"Советская Белоруссия" вачамі замежнага рэпарцера. Прэс Фота.

Угодкам Плошчы-2010 прысьвячаецца.

"Советская Белоруссия" - гэна краіна, дзе жывуць савецкія беларусы, ці, як кольвечы любоўна называе іх начальства, "беларусікі". 


Натурапьна, што ў савецкіх беларусікоў усё савецкае, пачынаючы ад галоўнай газэты "Советская Белоруссия". 

1. Некаторыя зь іх нават носяць саколкі з савецкім гэрбам і надпісом С.С.С.Р./Лошыцкі, былы панскі, парк - месца адпачынку савецкіх беларусікоў.

2. Яны мусяць ужываць адзіную на ўсіх савецкую мову - расейскую. Некаторыя зь іх карыстаюцца нават царска-расейскай: "ЯРЪ", "БУЛЬБАШЪ".

3. Начальства любіць  карміць беларусікоў "вароньяй" каўбасой, бо яна нагадвае беларусіком часы, калі яе рабілі з дэфіцытнай паперы да прыбіральні./ Каўбаса "С.С.С.Р. Как раньше.".

4. Калі ў краіне не хапае мяска, беларусікі мусяць пераходзіць на падножны корм.

5. Яны мусяць хадзіць у "савецкія" крамы.

6. І піць напой з назовам "Советское Шампанское".



Беларусікі маюць савецкія выбары.

1. Добра падпіўшы на тых выбарох, назіральнік можа лёкка схавацца й адпачыць за кветкамі. Камісія яго ня бачыць, ну а сама камісія й увогуле на халеру каму патрэбная!/ Месца, вылучанае для назіральніка на выбарчым участку.

2. Дзеля таго, каб выбаршчыку было зручней кідаць бюлецені, старшыня камісіі робіць у выбарчай скрыні шчыліну паболей./Факт, зафіксаваны 
разом з пачакам залішніх бюлеценяў назіральнікамі й сябрам камісіі на адным з выбарчых участкоў .

3. Калі нячэсныя журналістыя дрэнна асьвятляюць выбарчы працэс, то заўжды можна выклікаць АМОН, які выхавае гультаёў./ Сьлед амонаўскага бота на кайстры нячэснага журналіста.

4. Калі кветак недастаткова, то перад назіральнікам ставяць пальму, каб ён паспаў яшчэ. /Сэктар агляду назіральніка.


Часам назіральніка садзяць у іншым пакоі, але дазваляюць задтуль назіраць ў бінокаль, бо выбары ў савецкіх беларусікоў самыя дэмакратычныя ў сьвеце.


1. Начальства беларусікоў зь вялікай пашанай ставіцца да нацыянальных каштоўнасьцяў, напрыклад, да старажытнага гэрбу "Пагоня". Калі яго ўжыць, напрыклад, адзець на шаліку на шыю, як гэнае зрабіла Дружыньніца Плошчы Тацяна Грачанікава, што бараніла ўваход у Дом Ураду 19.12.2010-га, то можна атрымаць бясплатны мянтайскі масаж і пуцёўку на каНАРЫ.

2. Усіх савецкіх беларусікоў, якія любяць чэсныя выбары, расьсяляюць у гатэлі з усімі магчымымі выгодамі, дзе ўлагоджваюць тыднямі, месяцамі ці нават гадамі. Бліжэйшы на фота - Брэвус, далейшы - Хамічэнка./Падчас псэўдавыбароў 2010-га года былі асуджаныя каля 700 чалавет, дзясяткі - на гадЫ.


Міліцыі ў беларусікоў шмат, і яна заўжды з народам.

1. Некалькі аўтобусоў з унутранымі войскамі на Народным Сходзе.


2-3. 18 аўтобусоў міліцыі на Народным Сходзе.

4.  Чорная міліцыя на Чарнобыльскім Шляху.


Сьпецназ рупіцца, каб моладзь не сядзела на голым асвальце, бо можа захварэць./Арышты падчас "ланцугу неабыякавых".


1-3. Беларусікі часта выходзяць на вуліцы й плошчы гарадоў, каб аплядысмэнтамі падзякаваць начальству за посьпехі ўва ўнутранай і зьнешняй палітыцы й эканоміцы./Акцыі "Папляскай дыктатару".

4. Тых беларусікоў, хто пляскае лепей за ўсіх, адзін з галоўных міліцэйскіх начальнікоў, Ігор Яўсееў, катае па горадзе на аўтобусах па некалькі тыдняў./Арышты пляскаючых.


Савецкія беларусікі жывуць заможна, любяць здымаць кіно і амаль кожны мае відэёкамэру./ Падчас  нават дазволеных нешматлікіх акцыяў, напрыклад, рэлігійных "Дзядоў", МВД задзейнічае дзясяткі й сотні агентоў у цывільным для запалохваньня й шантажу ўдзельнікоў гэных акцыяў.


