Чэкісцкі сорам ці чэкісцкая салідарнасць?

Год таму, калі я была ў СІЗА КДБ, у нас ужо ўрэзалі перадачы, было забаронена фактычна ўсё салодкае, рыбнае ну, і прасцей у прынцыпу пералічыць тое, што было можна.smile:) Але не ў гэтым суць. Суць у тым, што там быў адзін вертухай, каторы любіў ДДТ, мы яго паміж сабой дзяўчатамі празвалі "Меламанам".smile:)
І перыядычна, калі была ягоная змена ён вырубаў рознае папсовае радыё і ставіў апошні (тады яшчэ апошні) дыск Шаўчука. Я тады падпрыгвала з койкі, брала венік і скакала па камеры з задачаю адчыніць фортку. Яна часцей за ўсё была плотна зачынена па дзьвюх прычынах: па-першае холад быў мінулаю зімою ого-го, а па-другое, падчас прагулак урубалі такую папсу, што завыеш. Але калі ўключалі ДДТ, я пускала ў камеру марознае паветра, заварвала сабе каву, брала кавалачак апошняга ўжо недазволенага шакалада, і адчувала сваё камернае маленькае шчасце.smile:)

Так было толькі пару разоў, але запомніцца відаць надоўга. І галоўнае:). Гэты вертухай заўжды пераключаў адну і тую ж песню з усяго альбому, ніколі не даваў яе паслухаць. Я пакатвалася хохатам, а мае сукамерніцы зразумець не маглі чаму.smile:) Да таго моманту, пакуль я не напела ім спеў, каторы ён пераключаў.smile:)



Ну дык сорам ці салідарнасць?)

11.01.12 16:14
загружаются комментарии

Наста Палажанка