Кожнаму залiчыцца дарога, а не пыл над ёй

Я стрымана адношуся да Алеся Сцяпанавіча Разанава - ён стрымана адносіцца да мяне. Прычына - у тым, што сталася ў рэдакцыі «Крыніцы» ў 1999 годзе. Магчыма, тое, што сталася, мы абодва перабольшылі: яно не павінна было стаць прычынаю ўзніклай паміж намі  стрыманасці. Магчыма. Цяпер позна разбірацца. І без патрэбы, бо ўсё гэта - пыл над дарогай, які няхай праз стрыманую, але ўсё ж павагу адзін да аднаго, найперш да таго, што кожным зроблена, мы стараліся асабліва не ўздымаць. Так, мы, аддаляючыся, разыйшліся, але разыйшліся ў адным накірунку. І, калі будуць лічыць па вялікім рахунку, дык кожнаму залічыцца дарога, а не пыл над ёй.

Сёння Алесю Разанаву 65 - і я рады павіншаваць яго. Ён - паэт, верны Прадвызначэнню і Таму, хто прадвызначыў. Дзякуй Богу, што ён ёсць.



.
05.12.12 17:22
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў