Уразіла: "Лістапад - 2012": (+ відэа)

Сяргей Лазьніца - што падаецца абсалютна лагічным! - атрымаў "залатое" Гран-пры к/ф "Лістапад 2012" за экранізацыю аповесці Васіля Быкава "У тумане". Тое было чакана і амаль прадказальна, што цешыць. Для мяне ж асабіста найбольшым адкрыццём кінафэсту сталіся дакументальныя кінастужкі. Магчыма, часткова праз тое, што мне пашчасціла мадэраваць іх паказы. Перадусім тое былі фільмы к/с "Летапіс" і Белвідэацэнтра. 3 лістапада. Старое беларускае док.кіно. Уразіла: "дыстанцыйны мантаж", які ўспрымаецца не столькі на сэнсоўным, колькі на эмацыйным узроўні - у "Насельніках" (1970) Артура Пеляшана. Як уразіўся калега рэжысёр Андрэй Куціла: "Я ні ў якая кампутарка графіцы гэткага не бачыў!" 7 лістапада. Уразіла: новых фiльмы Вiктара Аслюка "Цяпло" i Вольгi Дашук "Кiнааматар. Восеньскi cон". Шчымлiвыя фiльмы. Першы - пра прасьветлeных ад цяжкой працы на станках, што практычна зжылiся з iмi, стваральнiкаў валёнак. Другi - пра страшэнна абаяльных жывых бабулек з закiнутай вёскi, з якой i паходзiць галоўны герой, найстарэйшы бел арускi кiнааматар, якi вярнуўся на малую радзiму, каб зняць сваiх. Фiльм шчымлiвы да смеху i cлёз. 9 лістапада. Уразіла:  "Фауст Радзiвiла" (маладой рэж. Анастасія Мірашнічэнка) - у фільме ўзяў удзел легендарны Віктар Скарабагатаў, а таксама журналіст (а цяпер і гісторык - і тое праўда, што датычыцца ведання роду Радзівілаў) Глеб Лабадзенка. Беларускай культуры так не стае міфаў і містычных праўдаў, якія трэба, проста неабходна ствараць, а таксама даставаць з беларускай гісторыі - у тым ліку музычнай. І выдатна, што аўтары гэтым і заняліся. І, нягледзячы на пазасветавыя нечаканкі, што здараліся з усімі, хто кранаўся аднаўлення "Фауста" нашых рызыкантаў ахоўвае беларускі бог, відаць, ва ўдзячнасць за распаўсюд беларускіх легендаў сярод саміх нас ды еўрапейцаў. 9 лістапада: Уразіла: "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць" (рэж. Зоя Катовіч) - фільм мае арыгінальную ва ўсіх сэнсах падачу тэмы. І праз усю стужку чырвонай стужкай туруеццца: мы мусім памятаць, аберагаць і ганарыцца спадчынай земляка. І ў той жа час -  што мяне шчыра ўзрушыла і засмуціла! - праз увесь фільм Шагал называецца - французскім мастаком, эмігрантам, габрэем... з горада Віцебска, Расіі (тое паўтараецца шматрокць, нават не тройчы). На маё пытанне: чаму так, чаму нідзе аўтарамі (наконт Шагал ўсё больш ясна) кінастужкі не ўзгадваецца як такое беларускае паходжанне мастака, сама Беларусь, беларускасць... Быў адказ: дык які ж ён беларус, ён габрэй!.. Габрэй і ёсць. Ад таго напрыканцы: адзін з выканаўцаў ролі габрэя ў фільмі "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасьць" 81-гадовы мастак і кантар Абрам Налівай (Анатоль Наліваеў), які вучыўся спеваў ў Забэйды-Суміцкага ў Празе - і да слова на кінафестывалі "Лістапад" меў сваю прамову па-беларуску - выконвае габрэйскую песню XVI стагоддзя (відэа, унікальнае): .
10.11.12 17:19
загружаются комментарии