Игорь Мельников
“Забыты корпус”. Апошняя магчымасць падтрымаць выданне кнігі
У Мінску адсвяткавалі Дзень канстытуцыі 3 мая
У гатэлі Краўн Плаза Мінск адбыўся ўрачысты прыём з нагоды дзяржаўнага свята Польшчы – Дня Канстытуцыі, які святкуецца 3 мая.

Нагадаю, у гэты дзень у 1791 годзе ў Варшаве Чатырохгадовым сеймам быў прыняты асноўны закон Рэчы Паспалітай. Гэтая канстытуцыя была першай ў Еўропе і другой (пасля ЗША) у свеце.

Для беларусаў гэтае свята не чужое, бо ў той час у склад Рэчы Паспалітай уваходзіла і Вялікае Княства Літоўскае.

Разам з міліцэйскай ганаровай вартай гасцей сустракалі рэканструктары

Ігар Мельнікаў з Амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешакам Шарэпкай
На ўрачысты прыём былі запрошаны главы ўсіх дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, дзеячы культуры і мастацтва.

Аднымі з запрошаных былі і члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.

Члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі "Беларусы ў Войску Польскім" з журналістам Анджэем Пачабутам

Мы прадставілі тры польскія арміі: даваенную ў выглядзе капітана 83-га пяхотнага палку з Кобрына, Армію Краёвую, у выглядзе капрала і Народнае Войска Польскае (касцюшкаўцаў) у выглядзе радавога байца.

Капітан 83-га пяхотнага палка Войска Польскага з Кобрына (1936 год)

Па шчыраму прызнанню шматлікіх гасцей мерапрыемства “людзі ў польскіх вайсковых мудзірах” былі сапраўдным упрыгожваннем прыёму.