЯ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ: 
— Ад спадарыні Святланы Алексіевіч я нічога не чакаю. 

АЛЕНА МАКОЎСКАЯ, КІРАЎНІК ЗГУРТАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ “БАЦЬКАЎШЧЫНА”, КААРДЫНАТАРКА КАМПАНІІ “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”: 
— Я думаю, што яе выступ будзе сугучны з яе кнігамі, што гаворка будзе ісці пра чалавека, чалавека, які прайшоў праз катастрофы, што скаланалі нашу частку свету ў ХХ стагоддзі, пра няспраўджаныя чаканні і зламаныя лёсы, пра тое, якія пагрозы нясе таталітарызм, пра вялікую ману і несвабоду, у якой мы жылі столькі гадоў, і як цяжка пазбавіцца гэтай атруты. Пра тое, што яшчэ не зробленая праца над памылкамі, і ўсе гэтыя беды і жахі не сышлі беззваротна ў гісторыю: яны могуць паўтарыцца зноў, калі мы не зменімся. Пра тое, што насамрэч у кожным з нас, у нашым грамадстве яшчэ так шмат савецкага, і што свой шлях да свабоды мы толькі пачалі, а ён доўгі і складаны. І, канечне ж, хацелася б, каб на такім высокім узроўні прагучала пра нашу краіну, пра Беларусь, якая, нягледзячы на вялікія страты і ахвяры за апошнія стагоддзі, здабыла незалежнасць, захавалася сама і захавала сваю адметнасць і сваю культуру. Пра гістарычна еўрапейскі беларускі народ, які насуперак таму, што яго столькі адрывалі ад сваёй ідэнтычнасці, цяпер адбудоўваецца менавіта дзякуючы ёй, таму пераасэнсоўвае сваю гісторыю, вучыцца любіць сваю культуру і мову. Важна, каб прагучала і пра тое, што беларусам нельга скідваць з рахункаў суседства і залішнюю прывязку да краіны, якая чарговы раз перажывае сваю імперскую ломку. І калі мы не будзем імкнуцца ў гістарычна родную еўрапейскую прастору, мы зноў можам быць адкінутыя ў мінулае, з сілкоў якога так цяжка вырывацца без страт. Хацелася б пачуць з вуснаў першага беларускага набеліята пра нашу літаратуру, пра тых беларускіх пісьменнікаў, якіх Святлана Алексіевіч лічыць сваімі настаўнікамі, — Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Святлана Алексіевіч — беларускі аўтар, і, натуральна, было б сімвалічна, калі б яна зрабіла ці распачала сваю прамову па-беларуску, тым самым аказаўшы беларускай мове важную падтрымку ў сённяшніх складаных варунках, прадэманстраваўшы яе каштоўнасць кожнаму беларусу. Але калі яна абярэ, напрыклад, міжнародную англійскую — кепскага ў гэтым нічога не будзе. Нам трэба навучыцца разбураць муры паміж намі, а не будаваць новыя. 

Я веру, што для нашай краіны, яе незалежнасці ў міжнародным кантэксце пачынаецца новая эпоха. І, канечне ж, дагэтуль не пакідае пачуццё ўдзячнасці і Швецыі, і ўсім тым краінам, якія не проста цікавяцца нашай культурай, а робяць шмат высілкаў, каб яе ведалі і цанілі ў свеце.

Падрабязней - тут.

PS. У мяне і маіх сябоў беларусаў ёсць маленькая мара на заўтра. Я шчыра веру, што смеццце знясе вецер, а прыгажосць і мудрасць застануцца. Калі заўтра, 10 снежня, спадарыня Святлана Алексіевіч у сваёй прамове па ўзнагароджанні Нобелеўскай прэміяй скажа хаця б адзін сказ па-беларуску, хаця б "дзякуй" - гэта будзе вельмі файна. Дзякуй.


Месцы сілы: свае і чужыя (відэа) 24.09.2015 5

"Месцы сілы: свае і чужыя" - прэм'ернае выданне пра таямнічае і незразумелае, але здольнае ўплываць на жыцці людзей. Нават на жыццё таго, хто не верыць у цуды і звышсілы. Што агульнага паміж старажытнай магіяй беларусаў і эквадорцаў? Як веды чалавецтва і асобныя традыцыі дапамагаюць цяпер сучаснікам? Ці варта шукаць цуду на іншым баку зямлі, калі побач ёсць сваё Палессе, шаптухі і родныя месцы сілы? Пра гэта і іншае ў праграме разважаюць і дыскутуюць падарожнік, эканаміст Вадзім Карцаў і пісьменнік Віталь Воранаў. 