1. Міліцыя беражэ спакой беларусікоў./Апэрацыя "МВД супроць аплядысмэнтоў".

2. Калі становіцца цяжка, афіцэр міліцыі дапамагае пажылому мужчыне несьці сьцяг./Няўдалы незаконны захоп эмвэдам сьцягу Свабоднага прафзьвязу Беларускага. Першамай.

3. Калі беларусіку становіцца дрэнна, міліцыянты носяць яго на руках./Арышты падчас акцыі памяці зьніклых палітыкоў і журналістых.

4. Міліцыі начальства набірае ўсё болей - так рупіцца пра беларусікоў, якім трэба дапамагчы і ў краму зьбегаць, і сьмецьце вынесьць, і кілім выбіць, і жонку прыўлашчыць./Дзясяткі плякатоў з заклікамі йсьці працаваць у міліцыю.


Калі ў "Советскую Белоруссию" прыходзіць чарговы эканамічны ці палітычны крызіс, адразу пачынае штось ўзрывацца, гарэць ці тануць. Месца выбуху на станцыі Кастрыцніцкай.


Савецкія фавэлы беларусікоў будаваць навучылі браты-словяне з Кітаю й Вэнэсуэлы.


1. Калі ў "Советской Белоруссии" становіцца даражэйшым паліва, то начальства не дазваляе беларусіком езьдзіць на машынах, каб не пераймаліся дарагавізнай. Апэрацыя "Стоп - бэнзын!".

2-4. Беларусікі любяць старынныя рускія машынкі, бо набыць машыну не з памыйкі здольнае толькі начальства і ягоныя мільянэры.


1. Начальства цягне  беларусікоў у савецкае мінулае, бо яно жыць ня можа без чэргаў, блату, дэфіцыту й голаду. Вітрына менскага ГУМу.

2. Каб беларусікі не "бясіліся з жыру", начальства часта дае ім паесьці вадкай сьмятанкі.


Начальства беларусікоў любіць савецкія помнікі.

1. Помнік савецкай мэдыцыны ў цэнтры Менска.


2. "Ідзеце ў ж...!" У. І. Ленін паказвае на практалягічнае адзьдзяленьне 3-яй клінічнай больніцы. Помнікі камуністычнаму правадыру, які спрычыніўся да генацыду й этнацыду беларусікоў, стаяць у "Советской Белоруссии" у кожным горадзе, на плошчах, у скверах, парках і нават у дварох.

3. Міліцыянты носяць перад Чарнобыльскім шэсьцем чырвоную стужку, каб іншыя мінакі не заразіліся радыяцыяй ад удзельнікоў акцыі.

4. Савецкі расейскі танк чакае на свой час, каб рушыць на ворага.

5. Інтэрнэт у краіне часта псуецца, а тэлеканалы толькі расейскія, таму беларусіком даводзіцца даведвацца пра навіны ў сьвеце праз старадаўнія савецкія прыймачы.

6. Яшчэ адзін з правадыроў, які ставіў подпіс на растрэльных і рэпрэсыйных сьпісох беларусікоў - Калінін.


1. Ленін, усюдыісны і вечна жывы.

2. Пажылы беларускі дзядзька з камсамольскім значыкам - вэтэран.

3. У "Советской Белоруссии" усё не так, як у іншых. І Новы Год у іх прыходзіць летам.


4. Міліцыя заўжды побач зь беларусікамі.

5. Нават некаторыя шпакі ў беларусікоў савецкія.


6. Кожны з беларусікоў мае права на маленечкі прыватны бізнэс, нават старэнькая бабулька.


1. Беларусікі - мірныя людзі, Але бамбасховішчы свае трымаюць напагатове.

2. Правільная гісторыя для беларусікоў пачынаецца з саветоў, таму іншыя помнікі гісторыі й культуры часта занядбаныя.

3. Савецкае начальства заўжды берагло беларусікоў ад рэлігійнага опіюму, таму бурыла іхнія цэрквы.

4. Таму беларусікі моляцца зараз на вуліцы.



Транспарант у ДК трактарнага завода.

Заўвага: Фатаграфіі й Дэматыватар зробленыя адно рэпарцером Навіцкі.

За сваю валянцерскую працу ў якасьці журналіста-фотарэпарцера Юрась Навіцкі шмат разоў быў звольнены з асноўнай працы, падпадаў пад арышты, зьбіцьці й катаваньні, псаваліся журналісцкія прылады. Толькі за пэрыяд сьнежань 2010-студзень 2012 ён быў тройчы арыштаваны і адзін раз аштрафаваны, двойчы зьбіваўся супрацоўнікамі МВД, былі папсаваныя журналісцкія прылады. За фота з выбарчага ўчастку ён быў звольнены з працы з воўчым квітком.

.
17.12.12 21:20
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі