Галоўны вынік сесіі ПА АБСЕ – вызваленне фігурантаў «справы патрыётаў»

11 ліпеня ў сталічным офісе АГП адбылася прэс-канферэнцыя лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі


Яна была прысвечаная вынiкам сэсіі ПА АБСЕ, а таксама стратэгiі і планам каалiцыi на блiжэйшую перспектыву.

Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад АГП Ганна Канапацкая.



Па меркаванні лідэраў правацэнтрыстаў, галоўным вынікам менскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ з’яўляецца вызваленне фігурантаў «справы патрыётаў».

«Калі б не было сесіі, то не было б двух праектаў рэзалюцыі з крытыкай беларускіх уладаў, і людзі па сённяшні дзень заставаліся б у вязніцы, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Гэта было самае слабое месца беларускіх уладаў, і для таго, каб пазбегнуць жорсткай крытыкі, яны вырашылі вызваліць вязняў. Гэта галоўны вынік.

Па-другое, правацэнтрыстам удалося прафесійна арганізаваць сваю працу. Сёння гэта адзіная палітычная сіла, якая мабілізавала Еўрапейскую народную партыю, дэпутаты якой галасавалі за рэзалюцыю і ў падтрымку рэзалюцыі. Разам з тым, што ўдалося ўладам? Найперш Расія мабілізавала постсавецкую прастору, прадстаўнікі якой і левых сацыял-дэмакратаў з некаторых еўрапейскіх структур выступілі супраць рэзалюцыі. Тым не менш на палях асамблеі ўдалося правесці шэраг выдатных мерапрыемстваў, якія далі самае галоўнае – уяўленне, што такое сённяшняя Беларусь, і звонку пафарбаваныя беларускімі ўладамі пейзажы на парламентарыяў не паўздзейнічалі».


Прэс-канферэнцыя лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі


13.07.17 22:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Анатолий Лебедько