Памiж Богам i тым, хто вышэй

2-га ліпеня штогод звычайна адбываўся фэст, імша ў касьцёле і ля яго ў Будславе. Вернікі-каталікі набліжаліся з малітвамі да Бога ля іконы Маці Боскай  - Будслаўскай. Кожны вернік верыў, што ў гэты момант Творца пачуе яго голас, зазірне ў яго душу ў супольнай малітве. У гэты ж час звычайна Лукашэнка выступаў з трыбунаў ў Мінску, прымаў вайсковы парад, як асоба, якая вышэй за Бога. Ён верыў і з кожным годам верыць усё больш у тое, што зрабіў на зямлі значна болей чым Хрыстос за сваё чалавечае жыцьцё. І новую дзяржаву пабудаваў і новую веру, дзе ён вышэй за Творцу. І кіраўнікі канфесыяў дабіваюцца ягонай міласьці, каб падпісаў ён пагадненьне з імі. Праваслаўным даў сваю згоду і подпіс, а каталікам Канкардат не падпісвае, шантажуе нечым. Ды зразумела чым. Пад час выбараў прэзыдэнта каталіцкія святары не ўзгадвалі імя Лукашэнкі, а праваслаўныя - адкрыта заклікалі галасаваць вернікаў за зямнога ўладара. Вось і Папа Рымскі, як пасол Бога, перадаў сынку Коле ад Усявышняга футбольны мяч. Засталося толькі згуляць з Уладаром Сусвету ў футбол, ці хакей. І ў адным, відаць, ён толькі адчувае сябе на другім месцы пасьля Сына Бога. Колькасьць хрысьціянаў на зямлі значна болей чым хаўрус прыхільнікаў ягонай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі. Ды фэст да імша ў Будславе штогод бурылі тую самаўпэўненасьць. На фэст зьбіраліся, крочылі ехалі з усіх куткоў Беларусі і яе межаў. На парад – па прапусках, праз пільную ахову. На гэты раз каталікі 2-га ліпеня толькі рушылі ў Будслаў і ў пятніцу увечары пачаліся святочныя набажэнствы. Мітрапаліт Кандрусевіч паехаў на ровары. Пасля першай часткі падарожжа ён вярнуўся ў Мінск, каб праводзіць амбасадара Літвы Эдмінаса Багдонаса. Вось тут я, які мае лецішча непадалёк ад Будслава, распявёў Мітрапаліту, што тамтэйшыя вернікі кажуць аб забароне Лукашэнкі праводзіць фэст у Будславе менавіта 2-га і 3-га пад час яго вышэйбогава ўзнесеньня над танкамі і самалётамі. Кандрусевіч пасмяяўся і абверг мяркаваньні жыхароў Крывічоў, Будслава і акольных вёсак пра ўсеўладнасьць прэзыдэнта: “Гэта мы самі без прымусу прынялі рашэньне аб пераносе фэста, бо вернікі прасілі аб гэтым, кажучы, што ў пятніцу пасьля начной малітвы трэба адпачыць, а тут як раз выходныя дні. А пасьля 2-га-3-га трэба адразу на працу”. Я супакоіўся, бо пасьля размовы з вернікамі са сваёй другой радзімы, якой стала вёска Каранішацы, пакутваў ад паразы каталіцкай царквы ад уладара ўсіх вернікаў. І вось здавалася, калі каталікі са свай маткай боскай ды сапраўдным Бацькам сусвету ўжо не заміналі ягонаму “праздніку” ягонай “незавісімосці” адбыўся ўдар пад дых, у самае сэрца. Самалёцік са швэдскімі пілотамі заляцеў у Беларусь і скінуў на нашы гарады, уключаючы Мінск, плюшавых мішак з заклікамі за свабоду. Міністэрства абароны абвергла факт бамбардзіроўкі мішкамі дэмакратамі, але шведы прадаставілі неабвержныя доказы. Такой ганьбы ўладар Беларусі яшчэ не перажываў. Шведы патлумачылі выбар дню дэмакратычнай атакі 4-га ліпеня тым, што спадзяваліся на адхадняк вайскоўцаў пасьля сьвяточнай пьянкі. Ляцелі ў самалёціку пілоты-любіцелі, якія вайсковых акадэміяў не канчалі. І ляцелі яны як крылатая ракета – нізка ды праз прастору, якая была замолена клятвамі абаронцы Масквы кшталту: «У вас от Москвы до западных границ на контакте с НАТО хоть одна войсковая часть есть? Только белорусские. И я - единственный Президент. Вы знаете, как у нас относятся люди к войнам после последней войны, треть погибла, я уже говорил, как относятся к таким заявлениям, что наши люди где–то воевать будут и прочее, — я не побоялся и сказал, что если, как это было всегда в истории, грубо говоря, танки пойдут оттуда на Россию, мы умирать здесь будем за Россию, и наш народ к этому должен быть готов. Назовите хоть одно государство, которое так в открытую заявило, что «мы будем умирать за Россию».  ( 29.09.2006, 1-я п. бел. радио) Тады тыя малітвы-клятвы былі яшчэ не вельмі моцныя, бо згодна за даследваннямі НІСЭПІ за кастрычнік 2006 года ідэю Лукашенкі «умирать за Россию» падтрымлівае 26%, не падтрымлівае 52% грамадзянаў Беларусі. А цікава, калі б правесьці даследваньне і паставіць пытаньне: “Ці гатовы вы загінуць, баронячы Лукашэнку?” Калі б адказалі ТАК! ЗАЎЖДЫ ГАТОВЫ! І коллькі НЕ! НІКОЛІ! І вось, калі самалёцік з Літвы безперашкодна даляцеў да Мінска я падумаў, а можа вайскоўцы сумеснай супроцьпаветранай абароны бачылі яго, бо літоўцы зафіксавалі пралёт парушальніка мяжы. І можа мелі загад “хай ляціць”. А тыя, хто аддаваў загад, мелі вышэйшы загад з Масквы “хай ляціць і кідае, што захоча”. А тыя, хто вышэй за Маскву – сядзіць на зорках (крамлёўскіх) спадзяваліся, што натаўцы скінуць мядзьведзіка з бомбай у страўніку на Дразды. І яшчэ паразу за паразай церпіць уладар апазыцыянераў ад самых трывалых духам. Статкевіч за кратамі, пакутуе, але не піша прашэньня аб памілаваньні ўладару нашых лёсаў. Прычым і тут смешна адбываецца. Статкевіч чакае чаргі каб… сесці ў турэмны карцар! Во дажыліся. На турму ў турме – чарга! І яна відаць разглядаецца як метад рэпрэсыяў. Калі б пасадзілі адразу, тады б было па прымаўцы “раней сядзешь, раней выйдзеш”. А тут чакаеш і ўжо пакутуеш, а потым адпакутуеш і свой тэрмін. А ўявіце, як пакутуе ўладар турмаў і зэкаў ад таго, што Статкевіч не ламаецца. Як пакутуе ўладар паветра, ракетаў і самалётаў, ад таго, што любіцелі-пілоты даляцелі да Мінска праз непралятальную вайсковую абарону і бамбілі. Няважна чым, важны сам факт бамбардзіраваньня. Не выключаю, што ўладар тэрарыстаў у нейкі момант шкадаваў, што яны не скінулі сапраўдную выбухоўку на нейкі статак у полі, ці вёску, ці прыгарад Мінска. Бо калі б скінулі, тады б усе праблемы з пажыцьцёвым цараваньнем былі б вырашаны і не трэба было абяцаць правіць да Колі. Можна было б правіць нават пасьля смерці, помнікам. Напісаць сотню наказаў на ўсе выпадкі жыцьця і выбіць іх на пастаменце свайго помніка. А Дзеці і Ўнукі б кіравалі, зачытваючы мудрасьці на кожны дзень і канкрэтыцуючы іх сваімі ўказамі. Скажыце вар’яцтва? Трызненьні запаленага розуму? І наша сучаснае жыцьцё не вар’яцтва? Прыклады на кожным кроку. Прывяду толькі два:  1. Вось урач са Слоніма Іван Шэга вырашыў стварыць грамадзкае інфармацыйнае аб’яднаньне для пацыентаў і назваць яго ў гонар сьвятога Панцелеймона. Той згодна царкоўнаму паданьню дапамагаў пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хваробаў. Івану адмовілі ў рэгістрацыі арганізацыі на той падставе, што дазвол маглі б даць тады, ці калі б сам Панцелеймон узначаліў грамадзкае аб’яднаньне ці Іван Шэга мусіў узгадніць назоў арганізацыі ці з самім Панцелеймонам, ці яго родзічамі. А сьвяты жыў напрыканцы 3-га, пачатку 4-га стагодзьдзя. 2. Лукашэнка за азначэньне “Вы вышэй за Бога!” кажа: “спасібо!” І гэта транслюецца па прэзыдэнскіх тэлеканалах. Калі я ўглядаўся ў твар уладара беларускіх парадаў 3 ліпеня, тады ня мог зразумець, што так пільна шукае ён у калонах, сярод маршыруючых. Якіх дэманстрантаў хоча пабачыць яшчэ. І толькі праз некалькі дзён, калі паразмаўляў з Кандрусевічам і перагледзеў паўтор тэлерэпартажаў аб парадзе, раптам уцяміў яго мару: Ідуць на параде калоны вернікаў. Вось праваслаўныя начале з Філарэтам. Яго вязуць на мерсэдэсе ці коні ў брычцы. Вось – каталікі, начале Кандрусевіч на ровары. І ведаеце чаму. Як раз перад 3-м ліпеня прыйшла інфармацыя пра тое, што патрыярх Кірыла разам з польскім архіепіскапам рымска-каталіцкай царквы Юзэфам Міхалікам у жніўне ў Польшчы звернуцца да палякаў і расейцаў з заклікам аб прымірэнні. Мяркую, што уладар святароў, які скарыў нават Ватыкан, стоячы на парадзе, шкадаваў, што ягоны МЗС прашляпіў гэтую сустрэчу, что яна мусіла б адбыцца ў Беларусі і тады ён стаў бы вышэй за патрыярхаў у гістарычную позу міратворцы. Мяркую, што ўладар парадаў суцяшаў сябе марай пра сустрэчу ў Беларусі паміж Патрыярхам кірылам і Папам Рымскім дзеля закліку да прымірэньня паміж каталікамі і праваслаўнымі. А што, чым чорт не жартуе? Люді кажуць: Чалавек прадпалагае, а Бог валадарыць. А калі пачынае марыць, трызніць і дзейнічаць той, хто вышэй за іх абодвух, тады ўсё можа быць Дзякуй, што чыталі. І вам не хварэць..
06.07.12 10:55
загружаются комментарии

Владимир Подгол