ЖЭСарт альбо Фупрэматызм як мастацтва цэнзуры ФОТАПРАЕКТ


"Малевіч жывы, Серабранка сказала" - праект не ад дылетантаў, але ад экспэртаў.
---
Працягваем публікацыю часткі нашага вялікага фотапраекта, прысьвечанага мастацтву вулічнаму й дзяржаўнаму, графіці й ЖЭСаўскаму фупрэматызму*, распачатую намі ў шэрагу суполак сацыяльных сетак ВКонтакте, Лыўджорнэла, Фэйсбука, Твітэра, Інстаграма і інш., а таксама на старонках Беларуспартызана і ARCHE у пачатку 2012 - канцы 2014. Намі - гэнае значыць апазыцыйнымі актывістамі Тацянай Грачанікавай і Юрасём Навіцкі, якія пасьля шэрагу палітзвальненьняў уладкаваліся на працу майстрам ЖЭСа і маляром-тынкоўшчыкам.


Таямніца "Чорнага квадрата" раскрытая серабранскімі экспэртамі :)
---
Гэны факт я нагадваю да таго, каб крытыкі не пачалі пяяць, што мы дачыненьня да твораў, якія прадстаўляем грамадству, ніякага ня маем, а проста так, банальныя фатографы чужога, якіх шмат, і якім, насамрэч, можна і аўтарскае права прад'явіць, і плагіят ідэі.


Калі ранкам ўстаеш - і ўсё навокал нагадвае табе пра Украіну.
---
Тут і ідэя, і ажыцьяўленьне яе не належаць якраз нікому іншаму, апроч работнікаў ЖЭСаў, клюб якіх мы з гонарам і прадстаўляем, усе астатнія адпачываюць і глядзяць збоку. Можна фатаграфаваць і заздросьціць.

Творы, якія мы дэманструем, большай часткай зробленыя на адным участку аднаго з кварталаў менскага раёну Серабранка, дзе мы жылі і працавалі. Яго і аднаго цалкам дастаткова, у чым вы хутка пераканаецеся.


Тут былі шэсьць "шпіёнскіх графіці". Дарэчы, нас саміх за фатаграфаваньне ЖЭСарту даўно празвалі "шпіёнамі" на раёне.
---
Ну, і аб'ём і разнастайнасьць фактычнага матэрыялу, вядома, непараўнаўча вялікія, ніхто такіх праектаў не асіліў ні да, ні пасьля нас, хоць было шмат жадаючых пераняць ці нават сабраць нешта падобнае вялікай талакой. Усё вышэйзгаданае зьвязанае менавіта з працаю, досьведам, а таксама з тым, што на 2012 прыйшоўся пік актыўнасьці тэгераў (новая мода), спартовых фанатаў, проста хуліганаў, якой не назіралася ні раней, ні пасьля. Выпадковыя фатографы-плагіятары пра гэны факт, зразумела, ня ведаюць і дасюль, бо фатаграфуюць старыя творы камунальшчыкаў, у тым ліку, і тыя, якія мы ўжо даўно публікавалі. А частка яскравых фота ужо зафарбарбаваныя пад колер больш блізкі да базавага.


Жэсарт бывае розны.
---
*Фупрэматызмам называецца "фасадны (то бок выкананы на ФАСАДАХ будынкаў) супрэматызм", новая форма вулічнага выяўленчага мастацтва, вынайдзеная серабранскімі (Менск, Беларусь) дворнікамі (камунальшчыкамі). Ён ўзьнік як сродак цэнзуры з боку мясцовых уладаў, як сродак барацьбы з «грaФЭцi" мясцовых пісацеляў тэгаў і іншымі прыкладамі "наскальнага жывапісу", у тым ліку, апазыцыйнага накірунку. Прыглядзеўшыся пільна, вы заўважыце, што многія малевічскія квадраты, упісаныя ў палосы й крыжы, серабранскія маляры выконвалі, калі не заўжды з густам, дык са смакам, дакладна) І выглядае больш духоўна за збор па пад'ездах апазыцыйных газэт ці абарваньне са сьцен, тумб і слупоў улётак. Нехта маецца расшыфраваць паняцьце "фупрэматызм" як "фундамэнтальны супрэматызм", аднак гэнае ёсьць памылкай недасьведчаных у згаданым жанры мастацтва людзей. Усё-ж-такі паміж фундамэнтам будынка і фасадамі-сьценамі, на якіх звычайна выконваюцца апісаныя творы, розьніца істотная. І ніводнаму "замалевічу" маляру-тынкоўшчыку не прыйшло-б у голаў назваць свае "палотны" фундамэнтам. Спытайцеся хоць у мяне ці Тацяны, як экспэртаў.

Гэная частка фотапраекту зьмяшчае больш за 100 фота прыкладаў ЖЭСаўскага фупрэматызму з 378 зробленых здымкаў. Дзеякія творы можна падзяляць на дзьве і болей частак.


1. Робім першыя нясьмелыя крокі.
---


2. Пакрыху пачынаем дадаваць колераў.
---


3. Паехалі!!!
---


4.
---


5.
---


6.
---

7.
---


8.
---

]
9.
---

10.
---

11.
---

12.
---

12+, бонусны :)

01.07.18 17:41

Юрась Навіцкі