''ЧУЧЫЛА''

Сёння ўвечары чарговы выпуск БТшнай підарачы "В центре внимания" завяршыўся вялікім сюжэтам пра свята масленіцы. Падаецца, то быў адзіны сюжэт на беларускай мове. Далібог, лепей бы зрабілі на расейскай! Я ўжо не буду разбіраць сам тэкст сюжэта. Па пабудове фразаў адразу было зразумела, што пісаўся ён па-расейску, а ўжо пасля перакладаўся якім-небудзь "Белазарам". Але мяне літаральна забіла слова "чучыла", якое, па маіх прыблізных падліках, прагучала не менш за 17 разоў (лічыць, на жаль, я пачаў не адразу). Быццам і няма ўжо нармалёвага беларускага слова "пудзіла". Я разумею, што для рэдактараў БТ і нармалёвай беларускай мовы не існуе – іх ад яе ванітуе. Пра што яны самі кажуць у прыватных гутарках. Шмат моўных вычварэнняў я чуў на БТ, але ж сённяшняе "чучыла" пераўзыйшло ўсё!.
26.02.12 22:48
загружаются комментарии

Денис Лавникевич