КАЛІНОЎСКІ: беларускi баявик у Варшаве

Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага — кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!

Вядоўца і натхняльніца манеўраў — Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы «Разам для Беларусі», на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.

На парадку дня афіцыйнай часткі:

— невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго «Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве»;
— вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і
ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма «Кастусь Каліноўскі» на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і міні-лекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);
— спраўджанне кодаў беларускай ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.
Неафіцыйная частка:
— дыскусія па праглядзе,
— абмеркаванне,
—віно — на знак памяці Каліноўскага.
Калі: 8 траўня а 18-00 (па польскім часе)
Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Вейска, 13-3)

Прыходзь і ты!
Не будзе крывавага памолу!
Будзе віно і размовы!
Улагодзь Беларусь!
Прыходзь!

Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: [email protected] — куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) — па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.

PS. Распаўсюд інфрамацыі вітаецца, запрашайце варшаўскіх сяброў!

Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/355777447856936
.
07.05.13 23:05
загружаются комментарии

Валярына Кустава