Санта Дзед, альбо Праўда недзе пасярэдзіне.

На абедзьвюх дзяржаўных мовах.



Санта Кляўс и Дзед Мароз. Каляж navicki.


Вось і прыйшлі нарэшце даўгачаканыя зімовыя сьвяты - Каляды й Новы год, а зь імі... пачакайце, хто-ж? Усеагульны Санта Кляўс ці савецкі Дзед Мороз? Хто зь іх бліжэйшы нам, беларусом? І ці ёсьць якаясь рожніца?

Я тут пацікавіўся, чым адрозніваецца расейска-камуністычны Дзед Мароз ад капіталістычна-хрысьціянского Санта-Клаўса. Знайшоў, на зьдзіў, шмат адрозненьняў. Напрыклад:

Сьвята Санты - Раство. Дзеда Мароза - Новы год.

Радзіма Санты - Галяндыя (1822 г.). Радзіма сённяшняй выявы Дзеда Мароза - савецкая Масква (у іншым варыянце - Расея).

Правобраз Санты - Сьвяты Мікола. Дзед Мароз - проста компрывіт-адказ Саньце. Цяпер расейскія ідэёлягі спрабуюць вывесці карані бязбожнага дзеда ад свайго злога паганскага бога сьмерці - Каюка-Карачуна, які адбіраў дабро і само жыцьцё. Лепш бы і не пачыналі.

Атрыбуты Санты - алені, гномы й эльфы, біскупскі кій, скураны рамень са спражкай, акуляры, люлька, чырвоныя з канца 19-га стагодзьдзя куртка, нагавіцы, пальчаткі і каўпак - усё зь белай аблямоўкай і пампонамі, боты, калядныя песьні, вянкі, званкі, бомы. Атрыбуты Дзеда - тройка коней (часцей пешшу - якія ў лесе коні?), кій (больш падобны на дубец ці кісьцень) і мяшок, доўгае сіняе футра ў марозныя ўзоры (чырвоная - ужо гібрыд-мімікр для комлідараў), валёнкі, шапка тыпа "з рогамі", рукавіцы, пояс. Ах, яшчэ, замест гномаў у яго запазычаная не то ва ўзбекаў, не то ў манголаў, Сьнягурка. Санта прадстаўніц далікатнага полу, як і належыць сьвятому, з сабой не цягае.

Санта - хаваецца (каляднае таемства), залазіць праз комін, кладзе падарункі ў шкарпэткі, лётае па небе, г.зн. паводзіць сябе як Сьвяты Мікалай. Дзед Мароз прыязджае ці прыходзіць зь лесу (яму не трэба пасьпяваць па ўсім сьвеце), таму яго ўсё чакаюць, ён гуляе з дзецьмі й раздае падарункі (мімікр падарункі неўзаметку кладзе пад елку). 

У Санты акуратна астрыжаная кучаравая барада, у расійскага Дзеда - прамая; доўгая да пят, як і футра.

Так, яшчэ. Санта - добры паўнаваты стары невысокага (183 см) росту. Мароз-ваявода сухі, высокі й строгі. Значыць, усёткі Каюк?

Думаю, праўда нашая недзе пасярэдзіне. Паганска-камуністычны дзед нам дакладна не пасуе. Тым больш, што такі ў нас Зюзя ёсьць. Мы-ж-такі лічымся хрысьціянскай краінай. Але й Санта - гэна ўжо занадта. Хутчэй-такі - Сьвяты Мікола, які так палюбіўся беларусам, што яны ставяць яго ў чырвоным куце побач са Збаўцам і Маці Божай. 



Сьвяты Мікола. Фота navicki.


Вот и пришли наконец долгожданные зимние праздники - Рождество и Новый год, а вместе с ними... подождите, кто-же? Всеобщий Санта Клаус или советский Дед Мороз? Кто из них более близкий нам, беларусам? И есть ли какая-либо разница?

Я тут поинтересовался, чем отличается российско-коммунистический Дед Мороз от капиталистически-христианского Санта-Клауса. Нашёл, на удивление, много отличий. Например:

Праздник Санты - Рождество. Деда Мороза - Новый год.

Родина Санты - Голландия (1822г.). Родина сегодняшнего образа Деда Мороза - советская Москва (второй вариант - Россия).

Прообраз Санты - Святой Никола. Дед Мороз - просто компривет-ответ Санте. Сейчас российские идеологи пытаются вывести корни безбожного деда от своего злого языческого бога смерти - Карачуна, который отбирал добро и саму жизнь. Лучше бы и не начинали.

Атрибуты Санты - олени, гномы и эльфы, епископский посох, кожаный ремень с пряжкой, очки, трубка, красные с конца 19-го века куртка, брюки, перчатки и колпак с белой оторочкой и помпонами, сапоги, рождественские песни, венки, колокольчики, бубенчики. Атрибуты Деда - тройка (чаще пешком - какие в лесу кони?), посох (больше похожий на дубину или кистень) и мешок, длинная синяя шуба в морозные узоры (красная - уже гибрид-мимикр для комлидеров), валенки, шапка типо "с рогами", рукавицы, кушак. Ах да, вместо гномов у него позаимствованная не то у узбеков, не то у монголов, Снегурочка. Санта представительниц слабого пола, как и подобает святому, с собой не таскает.

Санта - прячется (рождественское таинство), залезает через дымоход, кладёт подарки в носки, летает по небу, т.е. ведёт себя как Святой Николай. Дед Мороз приезжает или приходит из лесу (ему не нужно успевать по всему свету), поэтому его все ждут, он играет с детьми и раздаёт подарки (мимикр подарки незаметно кладет под ёлку). 

У Санты аккуратно остриженная кудрявая борода, у российского Деда - прямая; длинная до пят, как и шуба.

Да, ещё. Санта - добрый полноватый старик невысокого (183 см)роста. Мороз-воевода сух, высок и строг. Значит, всё-таки Карачун?

Думаю, правда наша где-то посредине. Языческо-коммунистический дед нам точно не подходит. Тем более, что у нас уже Зюзя есть. Мы же всё-таки считаемся христианской страной. Но и Санта - это уже слишком. Скорей-таки - Святой Никола, который так полюбился беларусам, что они ставят его в Красном углу рядом со Спасителем и Божьей Матерью.



ВЯСЁЛЫХ СЬВЯТАЎ!




.
28.12.12 3:46
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі