Заслона ўзьнята, брава!

Заслона ўзьнята, брава!

"Калі ў Вас ёсьць сьлёзы, падрыхтуйцеся іх праліць", -казаў Уільям Шэксьпір.

Некаторыя спэктаклі пачынаюцца задоўга да першага званку. І прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, таму яскравае пацьверджаньне. У годзе 2008-мым ўлада ўжо набіла руку на лібэралізацыі і "празрыстых выбарах", не мяняючы іх сутнасьць.

Брава, Аляксандр Рыгоравіч! Найвыдатнейшая рэжысура! Кандыдаты шчасьліва віншуюць адзін аднога праз скайп, глыбока паважаная служка Лукашэнкі какетнічае з адным з "альтэрнатыўных" кандыдатаў, а задаволеная Эўропа толькі пасьпявае упрыгожыць ўвесь працэс сваімі "Пазытыўнымі прагрэсамі" за 3 мільярда эўра! Хто болей? Стаўкі зроблены. Ставак больш няма! Эйфарыя і авацыі!... А часам проста дастаткова не падаць рукі. Для годнасці. Ня толькі сваёй, а тых, хто за спінамі. Каб не было сорамна.

Але вельмі хочацца мне верыць, што стрэльба выстрэліць у акце пятым гэтага спэктаклю, і завяршэньне гэтай пастаноўкі будзе нечаканаю для Рэжысёра. Для гэтага акторам трэба зрабіць гэтую гульню сваёю. Ня будзьце джэнтэльмэнамі і ня трывайце навязаных правілаў. Гэта Вам усёроўна не дапаможа. Памятайце: калі п'еса занадта слабая, ёй трэба дапамагчы сысьці са сцэны.

Інакш Рэжысёр будзе ставіць свае танныя спэктаклі яшчэ вельмі доўга. І як Вы здагадваецеся, ужо без Вас.
19.11.10 0:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Наста Палажанка