На дне: без рамантыкі /з штодзённіка палітарыштанта, частка апошняя/




Палітычныя...

Салідарнасьць – яна ці ўсебаковая, альбо яе няма. З адповеду расейскаму злачынцу 08.11.11.

***

Лепей за ўсё сядзелася мне, натуральна, з палітычнымі (ды й ня толькі мне), бо ў спачатку ў 21-ай, а потым у 23-яй, мне давялося сядзець з Пашам (МФ), далей у 1-ай – з Романом (МФ). Абодвух сябры не пакідалі без увагі, амаль штодня прыносілі перадачы, якіх хапала на ўсюю камору. Можна пахваліцца, што "хаты", дзе адбываюць пакаранне палітычныя, ня менш забяспечаныя, як "рабочыя". ("Рабочымі" называюць каморы, дзе ўтрымліваюцца тыя, што пагаджаюцца працаваць на адміністрацыю.)




Палітычныя (Маладафронтаўцы) усе хлопцы маладыя, вясёлыя, дзяліліся ў каморы газэтамі й часапісямі, сокамі й цыгарэтамі, ня робячы звычайна розніцы паміж сідзельцамі. Яны звыклыя да салідарнасці. Я, калі сыходзіў, таксама падзяліўся з астатнімі неабходным. Ня тое, што "крутыя ўсмятку пацаны", якія ў ГАМе, проста лянуючыся набраць у бутэлькі, выдулі маю каністру вады, што мне толькі што сябры перадалі на судзе менавіта дзеля галадавання. Што з іх возьмеш, жывуць адно інстынктамі. Ды яшчэ адзін расеец з пагрозамі навучаў мяне, што я мушу з ім дзяліцца усім, што ёсць;)


Малюнкі й надпісы на сцянах, "сцэне" й інш. Насамрэч, надпісоў і малюнкоў было шмат, нават, робленых нашымі дзяўчатамі ці жанкамі.

Штопраўда, злачынцы, роўна як і дзяжурныя, бываюць розныя. Напрыклад, Саша й Ігар па выхадзе (мне заставалася шчэ колькі сутак, а курыва зусім скончылася) закінулі мне невялічкую перадачку – пару пачакаў танных цыгарэт, якімі я зноў-жа падзяліўся з новымі "сядзельцамі". Быў і адзін нармалёвы дзяжурны (па выхадзе я з гонаром паціснуў яму руку), які наладзіў нам у каморы святло, чаму мы вельмі былі радыя, бо ад нашай літаратуры й у 23-яй было мала карысці. Нарэшце я здолеў пісаць, а моладзь – чытаць.




... й інш.

-За что задержанных избил?

-За дело! З "брацкага" фільма.


***

Як я ўжо казаў, сукаморнікі былі розныя. Некаторыя відавочна зайздросцілі палітычным у тым, што ў апошніх ёсць і родныя, і сябры, якія не забываюцца на сваех, клапоцяцца. Аднойчы, ужо пасля сыходу Міхала, Романа, Уладзімера й Пашы (у турме яшчэ заставаліся Саша з няўдалага Народнага Сходу й Алесь Макаеў з малення), адзін з алькашоў-напаўбамжоў з ліку тых, каго нашыя палітычныя "грэлі" сваймі перадачамі, пачаў гнюсіць пра тое, што нібы Маладафронтаўцы "працуюць за падачкі", што ім "даюць па пляшцы гарэлкі, мне расказвалі" і іншую бэтэшную брудную хлусьню. Рызыкоўна было гэна рабіць зь ягонага боку, але біць я яго ня стаў, хоць і вельмі хацелася даць хаця-б пару ляшчоў. Задаволіўся, як і ў выпадку з расейскім злачынцом, маральнаю перамогай.




Пераслед і надалейшыя катаванні

9.61. Не допускается преследование в любой форме административно арестованных и административно задержанных за обращение с предложениями, заявлениями или жалобами. Вытрымка з Правілаў.

Па начах і ранках тут заўважаюцца струмяні пары ад арыштантоў і "хукалкі"... З паўторнай скаргі ад 15.11.11.


***


Гарачая й гатаваная вада мусібыць, хоць-бы вы, "работнічкі замкоў і кайданкоў", гатавалі яе ў такі спосаб...

Натуральна, што патрабаванні, нават законныя, часам выклікалі ў нязвыклых да падобнага турэмшчыкоў супрацьдзеяньне. Як я ўжо згадваў, за ваду, паперу й асадку, за прагулянкі, штодзённыя пісьмовыя выклікі лекароў (у турме ўмяне рэзка ўзьняўся ціск, часам даходзячы нават да 200, колькі разоў выклікалі хуткую) даводзілася плаціць амаль штодзённымі ператрусамі й сямісутачным карцэром. Калі-ж я пачынаў (13-га й 15.11.11.) патрабаваць пераводу мяне ў камору з дастатковым ацяпленнем і асвятленнем, да мяне перакідалі іншых няшчасных, якім даводзілася цярпець разом са мною, магчыма, з мэтаю ўзбурыць іх супроць мяне. Звычайная сталінская турма лукашэнкаўскай дыктатуры, умовы й мэтоды тыя-ж, калі не хужэйшыя. І тыя-ж калябарацыя, карупцыя, дэградацыя...




Сёння мне давялося мне перажыць чарговы асабісты ператрус, агляд рэчаў і "шмон" каморы, калі міліцыянты, што яго праводзілі, прынеслі ў памяшканне ў кішанях смецце й гульнявыя карты, якія раскідалі па каморы й закідалі цалком прыбіральню й "ачко". Я выклікаў дзяжурнага з тым, каб ён забачыў, што нарабілі ягоныя калегі. За гэна мяне кінулі ў карцар, дзе я, сталы чалавек з букетам хранічных хваробаў, узнятым ціскам, радыкулітам й хворымі лёккімі папросту ня выжыву. Са скаргі начальніку ЦІПу.


Дуля, злепленая й загавораная Ігарам пасля надакучлівых штодзённых ператрусоў і пераглядоў, якімі, відаць, хацелі раззлаваць сукаморнікоў на мяне (ці ўсё яшчэ шукалі флэшку?))) Ператрусы, дарэчы, сапраўды, адразу спыніліся, таму, калі каму патрэбная тая дуля – аддам у надзейныя рукі)))

Як заснеш)))

А за вакном то дождж, то сьнег

І спаці час, але як тут засьнеш)

Усё той-жа додждж, і той-жа сьнег

І толькі крыху не хапае цябе...))) Мая Крышталінская.


***




Спаць было складана, але ня столькі з прычыны, што спачатку моцна мулялі "набітыя" на голых дошках бакі, сколькі з-за начнога й ранішняга холаду. Таму меліся, паколькі то было магчыма, дрымануць удзень, пакуль цяплей, лепей за ўсё пасля абеду. Ноччы я амаль ня спаў. А каб заснуць галоднаму днём, ужываў мэтоды аўтотрэнінгу ці проста чытаў якую малітву, прыкладом:


Заставалася хіба ляжаць і праціраць позірком парэпаную столь каморы)))

Ойча наш, які ёсць у нябёсах,

Свяцеся ймя Тваё,

Прыйдзе валадарства Тваё...


...і да канца не дачытаў аніводнага разу, бо адразу выключаўся))) Сны былі кароткія, нейкіх прыгажунь сасніў толькі аднаго разу, астатнія сны былі чорна-белыя, звычайна сніліся (а-ж затрымлівалі мяне якраз на Дзяды) энкавэдысцкія каты, якія ўчынялі масавыя бойні. Ды й ня ведаю, што можна было насніць у цемры, холадзе, без інфармацыі...




Сцісла. /З нататак./

-Міленькі ты мой, вазьме мяне з сабой

У тваем халодным старым краі

Стану вясной маладой...

-Мілая мая, узяў-бы цябе, але

Ў маем халодным старым краі

Патрэбы няма ў вясьне))) Па матывох народнага фальклёру)))


***


Жартоўная святочная віншаванка (тая, што заглядае ў акенца – Кацька)))

06.11.11. Незаконныя напад, затрыманне, збіццё, РАЎС, дзень не кармілі, канвойныя без бэджаў пагражалі, абражалі, не аддалі цыгарэты й не хацелі аддаваць акуляры, паскардзіўся на іх Есмантовічу й Яўсееву, санапрацоўка ня зробленая, прывезьлі ледзь не пад ранак, ноч ня спаў, заразіўся пэдыкулёзам. Ноччы сусед з часоткай пачаў "ламіцца на кармушку", баючыся, што суседзі саб'юць. Другі, ведаючы, што заўтрага суд, "саскочыў на бальнічку з апендыцытом".

07.11.11. 19 (3). Пададзеная скарга ў пракуратуру Ленінскага раёну Менска на напад і збіццё супрацоўнікамі міліцыі, у тым ліку Караваевым Ягорам Васільевічам і Івановым Алексеем Мікалаевічам, на пагрозы й абразы канвойнымі. Выклікаў хуткую на асведчанне на прадмет збіцця, хуткая засведчыла даведкаю N37322 (БСМП). Маюся з вошамі.

08.11.11. Суд. ГАМ. Выхаваўчая размова. Злодзеі й алькаголікі выпіваюць мой 5-літровік вады для галадоўкі. Сутычка з расейскім злодзеем.

09.11.11. Суткі ўсіх трымалі ў ГАМе бяз ежы.

10.11.11 21 (3). Нарэшце добрая кампанія. Ператрус, вывад на пагулянку.

11.11.11. 23 (3). Ацкі ператрус. Зламалі казырок маёй кепкі.

12.11.11. 7-ы дзень галадоўкі. Адстойнік. Адзін. Укінулі Пашу, Сашу й Ігара. Чытаць немагчыма: цёмна. Вельмі зімна, баляць спіна, калені, ныркі.

13.11.11. Есмантовіч выдаў адзіны аркуш паперы. Ізноў была "хуткая". Нас сямёра, адзін спіць на падлозе. Сярод нас Роман.

14.11.11. Нас сем. Камора па-добраму пасміхваецца з Сашы, што на падлозе.


-Саша. Жонка ў цябе ці маладая?

-Да-а-а)))

-Харошая?

-Да-а-а))) Не. Харошая, тока п'ёт многа)))



Жартоўная святочная віншаванка (тая, што заглядае ў акенца – раздатчыца)))

15.11.11. Кіпень (пісаў заяўку, чакаў гадзіны з чатыры). Вывад.

16.11.11. Скандал з нявывадом. Прагулянка, кіпень (пісаў заяўку, чакаў паўдня), ператрус, хлопцы закінулі цыгарэтаў дый Саша падзяліўся запалкамі.

17.11.11. Засталіся адзіныя суткі. Можна падводзіць рахункі. Напісаў больш за дзясятак заяў і скаргаў, перажыў восем ператрусоў, памяняў чатыры "хаты", начальнік турмы так і не схацеў са мной сустрэцца.

18.11.11. Памыўка, прасмажка, падшыўка гузікоў, выхад у 13:25. Сустракае хворая жонка й адзіны журналіст (з Рацыі). Галоўная справа, што жывы)))



За час зняволення мае сівыя валасы моцна пацямнелі)))

Вынікі-рахункі

За час незаконнага зняволення ў адносінах да мяне й маех сукаморнікоў міліцыяй былі ўжытыя наступныя катаванні, менавіта:

- холадам (недастатковым ацяпленнем), а, у выніку, немагчымасцяй сну й адпачынку (ніводнае ночы не спаў; ад холаду балелі суставы, ныркі, пазваночнік);

- цемрай (недастатковым асвятленнем), даводзілася пісаць скаргі, псуючы й так ня вельмі добры зрок;

- адсутнасцяй свежай паветры (роўна дзве траціны тэрміну ня меў прагулак);

- адсутнасцяй інфармацыі (за ўсей час зняволення не бачыў тэлевізара, кампутара, ня чуў нават дзяржаўнага радыё, не атрымаў ніводнае, нават дзяржаўнае газэты, а, нават, калі-б і атрымаў, ня здолеў-бы іх прачытаць па-за адсутнасцяй нармальнага асвятлення камор; ня меў спатканняў з роднымі, ліставання з імі ці тэлефонных перагавораў; ня мог нават даведацца аб лёсе цяжкахворай жонкі-інваліда, якая падчас майго зняволення знаходзілася ў шпіталі);

- адсутнасцяй нармальных умоў побыту (ложка, пасцелі, мэблі, гарачае вады, настольных гульняў, неабходнага для падтрымання здароўя й жыцця рацыёну ежы, магчымасці пры неабходнасьці мыць і (ці) сушыць апратку й абутак);

- нечалавечым абыходжаннем (здзекі, знявагі й абразы, нават нецэнзурную лаянку, міліцыянтоў; празмерна доўгае чаканне на выкананне заявак).





/Працяг, пэўна, будзе))) /

08.12.11 14:38
загружаются комментарии