Узгадаем Вільгельма Рэпке

Лідар міжнароднай арганізацыі “Мэмарыял” Ігар Кузьняцоў лічыць пабудову рэстараннага комплекса “Бульбашъ-Хол” у Курапатах маральным злачынствам, а навуковая кіраўніца мемарыяльнага комплекса “Курапаты” Мая Кляшторная ўпэўнена, што пабудову можа спыніць толькі Аляксандр Лукашэнка.  З першай тэзай згодзен, з другой – не.    Узгадаем пра швейцарскага эканаміста Вільгельм Рэпке (1899 - 1966), які быў адным з распрацоўшчыкаў у пасляваеннай Еўропе канцэпцыі сацыяльна-рынкавай эканомікі. Гэтая канцэпцыя стала асновай хрысціянска-дэмакратычнага руху. В.Рэпке сцвярджаў: "Свабодны рынак лепей за тыранію не таму, што ён робіць нас багацейшыми, а таму што ён маралізуе нас. Свабодны рынак сам па сабе маральных нормаў не генеруе, ён іх мае на ўвазе". Сацыяльна-рынкавая эканоміка па-беларуску: пазбаўленае маралі грамадства + Гітлера ўсхваляе кіраўнік = БульбашЪ Хол у Курапатах. Ад кожнага з нас залежыць, ці быць бардэлю на касцях. Зрабі свой крок да маральнага грамадства – падтрымай петыцыю..
27.10.12 23:35
загружаются комментарии

Игорь Ледник