Чорным па белым. Тэма выдання - "Месцы сілы: свае і чужыя". Эксперт выдання - мульціфаклькларыстка Антаніна Хатэнка, даследчык індэйскіх традыцый Андрэсіта Гран'я, даследчык беларускага паганства Зміцер Скварчэўскі. 
 
Глядзіце ў XIX выпуску IV cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Праўда ва ўмовах вайны (Інфармацыйныя войны, відэа) 29.05.2015 2

Чорным па белым. Інфармацыйная вайна вакол нас. Ці існуе праўда і аб’ектыўнасць ва ўмовах вайны? Гарачая дыскусія ў праграме «Чорным па белым» паміж кіраўніком аддзелу інфармацыі Belsat_TV Аляксеем Дзікавіцкім і дацэнтам МГІМО Кірылам Коктышам. 


Праўда ўмовах вайны – ці яна існуе? Ці выпадае казаць пра неабходнасць аб’ектыўнасці журналістаў у часе інфармацыйных і рэальных войнаў? Эксперты выдання – журналіст, рэжысёр Уладзімір Громаў і галоўны рэдактар выдання «Белорусский журнал» Андрэй Аляксандраў. Глядзіце ў XVIII выпуску III cезона «Чорным па белым». 

Чаго не стае беларускай апазіцыі? (відэа) 30.04.2015 3

Крэатыў на сацыяльна-палітычным полі, альбо Чаго не стае беларускай апазіцыі? / Чорным па белым.

Чаму беларускую апазіцыю лічаць нуднаю? Чаму людзі не хочуць сябе ідэнтыфікаваць з ёю? Чаго ёй не стае? Як зрэалізаваць у нашай краіне лозунг «Беларусь – гэта радасць!», калі ўсе нязменна паўтараюць, што «Беларусь – гэта боль!»? Якімі крэатыўнымі шляхамі прыцягнуць незаангажаваных абывацеляў да сацыяльных праблемаў, а таксама Дзядоў і Курапатаў? Ці можа салідарызаваць беларусаў вера? Пра новыя фарматы старых акцыяў дыскутуюць палітык, першы намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец. Эксперты праграмы – кіраўнік «Змены» Павал Вінаградаў і публіцыст Стась Карпаў. 

ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры (відэа) 27.04.2015 1

Чорным па белым. Тэма выдання - "ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры".

Ці назіраецца ў беларускай культуры пераемнасць? Наколькі важна творцам валодаць акадэмічнаю школаю? Як адрозніць дылетанта ад прафесіянала? Чаму сучасныя аўтары не цікавяцца творчасцю сваіх папярэднікаў? Ці сапраўды неабходна ведаць традыцыі мастацтва сваёй краіны ды суседзяў, каб пісаць вартасныя, якасныя творы? Пра гэта і многае іншае гутараць і дыскутуюць госці праграмы – драматург, педагог Васіль Дранько-Майсюк і пісьменнік-бумбамлітавец, перакладнік «Дзядоў» Адама Міцкевіча Cерж Мінскевіч.
 
Эксперты выдання - філосаф Валянцін Акудовіч, мастак, старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, архітэктурны крытык Аляксандра Баярынa. Глядзіце ў XV выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі (відэа, Вайцюшкевіч, Круглова) 20.03.2015 2

Чорным па белым​. Тэма выдання - "Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі".
Ці магчыма цалкам творча рэалізавацца ў цяперашняй Беларусі? Каму прасцей - рускамоўным ці беларускамоўным? Ці ёсць у краіне "столь" для самарэалізацыі творцаў? Ці мусяць нацыянальна заангажаваныя асобы больш пільна прытрымлівацца літары закону, распачынаючы сваю справу? У каго прасіць дазвол на канцэрты і як трапіць на афіцыйнае тэлебачанне? Дыскутуюць госці праграмы - рок-князёўна і кіраўніца гурта "Kriwi", што цяпер жыве ў Берліне, Вераніка Круглова​ і беларускі артыст, музыка Зміцер Вайцюшкевіч​. Эксперты выдання - праваабаронца Алена Танкачова​ ды выдавец Ігар Логвінаў​. 
 
Глядзіце ў XII выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай​ - http://belsat.eu/be/programs/chornym-pa-bielym/realizacyya-suchasnaj-belarusi/
/>
Читать другие новости