Плошча й здраднікі

Рабочы назоў Пытаньнечкі да лідэраў і іхніх начштабоў

За што ўпадабаў блёг БеларусПартызана, дык за тое, што пісаць туды можна штодня - так хутка стужка хаваецца. Адзін блёгер сваю арганізацыю штодня піярыць, другі - сябе, любімага, трэйці мэмуары піша, чацьвёрты - інструкцыі, як сядзець на сутках, пяты - як дараваць здраднікам. Свой асабісты погляд, маўляў, на нацыяналізм, патрыятызм, здраду ў масы прасоўвае. І гэна добра.


Але вось пасядзеў на форуме пару дзён, ажно бачу тут больш важную й шырокую тэму: добра-такі ўскаламуціў нашае аціхлае было балота Мікола Статкевіч сваймі лістамі зь вязьніцы. Нехта пачаў аднеквацца ад ягоных закідаў, нехта, наадварот, - тлумачыць прычыны сваёй здрады. Але, далей бачу, пытаньняў ды закідаў толькі болей становіцца. Іх ужо й простыя ўдзельнікі Плошчы сталі ўголас задаваць, бо некаторыя лідэры Плошчы, па меркаваньню гэных людзей, пачалі голаў паднімаць ды зноў піярыцца. Скампіляваўшы тыя пытаньнечкі ў стос, прапаную іх учорашнім арганізатаром, бо гаворка йдзе пра давер да іх у бліжэйшай будучыні. Паспрабуйце, шаноўныя, адказаць ці, наадварот, не адказаць.


Як гэна было не дамовіцца перад выбарамі, пайсьці на іх асобнымі калёнамі? 

Чаму ня здолелі высунуць адзінага, вартага даверу?
 


Любому дурню было зразумела, што дыктатар уладу не аддасьць, дык навошта было заклікаць да ўдзелу ў дурыбарах?


Чаму ня здолелі заарганізаваццца й абраць кіраўніка нават калі выбары скончыліся? 

Чаму рушылі ў пастку на плошчы Леніна, убачыўшы, што й найменшага супраціву сілавікоў няма? 

Чаму ўвогуле не засталіся на сваёй, Каліноўскага?


Дзьверы палаткі былі забарыкадаваныя сталамі й шчытамі ОМОНу. Калі правакатары пачалі пляваць і грукаць у шкло, ламаць дзьверы ўваходу, чаму яны былі спыненыя толькі на левым ганку НС?

Зтуль неадэкват Хамічэнка й некаторыя іншыя фігуранты будучай справы разам зь невядомымі рушылі да цэнтральнага ўваходу, дзе праз пару хвілін размалацілі ўсё ўшчэнт, бо там зусім не было аховы. Хто з кандыдатаў разам са сваім штабам адказваў за ахову будынка, побач зь якім праводзіўся мітынг?


Натоўп быў насычаны пераапранутымі агентамі. Калі ў нашых лідэроў не было чаго супрацьставіць цэлым падразьдзелам правакатараў, ці мелі права яны ўзначальваць людзей, якія ім даверыліся? 

Дзе былі дружыны й штабы больш за паўдзясятка кандыдатаў, папярэджаных пра правакацыі тым-жа тэлебачаньнем? 

Чаму ня былі затрыманыя правакатары?


Што прадпрынялі лідэры пасьля таго, як правакацыя была зьдзейсненая? 

Чаму людзі не былі эвакуяваныя ці перагрупаваныя?


Лідэр кампаніі "Говори правду" и начштабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Дміірыеў адразу-ж пасьля затрыманьня начал активно сотрудничать со следствием, государственным телевидением, поменял свои взгляды и фактически предал Некляева. Заўважце, з ДЫСКРЭДЫТАВАЎШЫМІ СЯБЕ ШМАТКРОЦЬ ворганамі й дзяржаўным тэлебачаньнем, якое нядаўна ўжо здыскрэдытавала яго самога, распаўсюдзіўшы зьвесткі аб тым сколько квартир, машин, участков приобрел Дмитриев за последний год, а также сколько раз он летал за границу бизнес-классом. Ці могуць такія лідэры імі заставацца й надалей, ці вартыя даверу яны, іхныя арганізацыі й тыя, хто спрабуе іх зараз адмазаць?

Пытаньнечкі збольшага рытарычныя, але нам усё роўна давядзецца на іх атрымаць адказы ці адказаць самім. Калі мы ня хочам, каб трагедыя 19.12.2010 паўтарылася.

Усе матэрыялы аўторскія.
.
27.02.13 20:09
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі