Прадвесьне, альбо Невялічкая фотасэсыя з Лошыцкай сядзібы

Рабочы назоў "Рамантычны куточак Лошыцы"

Вой, каля млына цьвіла каліна,
Дзе-ж тая дзеўчына, што мяне любіла...


Некаму падабаюцца разборкі гаварыпраўдуноў, некаму - слоўныя перастрэлкі Падгола з Барадачом, хтось любіць пасьмяяцца з "ненагінальнага" зь ягонымі ідыётамі, нехта - пачытаць гісторычныя нататкі, але я дазволю напомніць вам, сябры, што зіма рушыць да свайго законнага фіналу й заклікаю наведаць свае ўлюбёныя месьцейкі прыроды ў ледзь не апошнім зімовым убраньні. Шмат праблем ў нашага Лошыцкага маёнтка, няма ў яго дбайнага гаспадара, дзяржаўныя рэканструктары не сьпяшаюць аднавіць сядзібны дом (дарэчы, мы двохпавярховыя катэджы брыгадай у пяць чалавек будавалі за ДВА МЕСЯЦЫ, а не два гады), іншыя будынкі ўвогуле разбураюцца яшчэ хутчэй, пазбаўленыя дахоў, чатыры гады прадаюць і не прададуць бровар, вялікая частка саду выразаная, а на яго месцы "зеленхоз" зьляпіў сабе халабудішчу з гаражамі. Але гэныя карцінкі я ў нашую кніжку стаўляць ня буду. Хопіць чарнухі! Сёньня ў Лошыцкай сядзібе я буду шукаць адно пазытыў. Далучайцеся)

Альтанка ў старым яблынавым садзе.
Альтанка ў старым яблынавым садзе. У адным з дальніх кутоў маёнтка.

Стары млын (чырвоны).
Стары млын (чырвоны). Пачаток ХХ ст. Здалёк выглядае бы руіны нейкай старажытнай фортэцы. 

Стары млын (чырвоны).
Пойма Сьвіслачы.

Стары млын (чырвоны).
Неба бы й не зімовае.

Стары млын (чырвоны).

Над Лошыцай.
Над Лошыцай.

Лаўкі з суцэльных дрэваў.
Лаўкі з суцэльных дрэваў.

Старадаўняя алея на месцы старажытнага паселішча (ІХ-Хстст.). З правага богу ляжаць валуны - мяжа паселішча.
Старадаўняя алея на месцы старажытнага паселішча (ІХ-Х стст.). З правага боку ляжаць валуны - мяжа паселішча.

Рамантычны спуск да ракі.
Рамантычны спуск да Сьвіслачы.

Стары сад.
Стары сад з пакручастымі дрэвамі.

Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.
Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.

Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.

Адноўлены крыж
Адноўлены крыж "Пакутніком за Беларусь".

Адноўлены крыж

Маёнток зь серабранкаўскага берагу.
Маёнток зь серабранкаўскага берагу. Сьвіслач.

Масточак закаханых.
Масточак закаханых.

Відарыс з боку графскага палацу.
У сутоку Лошыцы й Сьвіслачы. Відарыс з боку графскага палацу. 

Цяністыя алеі.
Цяністыя алеі.

Палац яшчэ рэстаўруецца, але ўжо прыгажэе.
Палац яшчэ рэстаўруецца, але ўжо прыгажэе.

На бераг ня выйсьці - адразу бягуць амаль што хатнія качкі)
Лошыца. На бераг ня выйсьці - адразу бягуць амаль што хатнія качкі) 

Пара маладых. Ну й вам Каханьня й хуткай Вясны!
Сьвіслач. Пара маладых. Ну й вам Каханьня й хуткай Вясны! 

Фота: Юрась Навіцкі. 25 лютага 2013 р.

.
25.02.13 23:22
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі