ПЫХА

Вітальд Вашчыкоўскі, міністр замежных спраў Польшчы, ініцыятар закрыцця тэлеканалу «Белсат» і вяшчання на Беларусь польскага тэлеканалу «Палонія», у эфіры радыё RMF FM на рэпліку вядоўцы: «Chce pan mówić do Białorusi głosem telewizji "Polonia", czyli po polsku, a Białorusini nie wszyscy mówią po polsku, o dziwo», («Вы хочаце звяртацца да беларусаў голасам TV Polonia, па-польску, але ж не ўсе беларусы размаўляюць па-польску, як ні дзіўна», - пракінуў:

«A nauczą się!» («А навучацца!»)

http://fakty.interia.pl/polska/news-witold-waszczykowski-bialorusini-nie-mowia-po-polsku-naucza-,nId,2330960

А ў самога маці з Ваўкавыску… Дык сам бы вывучыў па-беларуску хоць некалькі слоў. Напрыклад: «Перапрашаюся за фанабэрыю». На што й намякнуў яму вядоўца («To jest pełna arogancji wypowiedź» - «Ваша заява поўная пыхі»), але міністр на гэта нічога не сказаў. Затое сказаў, што быў не так даўно ў Мінску, Гродна - і яго здзівіў сапраўдны парадак у Беларусі. А калі вядоўца заўважыў, што ў Паўночнай Карэі парадку яшчэ болей, міністр спытаў: «Можа, мы вернемся да нейкай сур'ёзнай размовы?..»

Тут вядоўца так задумаўся, што не знайшоў, што сказаць.

Вось і я, калі вяртацца да сур'ёзнай размовы, думаю: «Наколькі заявы пра перавагу польскамоўнага вяшчання на Беларусь над вяшчаннем беларускамоўным, а значыць, усяго польскага над усім беларускім, увогуле словы, датычныя палітыкі Польшчы ў адносінах да цяперашняга беларускага рэжыму, якія ў каторы раз гучаць з вуснаў кіраўніка польскага МЗС, сур'ёзныя?.."

.
03.01.17 13:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў