Маратон Салідарнасьці працягваецца. Далучайцесе!

Учора, 13 верасьня 2012 г. адбыўся чацьверты вечар Маратону Салідарнасьці "Свабоду палітвязьням". Падтрымаць беларускіх гэрояў прыйшлі гэным разом доктар гісторычных навук, прафесар, Ганаровы сябар клуба “Спадчына”, Леанід Лыч, вядомыя беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Алесь Наркевіч. Сустрэча зь імі была вельмі цікавай, багатай на ўспаміны Андрэя Мельнікава пра Дашкевіча, Севярынца, Статкевіча і інш. палітвязьняў, багатай на новыя сьпевы.  Леанід Лыч даў наказ моладзі, абгрунтаваны гісторычнымі фактамі - шанаваць беларускую мову, беларускую культуру, удзельнічаць у культурніцкім і палітычным жыцьці, не зьязжаць з краіны ў той час, калі Беларусь хворая на дыктатуру й ёй патрэбная дапамога, як не пакідаюць хворых бацькоў дзеці, а дапамагаюць ім з усяе моцы. Так і з роднай, маўляў, краінай - трэба змагацца тут, на сваей роднай зямлі, трэба лекаваць Бацькаўшчыну, ратаваць яе. Паважаны прафэсар правёў гісторычны экскурс, нагадаўшы пра шматвяковы генацыд і этнацыд беларускага народу, распавёў пра сёнешні рэйдэрскі захоп расейскамоўнымі пісьменьнікамі ўсіх магчымых пасад саюза пісьменьнікоў і г.д. Ганна Шапуцька, каардынатарка Маратону: "Сапраўдным адкрыцьцём сустрэчы для многіх прысутных стаў таленавіты бард зь Вялейкі - паэта Алесь Наркевіч. Апроч цікавых песень, ен падарыў нам цэлы пакунак зборнікаў сваех цудоўных вершаў "Аднойчы перажыць жыцьцё", частку якіх мы і перададзім палітвязьням." Часу не хапіла, каб выказаць усе свае думкі і пачуцьці, прасьпяваць усе свае песьні. Маратон Салідарнасьці працягваецца, і сёньня, 14 верасня 2012-га., а 18-ай, вядомы бард, краязнаўца, фальклярысты Аляксей Галіч сваймі лепшымі песьнямі выкажа падтрымку палітвязьням, а вядомая кінарэжысэрка Вольга Мікалайчык далучыцца да Маратона, прадэманстраваўшы свой ролік "Палітвязьні". Далучайцесе й вы. Чакайма ўсіх неабыякавых людзей на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага,3). Распачаў вечарыну салідарнасьці вядомы бард Андрэй Мельнікоў. Гучыць старажытная ліцьвінская песьня "Слава Воршы" (якраз зараз гадавіна пераможнай бітвы). Паважаны прафэсар Леанід Лыч выступіў са зваротам да моладзі: "Я вас прашу, не пакідайце Айчызну!" Спадар Леанід не чакаў на падарункі, а сам падарыў арганізатаром колькі сваех кніжачак. На фота зь імі - вядучая сёнешняе імпрэзы Валерыя Чарнаморцава. Андрэй Мельнікаў асабіста ведае многіх сёнешніх палітвязьняў, цёпла прыгадаў мінулыя іхнія вольныя часіны й ледзь ня кожнаму прысьвяціў сваю песьню. Сьпявае свае песьні й чытае вершы таленавіты вялейскі паэта й бард Алесь Наркевіч.  Больш як дзьве гадзіны не спыняўся сёнешні гісторычна-музычна-паэтычны маратон... ...а скончыўся вельмі цёпла... ...абменам прэзэнтамі... ...і чэргамі за аўтографамі. Некалькі відэё (будзе дадавацца): Алесь Наркевіч: Ў краіне страху няма свабодыhttps://www.youtube.com/watch?v=qQScoqpV9lY&feature=player_embedded  Андрэй Мельнікаў: Слава Воршы!https://www.youtube.com/watch?v=UTIvkKdcImk&feature=channel&list=UL Алесь Наркевіч: Каюся я, каюся... https://www.youtube.com/watch?v=UaUTuAL_Wgo&feature=channel&list=UL.
14.09.12 9:41
загружаются комментарии