У Нью-Йорку ўспомнілі пра Катынь

У нядзелю, 14 красавіка 2013 года, Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання (БАЗА) у рамках традыцыйнага штомесячнага мерапрыемства Беларускага Кінаклубу быў арганізаваны прагляд знакамітага фільма Анджэя Вайды “Катынь”. 



Мяне запрасілі прадставіць гэтую стужку і расказаць пра гісторыю катынскіх злачынстваў на Беларусі. Акрамя гэтага, прысутных цікавіла гісторыя ўдзелу беларусаў у складзе Войска Польскага ў вераснёўскай кампаніі 1939 года. 

На праглядзе прысутнічалі беларусы-жыхары Нью-Ёрка. Сярод гледачоў быў і Зянон Пазняк. Пасля прагляду фільму, ён распавёў пра свае раскопкі ў Курапатах, пра выпадкі, калі людзі ратаваліся ад расстрэлаў, а таксама пра лёс некаторых катаў, якія ажыцьцяўлялі расстрэлы. 

Прапаную вашай увазе відэа з маёй прэзентацыі. 


.
17.04.13 22:08
загружаются комментарии