Паданьне пра салдацкае каханьне

Міты Старажытнага Рыму, альбо Сьвяты Валенцін як гістарычная постаць.


Сёньня, 14 лютага ледзь ня ўвесь сьвет (ну, па меншай меры, хрысьціянскі) сустракае самае рамантычнае сьвята - Дзень усіх закаханых, вядомае таксама як Дзень сьвятога Валенціна. Кім-жэ-ж быў гэны сьвяты, чаму менавіта ягонае імя стала ледзь не сінонімом самага прыгожага чалавечага пачуцьця? Навогул фігура сьвятога Валенціна за доўгія стагодзьдзі абрасла такой велічэзнай колькасьцяй легендаў, паданьняў, мітаў, а то й проста казак, што цяпер, з вышыні ХХІ-га стагодзьдзя даволі цяжка разабраць, дзе праўда, а дзе прыгожая выдумка, паэтычная легенда. Хоць, як кажуць, нават для таго, каб нарадзілася легенда, патрэбны герой. І ён-такі быў. Хто-ж Вы, спадар Валенцін?
 Сьвяты Валенцін  
 Сьвяты Валенцін на віншаванцы.


Навогул, як ня дзіўна, але гісторыі вядомыя ажно два сьвятых Валенціна, адзін з іх - рымскі сьвятар, абезгалоўлены ў 269 годзе, другі Валенцін быў біскупам горада Інтерманы й быў пакараны за зварот у хрысьціянства сына гарадскога галавы. Але хто зь іх ТОЙ САМЫ Валенцін? Мабыць, пакуль пакінем гэнае пытаньне адкрытым. Го, дарэчы, можа, хто раптом ня ў курсе, але ў пачатку свайго існаваньня хрысьціянства месцамі жорстка перасьледавалася ў Рымскай імпэрыі. Хоць толькі месцамі і часамі, бо ганеньні былі не заўсёды й далёка не пры ўсіх імпэратарох, бывала, што перыяды ганеньняў мяняліся на перыяды адносна мірнага суіснаваньня нованароджанага хрысьціянства з паганствам, а затым - зноў пачыналіся ганеньні. Тут усё залежала ад настрою імпэратара, які ў той момант сядзеў на велічным троне Рымскае імпэрыі. Але вернемся да Валенціна.
 Усе мы ведаем прыгожую легенду пра нейкага імпэратара Клаўдзія II, які сапраўды кіраваў Рымскай імпэрыяй у 268-270 гадох, усяго два гады, таму што ў 270 годзе небарака сыйшоў у лепшы сьвет з-за пошасьці. Праўленьне Клаўдзія II хоць і было кароткім, затое "вясёлым": справа ў тым, што Рымская імпэрыя ў той час стала вяла войны на сваіх межах з рожнымі барбарскімі плямёнамі, асабліва - готамі, так што Клаўдзій пасля аднае буйной перамогі над гэным племем нават атрымаў мянушку «Гоцкі». Паданьне нам распавядае, што неяк Клаўдзію ў голаў прыйшла "геніяльная" ідэя - калі забараніць легіянерам жаніцца, то яны абавязкова будуць куды лепш ваяваць, а ўсе нявыкарыстаныя гармоны тэстастэрону пойдуць не на жонак, а на тых праклятых барбараў і іншых ворагоў Рымскай імпэрыі. Ды й дадому (лічы - да жонак) рвацца будуць паменш. Але сярод воінаў знайшоўся сьвятар, наш сёньняшні герой, сьвяты Валенцін, які насуперак волі самога імпэратара працягваў патаемна вянчаць жоўнэроў. За гэным заняткам яго й злавілі. У турме Валенцін закахаўся ў дачку наглядчыка, вярнуў ёй зрок. Але і гэта яго не выратавала - яму адцялі голаў. Перад сьмерцяй Валенцін пакінуў сваёй каханай маленечкі ліст, падпісаўшыся "Твой Валенцін". Цяжка зараз сказаць, якому богу малілася празерыўшая дачка наглядчыка, але яна першай усклікнула: "Ён сывяты!". І адбылася гэная падзея - калі? Правільна, 14 лютага!)


  Сьвяты Валенцін
  Сьвяты Валенцін. Вітраж.


Паданьне, вядома, прыгожае, паэтычнае, аднак нічога агульнага з рэальнай гістарычнай рэчаіснасьцяй не мае. Так , насамрэч, Клаўдзій II нямала ваяваў, але падобная драконаўская забарона (жаніцца) хутчэй з вобласьці фантастыкі. Усё-ж-такі імпэратар быў разважлівым чалавекам і, напэўна, разумеў, што калі забараніць легіянэром жаніцца (зусім-зусім) узровень тэстастэрону (або па-простаму - нескарыстанай сэксуальнай энергіі) мог зашкаліць настолькі, што не толькі барбарам, але й самому імпэратару дрэнна прыйшлося-б. Дарэчы паўстаньня легіянэроў за доўгую гісторыю Рымскай імпэрыі былі справай частай, а часам і зусім штодзённай, бывала, легіянэром не падабаўся нейкі імпэратар, яны проста ўздымалі паўстаньне й прызначалі новага (зразумела, са сваех шэрагоў), далей ішла маленькая грамадзянская вайна, калі паўсталыя легіянэры перамагалі - на трон сядаў новы імпэратар і іхні стаўленік (старому імпэратару зразумелая справа рабілі "пазбаўленьне галавы"). Таму наўрацьці-б Клаўдзій II вырашыўся на такі больш за радыкальны крок, у канчатковым выніку ў сусветнай гісторыі ні адзін з кіраўнікоў, нават самых жорсткіх на такое-б не пайшоў. Бо, як шмат стагодзьдзяў пазьней даказаў дзядзечка Фройд - з тэстастэронам жарты дрэнныя.


 Луперкаліі старажытнага Рыма.


 Хутчэй за ўсё, абодва Валенціна былі звычайнымі (але ўсё-ж сьвятымі) хрысьціянскімі мучанікамі, якіх было нямала ў гісторыі раньняга хрысьціянства. Але адкуль ўзялася прыгожае паданьне, і каму ўсё-ж мы абавязаныя гэным сьвятам? Можа, крыху здзіўлю вас, але сьвята "усіх закаханых" ідзе яшчэ ад часоў паганства й ня зьвязанае са сьвятым Валенцінам (або Валенцінамі). Справа ў тым, што ў Рыме спрадвеку менавіта ў гэны час адзначалася вясёлае паганскае сьвята Лупэркаліі. Лупэркаліі ў разьняволеным паганскім сьвеце, яшчэ не абмяжаваным цнатлівымі хрысьціянскімі нормамі маралі - былі сьвятам, прысьвечаным богу Эрасу (думаю, не варта тлумачыць за якія такія важныя функцыі адказваў гэты бог;). Хоць Эрас - гэна грэцкі назоў, але ягоны рымскі варыянт - гэна Лупэрк, адсюль і назва сьвята - Лупэркаліі. Па аповядох антычных гісторыкоў, падчас Луперкаліяў маладыя людзі, юнакі й дзяўчаты голымі хадзілі проста па горадзе, пілі віно, і, відавочна, займаліся яшчэ адным цікавым заняткам) А яшчэ напярэдадні Луперкаліяў, 14 лютага, у старажытным Рыме адзначаўся сьвята ў гонар Юноны, багіні шлюбу, мацярынства й жанчын, яна-ж - багіня "ліхаманкавага" каханьня Juno (Джун) Februata.
Луперкаліі старажытнага Рыма.
 Луперкаліі старажытнага Рыма.
 З часам хрысьціянства пачала набіраць моц і павольна выціскаць паганства. Але, як мы ведаем, зьмены не заўсёды йдуць гладка, тым больш, калі людзі прывыклі на працягу многіх стагодзьдзяў адзначаць пэўныя сьвяты, дык іх так проста не адменіш. Таму даводзілася паганскія сьвяты па-ціхаму замяняць хрысьціянскімі аналягамі, больш цнатлівымі й маральнымі. Дзень сьвятога Валенціна - гэна ні што іншае, як паганскія Луперкаліі пад хрысьціянскай поліўкай. А самая йдэя гэнага сьвята належыць Папу Рымскаму Геласію, які ў 494 годзе вырашыў забараніць Луперкаліі. Але рымская моладзь, нягледзячы на ​​забарону й надалей працягвала разгульваць галяком, сьвяткуючы свае любімыя Луперкаліі. Такім чынам, замест аднаго сьвята трэба было даць іншае. Тады й запатрабавалася прыгожае паданьне пра сьвятога Валенціна, які быццам бы жыў на дзьвесьце гадоў раней, і быў пакараны злым імператарам Клаўдзіям за тое, што вянчаў маладых. Гэна мела свой эфект і рамантычная рымская моладзь-такі адумалася ды пачала паводзіць сябе больш прыстойна - замест таго, каб разгульваць у касцюмах Адама й Евы, пачалі проста дарыць сэрцайкі й пісаць амурныя цыдулкі - валенцінкі.


 Хто быў аўтарам гэтага паданьня, дакладна невядома, але цалком магчыма, што й сам Папа Геласій, у якім драмаў яшчэ й талент пісьменьніка і (кажучы сучаснай маркетынгавай мовай) геніяльнага піяршчыка. Узяўшы ймя (можа нават выпадкова) аднаго з хрысьціянскіх пакутнікоў, сьвятога Валенціна, ён зрабіў яго сымболем каханьня, які трымаецца вось ужо шмат стагодзьдзяў. А сьвята Дня сьвятога Валенціна разам з эшэлонам прыгожых паданьняў і казак дайшло да нашых дзён.


Віншаванка.

Віншую са сьвятом Закаханых!

Паданьні гартаў navicki..
14.02.13 17:49
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі