Адкрыты зварот да сілавых структураў Рэспублікі Беларусь



                                     Адкрыты ліст да супрацоўнікаў сілавых структур Рэспублікі Беларусь
 
  Мы, грамадзяне и падаткаплатнікі Рэспублікі Беларусь, звяртаемся ДА ЎСІХ супрацоўнікаў унутраных ворганаў і сілавых структур Рэспублікі Беларусь у сувязі з ганебным нападам на грамадскую актывістку Юлію Сцяпанаву, якой перад тым неаднаразова пагражалі расправай за яе праваабарончую дзейнасць, а таксама ладзілі супраць яе сям’і і яе асабіста правакацыі.
 
  14 студзеня каля гадзіны ночы ў Мінску на маладую дзяўчыну накінуліся двое невядомых мужчын у цывільным і, паваліўшы ў снег, збілі, абрэзаўшы папярэдне яе валасы. Ні ў кога з нас няма ні кроплі сумніву ў тым, што гэта зладзілі менавіта супрацоўнікі сілавых структур. Большасць абставін нападу проста ўказвае на гэта.
 
  Мы разумеем, што і на гэты раз існуе шанец, што бандыты застануцца беспакаранымі, як засталіся беспакаранымі і тыя нелюдзі ў пагонах, якія і раней збівалі моладзевых і грамадскіх актывістаў, вывозілі ў лес і здекваліся,  як то менавіта са Змітра Дашкевіча, Паўла Красоўскага, Артура Фінькевіча, Насты Палажанкі і іншых грамадзян. Спыніцеся! Хопіць чыніць гвалт і беззаконне! Памятайце,  што вы давалі клятву служыць сваёй краіне, свайму народу, і гэта есць сэнсам вашага жыцця, вашым святым абавязкам. Вы нікому не павінны прыслугоўваць, як не павінны і выконваць злачынныя загады, якімі б вышэйшымі чынамі яны не аддаваліся.
 
  За вамі і вашымі калегамі ўжо стаяць цені Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадскага і іншых грамадскіх дзеячоў, сьмерці і знікненні якіх не расследаваныя дасюль. Рана ці позна за ўсе злачынствы прыдзецца несці адказнасць. І яшчэ адно. Няўжо вам не сорамна будзе глядзець у вочы сваім дзецям, унукам, калі яны даведаюцца праўду пра вашу “службу краіне і народу”? Між іншым, у Кодэксе Афіцэра МВД існуе п.9: Совершение поступков, несовместимых с понятием офицерской чести, недопустимо с дальнейшим прохождением военной службы и влечет за собой добровольный уход офицера из войск или его увольнение по ходатайству Офицерского собрания либо суда чести офицеров(цытата).
 
  Мы звяртаемся да вас, Афіцэры! Знайдзіце і пакарайце згодна з Кодэксам Афіцэра тых нелюдзяў, пярэваратняў у пагонах,  якія зганілі гонар Афіцэра, якія аддавалі і выконвалі злачынны прыказ збіць і прынізіць маладую безабаронную дзяўчыну.
 
Пакуль ня позна, спыніце гвалт! Недапушчальна, каб праваахоўныя і нават сілавыя ворганы ператвараліся ў бандфарміраванні!

  Адкрыты ліст падпісалі:

Салаўева Алена  
Шапуцька Віктар 
Фралова Юлія
Леднік Ігар 

Шпак-Рыжкаў Юры
Цітова Марына
Бутэнка Зьміцер
Стома Ларыса
Таўстая Алена
Каржанеўская Марыя 

Шапуцька Ганна 
Грачанікава Тацяна
Ермалюк Міхаіл
Макаранка Надзея
Сіўчык Вячаслаў
 

Кім Тацяна
Макаеў Алесь
Борыс Анжэліка 

Рынкевіч Ігор
Бамбіза Мікола 
Багінская Ніна
Дрозд Зьміцер
Сіўчык Галіна
Батура Яўген
Жоль Алена
Дашкевіч Андрэй
Мікалайчык Вольга
Ханжанкоў Сяргей
Садоўская Кацярына
Кухнавец Віктар
Засценчык Алена
Шчыгельскі Зьміцер
Батура Надзея
Пуканаў Андрэй
Царук Галіна

Сегенюк Уладзімер 
Кавалёва Вольга 
Верацінскі Генадзь 
Мірзаянава Людзьміла 
Абрамчык Алесь 
Зелка Тацяна 
Шчыгельскі Віктар
Хурматава Ірына 

Кучарэнка Міхаіл 
Бельская Надзея
Марк Андрэй
Чарнаморцава Валерыя
Леневіч Юры
Ракіціна Ніка
Асіпенка Ўладзімер
Ткачук Вікторыя
Буйнич Алена 
Рубцоў Юры 
Малчанаў Алесь
Майсеенка Генадзь 
Калядко Алесь 
Гурыновіч Уладзь  
Касьянчык Мікола
Гваздкоў Андрэй
Емельяненка Віктар
Дук Аляксандр
Куртава Ірына 
Самойленка Роман
Азарка Настасся 
Кажамяка Тацяна
Емельяненка Віктар
Манцэвіч Ірына 
Смыкоўскі Андрэй
Мікіціна Юлія 
Сімбіроў Ігар 
Садоўская Надзея 
Бандарэнка Андрэй 
Талочная Наталя 
Садоўскі Лявон 
Уласенка Тацяна 
Рымашэўскі Сяргей 
Хітрык Тацяна 
Расінскі Андрэй 
Сарочык Галена 
Сіўчык Вітоўт 
Лобава Марына 
Лукашоў Кастусь 
Грынько Лілея 
Дзямчук Андрэй 
Адамовіч Марына
Алейнік Вольга
Лаўроўская Ірэна


Віртуальныя подпісы:  
Сьвятослаў Свобода
Natalli
Michal19 
kain71
Alexander619
Charunzhy 
Петрович
musorock
narlitv 

Па даручэнню грамады, Юрась Навіцкі. Подпісы не дадаюцца.



P.S. Скажу ад сябе асабіста: напасьці асобам мужчынскага полу, ўдвох, ноччы, на дваццацігадовую дзяўчыну, зьдзекавацца зь яе гвалтом, нібы пакрыўдзіўшыся за ласіны - вы не абаронцы, а тым больш ніяк не афіцэры, вы - тхарлівыя вычварэнцы і звыродкі. Век вам не адмыцца зараз ад гэных ласін.




.
16.01.13 1:05
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі