АЙН КАТАВАЛЬНЯ КАПУТ! Эксклюзыўныя й рарытэтныя фота й малюнкі з зачыненага Акрэсьціна.

З годам без катавальні-Акрэсьціна!


Фота Сяргея П'яных. 

Кожны, хто хоць раз "адседзеў" колькі сутак ў турме на Акрэсьціна, памятае ейныя перапоўненыя, цьмяныя, брудныя, сьмярдзючыя каморы, халодныя зімой і задушлівыя летам.

Сёлета праваабаронцы (пачынаючы мною й Алесем Макаевым) абвалілі на міліцыю, пракуратуру, суды дождж заяваў, пазоваў, скаргаў на неналежныя умовы ўтрыманьня й катаваньні арыштантоў і затрыманых. З дапамогай Руху За Свабоду, Партыі Беларускі Народны Фронт, Руху Салідарнасьці "Разам" і асабіста Алеся Макаева, а таксама каардынацыйнай Групы За Волю быў зьняты відэёкліп і зладжаны шэраг выстаў акрэсьцінскіх малюнкоў, як у Беларусі, так і за яе межамі. Беларуская рэжысэрка Вольга Мікалайчык зьняла дакумэнтальную стужку «Катавальня-Акрэсціна» [Bramafilm, 2012] , якую за колькі месяцоў прагледзела больш за трыццаць тысячаў карыстальнікоў інтэрнэту. 

У выніку катавальня была закрытая на капрэмонт з пераабсталяваньнем камор тэрміном ледзь не на два гады. Таму такога Акрэсьціна, якое мы бачылі раней, больш ня будзе. Група За Волю зрабіла адмысловую падборку фота й малюнкоў, якія цяпер сталі эксклюзыўнымі й рарытэтнымі.


Перад самым рэмонтом. Нават звонку відаць шчарбатая цэгла муроў, абсыпаная плітка "стакана".
 

Фотаальбом й Дэматыватор navicki.


У каморы нават няма рукамыйніка, даводзіцца мыцца пад іржаваю трубой проста над "ачком". Там-жа набіраць "пітную" ваду й мыць посуд. Кубак - адзін на ўсіх. Папера для прыбіральні- газэта.

Фота Сяргея П'яных. 

Як ужо казалася раней у гэным-жа блёгу, палітарыштанты там былі пазбаўленыя нават асноўных канстытуцыйных правоў.
1. Нават у параўнаньні з крымінальнымі злачынцамі, яны ня мелі права ані на ліставаньне ці тэлефанаваньне, ані на сустрэчы з роднымі ці харчовыя перадачы, не маглі набыць за ўласны кошт харчоў.
2. Не было радыё ці тэлевізара.
3. Не было спартовых ці разьвіваючых гульняў (добра, хоць камплект шашак зьявіўся быў нарэшце – адзін на ўсей ЦІП).
4. Не было бібліятэкі, кніг, газэтаў, нават дзяржаўных.
5. Немагчыма было ўзяць дазволеныя рэчы са сканфіскаваных у ЦІПе.
6. Немагчыма было чытаць ці пісаць, прычым ня толькі з прычыны недастатковага асьвятленьня ў каморах. Супрацоўнікі міліцыі папросту адбіралі акуляры, адмыслова пазбаўляючы арыштантоў магчымасьці нават абскаржваць незаконныя прысуды, ня тое, што пісаць скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня.


Часта ляжаць месца не хапала. Некаторыя спалі на падлозе, іншыя - седзячы, ці па чарзе. За такое ўтрыманьне ў турме арыштанты яшчэ й грошы павінныя плаціць.

Фота Сяргея П'яных. 

7. Не было асобнага памяшканьня для паленьня. Палячыя знаходзіліся ў адной каморы з непалячымі, каморы, дзе людзі жылі, елі, спалі, без прымусовае й увогуле дастатковае вэнтыляцыі ператвараліся ў суцэльныя курылкі.
8. Хворыя арыштанты знаходзіліся ў адных каморах са здаровымі.
9. Не было больніцы, дзе хворыя арыштанты маглі-б атрымаць дастатковую мэдычную дапамогу. Турма – ня больніца.
10. Не было дворыкоў, дзе можна падыхаць сьвежым паветрам, пагуляць, заняцца спортам ці проста размяць ногі.
11. Немагчыма было спаць ня толькі з прычыны, што мулка было на голых дошках ці ДГП альбо недастаткова ацяпляліся каморы, але й з-за таго, што па начах не выключалася лямпачка ў вочы.
12. Не было мэблі, ложкаў, пасьцеляў, матрасаў, проста коўдры, рушнікоў, толькі холад, бруд й цемра - натуральны карцэр!


Фотаальбом "Акрэсьцінскія будні" Сяргея П'яных. 


Часта не было нават туалетнае паперы. Міліцыянты часта выдавалі для прыбіральні скарыстаную "Советскую Белоруссию" і іншую камуністычную літаратуру. Выкарыстоўваліся нават міліцэйскія пратаколы. 

Фота й Дэматыватор navicki.


Калядная ялінка з хлеба, разтрушчаная ботамі маскі-шоў. 

Фота navicki.


Калі ІЧУ сяк-так адрэмантавалі, то ЦІП састарэў, як фізычна, так і маральна. Грошай хапіла толькі на эўрарэмонт для міліцыянтоў. 

Фота й Дэматыватор navicki.


"Образцово-показательные камеры для демонстрации школьникам."  Насамрэч, у каморах, дзе утрымліваюць вязьняў, вокны сьвятла амаль што не прапускаюць.

Фотаальбом Малады Фронт(Чэхія).


Паўночнае вызваленьне navicki

Фота каардынацыйнай Групы За Волю й Польскага Радыё.


"Maя торба ўтрымлівае рэвольвэр, выбухоўку, саблю й паўпуда наркотыкоў." Калі-б я не трапляў у турму, там ужо сядзелі маладафронтоўцы - іх садзілі проста за тое, што яны ёсьць. Ніводная з апазыцыйных арганізацыяў не выклікала столькі шалу ў БТшнікоў, МВД-КГБшнікоў і іншых калябарантоў.

Дэматыватор navicki.


Мары вязьняў. У рацыёне палітарыштантоў адсутнічалі неабходныя прадукты. 

Фота navicki.


Дуля з хлебу ад штодзённых і шматразовых ператрусоў. 

Фота й Дэматыватор navicki.


Самаробныя шашкі, якія падчас ператрусоў камор міліцыянты адбіралі. 

Фота navicki.


Мыла.

Фота й Дэматыватор navicki.


Кнігі, якая шматразова адбылі пакараньне. 

Фота navicki.


Фота й Дэматыватор navicki.


Калядная хвігурка Сьв.Міколы. 

Фота navicki.


"Гатэль", як яго рэпрэзэнтаваў "апошні дыктатар Эўропы", як ён сябе кліча.

Дэматыватор navicki. Фота Сяргея П'яных.


Скарбы палітарыштанта:
1. Папера д/прыбіральні. Яе выдавалі толькі палітычным.
2. Дуля ад штодзённых і шматразовых ператрусоў і голуб. 

3. Мыла. Яго выдавалі толькі палітычным.
4. Даміно й кубік д/гульні. 

Хлеб. Зубная паста. Працы рожных вязьняў. Фота navicki.


Фота й Дэматыватор navicki.


Кавалак вечка на дзьверы каморы, адламаны палітарыштантом. 

Фота navicki.


Пэрсанальная выстава Юрася Навіцкага "Код Акрэсьціна". 

Фота БЕЛАПАН, Радыё Свабода, Рух За Свабоду.

Малюнок з выставы.


Ігару Яўсееву й ягоным братанам з бруднае міліцыі прысьвячаецца.


Малюнок з выставы.


Доўгачаканы абед. Маляванае на прозьбу швэцкай тэлевізіі.


Малюнок з выставы.


Малюнок з выставы. Адмыслова д/Бі-Бі-Сі.

Малюнок з выставы. Адмыслова д/Маладога Фронту.


Маляванае на прозьбу Рабочага Фронту.


Маляванае на агульнае карціне на просьбу  БЕЛСАТу.


Турэмныя малюнкі navicki выстаўляліся ў Кіеве й Малыне (Украйна), двойчы ў Менску, у Празе, Варшаве, Тбілісі. 

Фота Рух Салідарнасьці "Разам".


З годам без катавальні-Акрэсьціна! 

Фота Тацяны Грачанікавай. Каляж.

(с)Усе фота ахоўваюцца аўторскім правам. Распаўсюд вітаецца, але не забывайцесе спасылацца на аўторство, блёг і Беларуспартызан.
.
31.12.12 23:34
загружаются комментарии