«Бурбалкi» – пра турэмны фарфор, чэргі i арышты маёмасцi

Ну, i хто пускаў самыя вялiкiя «Бурбалкi» у iнфармацыйнай прасторы краiны на бягучым тыднi? Гэта высвятляюць палiтык Анатоль Лябедзька i ... Франак Вячорка. Яны робяць тое, чаго не можа дзяржаўнае ТБ, – каб тэлебачанне было сумленным i цiкавым для людзей. Тэмы: 1. Якубовiч i К у захапленнi ад Жодзiнскай турмы: посуд з фарфору i бялiзна з пахам лаванды. 2. Менскi дыялог супраць Белсата. Якiя дыскусiйныя пляцоўкi патрэбны Беларусi? 3. У «царскiх сёлах» стала цесна. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў. Хто наступны за экс-мiнiстрам Патупчыкам? 4. Хто залез у паштовую скрынку Рыжанкова i Следчага камiтэта? Блiц: 1. Кiм прыляцеў з асабiстым туалетам. 2. Курапаты: памiж уладай i бiзнэсам. 3. Беларуска-расiйскай мяжы няма, але чэргi ёсць.


16.06.18 22:15

Анатолий Лебедько