"Пераемнікі": першы фільм ужо на youtube! (відэа)

13 верасня на тэлеканале «Белсат» адбыўся прэм’ерны паказ перашага фільма-партрэта, прысвечанага маладой паэтцы Валерыі Куставай, з дакументальнага цыклу «Пераемнікі». Галоўнымі героямі серыялу — маладыя асобы беларускай палітыкі, культуры, мастацтва. Аўтары праекту — кінадакумэнталісты Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.
Загрузка плеера
«Гэты дакументальны цыкл прысвячаецца маладым, актыўным беларусам. Тым маладым людзям, якія кожны ў сваёй галіне сёння з’яўляюцца лідэрамі і якія, як нам падаецца, будуць вызначаць новую Беларусь... " - кажа адзін з сустваральнікаў праекту В.Ракіцкі..
22.09.12 15:36
загружаются комментарии