Беларускасць – не трэнд?

Ва ўсім свеце, дзе ўсё ок з правамі, свабодамі ды дэмакратыямі – куды, па сутнасці, нібыта і імкнемся, нацыянальныя колеры краінаў апантана юзаюцца дзе толькі можна: пачынаючы ад спорту, сканчваючы найноўшымі дызайнамі інтэр’ераў. Бо нацыянальнае там – трэнд. А беларускасць ды беларускае не трэнд. Прынамсі, не масавы. Ды перспектыву маем.. І тое цешыць. Ёсць з чым працаваць – і куды ўпісваць свае імёны. І калі хто спрабуе прыцягнуць да яе ўвагу – тое толькі на карысць і цікавасці да краіны, для яе развіцця і разумення, хаця, як правіла, крытыкуецца кансерватыўнымі прыхільнікамі застабільнасці, якія так і не далі сабе працы ўцяміць, што ўсё нерухомае – ці святое, ці мёртвае. Таму так важна, каб беларускасць зрабілася трэндам, была моднаю, крэатыўнаю. І месцамі – незацятай ды вясёлай – на публіцы, а не толькі на кухні. Беларусы баяцца публічна радавацца і дзяліцца сваёй радасцю. І пра гэта варта казаць. І нават тураваць. І быць шалёна ўдзячным усім тым нешматлікім піяршчыкам ды рэкламнікам, якія праз ўласныя перакананні, выдаткоўваюць свой час і намаганні на прасоўвання беларускасці яе, здавалася б, непасрэдным спажыўцам. У сваім тэксце “Айфон патрыёта, альбо Прыбядняцца па-беларуску” міжволі закранула сярод іншых і тэму выкарыстання нацыянальнай сімволікі (у прыватнасці, колераў сцяга) дзеля пазначэння ў той ці іншай форме прыналежнасці да пэўных пераканнаяў. Пасля публікацыі, як і мае быць, сутыкнулася з палярнымі рэакцыямі. Адна з якіх падалася наўпраўду дзіўнаватай: як жа, маўляў, ганебна выкарыстоўваць б-ч-б колеры на рэчах… Самы нядаўні прыклад: Еўра – 2012, што чарговы раз давёў, якім чынам можна выкарыстоўваць нац.сімвалоліку (ды што на рэчах – на людзях таксама). Рапісаныя ў колеры нацыянальных сцягоў заўзятары сваім вонкавым выглядам дэманструюць прыналежнасць да той ці іншай краіны, народа, яго прынцыпаў і прыярытэтаў. І таму тут з прыемнасцю адкажу тым, хто напісаў мне лісты, звярнуўся ў транспарце, гасцёх і на вуліцах з адзіным пытаннямі, дзе ж можна прыдбаць сабе чароўныя б-ч-б чахольчыкі… Сталіца Сінявокай: ГЦ “Купалаўскі” (уваход з перахода ст.м. Кастрычніцкая), 95 кропка. Будзьма, як той казаў, адметнымі. Як пажартаваў мой прыяцель, цяпер телэфон засталося толькі прымацаваць на якую трымалку збоку – і атрымаецца сцяг. І бонусны крэатыў для тых, хто дачытаў… Асабліва прыемна ў гэткім аздабленні атрымліваць тэлефаванаванні ад адмысловых калегаў: .
05.07.12 13:30
загружаются комментарии

Валярына Кустава