Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Чаму Ўваскрашэнне – найвялікшае свята? Бо гэта перамога Жыцця над смерцю. Перамога Дабра і Любові, якія ўвасабляе Бог, над злом і нянавісцю, якія ўвасабляе Д'ябал.

Які ён, Д'ябал? Для некага ён - як Вялікі чырвоны дракон Уільяма Блэйка, для некага - іншая пачвара. Але ж ён можа выглядаць і не пачварным. Падобным да чалавека. Проста з барадой. Ці проста з вусамі. Так што пытанне не ў тым, які ён, а ў тым, хто ён? Злодзей? Забойца? Клятваадступнік?.. І тое, і другое, і трэцяе, але вось што кажа Хрыстос вучням сваім: “Д’ябал - хлус і бацька хлусні”. Гэтыя словы Хрыста чамусьці рэдка ўспамінаюць сёння нават у храмах нашых...

Усіх, хто ў краіне хлусні, дзе валадарыць д’ябал, стаіць за праўду - з Вялікаднем!
.
05.05.13 20:09
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў