Сараматлівае абаянне правінцыі, альбо Міліцыя з народам! (фотарэпартаж)

Як мне падабаюцца гэныя мілыя людзі ў камуфляжнае апратцы іхняга "бацяна", калі яны збіраюць калгасную бульбу, палову закопваючы назад у зямлю, астаўляючы пасля сябе ў барознах дзясяткі плястыкавых пляшак з-пад таннага піва! Яны й ёсць сапраўдныя карэнныя жыхары нашае краіны, якіх можна параўнаць хіба з індзейцамі абоіх Амэрык ці з абарыгенамі Аўстраліі ці Акеаніі. Гэна простыя людзі, не сапсаваныя цывілізацыяй, з якімі проста й прыемна стасавацца, якія даверліва глядзяць у твае вочы й кажуць простыя словы. У камандзероўках па Краснапольскім, Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім, Вілейскім, Чавускім, Клецкім ці Хоцімскім раенах – ад Гарадзеншчыны да Магілеўшчыны – паўсюдна мне даводзілася сустракацца з імі, бачыць іхнія шчырыя ўсьмешкі. Далібог, і міліцыянты з іх такея-ж. Якім разом ужо, прыяжджаючы на чарговыя ўгодкі Слуцкага Фронту, я ўпэўніваюся ў гэным. Як-жа яны адрозніваюцца ад нас, менчукоў, ад менскіх "амонаў"! Вось яны, жыхары й служкі закону, падыходзяць, вітаюцца, зноў-жа – усміхаюцца. Міліцыянты суправаджаюць паўсюдна, колькасць іх штогодна расце, але яны стаяць на воддалі, не хапаюць, ня б'юць, як нашыя, але й не хаваюць твараў, калі да іх паварочваецца камэра, проста адыходзяць, ды й тое не заўжды. Яны ня лезуць ва ўсе шчыліны, ня пхаюць свае відэёкамеры проста ў твар, ня йдуць наперадзе калёны, як тры багатыры, затое ім няма чаго баяцца сваёй формы, ня трэба хаваць сваех бэджаў.




Грозаў. На воддалі. Калі мы пайшлі да палаца, адзін у зялёным камуфляжы памеўся быў за намі бегчы, але зразумеўшы, што яго заўважылі, смела павярнуў узад.




Грозаў. Машына міліцыі хаваецца за будынкам.




Семяжова. Машына прыехала за намі з Грозава, але не маецца надта назаляць.




Вызна (Красная Слобода/рас.). Ветлівы Баран.




Вызна. А мог стаць насупраць)))




Вызна. Сараматлівая эмвэдка. Дастаткава было павярнуцца да яе, як яна збегла)))




Вызна. Усе ў форме, адыйшлі падалей.




Вызна. Нармалёвыя, сымпатычныя людзі.




Слуцак. Па-форме.




Слуцак. Стаяць па-форме і вельмі далёка.




Слуцак. Палахлівыя, але цікаўныя, абываталі, нашчадкі герояў, адыйшлі ледзь не на другі бок дарогі)))




Слуцак. Дефчонкі) А імідж-такі паляпшаецца.




Слуцак. Пэўна, лепшых эмвэдак выбралі)))




Слуцак. Ай, ніхай стаяць дзеўкі)




Слуцак. Гэны не па-форме, дык і не схаваеш такога.




Слуцак. І гэны твару не хавае.




Слуцак. Малінавая барэта стыдаецца дастаць камэру.




Слуцак. Задумалася)))




Слуцак. Час сыходзіць, а яна толькі шчэ надумалася зрабіць хоць пару кадроў)))

Уражанне засталося па-сапраўднаму прыемнае, і хочацца чамусьці верыць, што калісь міліцыя насамрэч будзе "з народам". Як некалі ў 1920-ым.

30.11.11 4:23
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі