Лiст ад Стэфана Эрыксана

Дарагія сябры! Я ўжо зразумеў, што ніяк не паспею ўсім даць належны адказ на вашыя словы падтрымкі ў гэтым няпростым для мяне часе. Я не хатеў апынуцца ў гэтай сітуацыі, і паменяў бы вашу пахвалу на магчымасць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца! Ваша падтрымка, канешне, мяне вельмі ўцяшае і грэе. Я вам шчыра ўдзячны! Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, таму што ў рэшце рэшт я рабіў сваю працу, якую вельмі любіў і стараўся выконваць сумленна. Мабыць Беларусь мяне натхніла зрабіць трохі больш, чым павінен быў, але гэта тады ваша заслуга! Калі чытаю вашыя каменты, складаецца амаль ўражэнне, што вы мяне ўжо пахавалі... Калі ласка, рана мяне хаваць! Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы!Дабрыня пераможа! Жыве Беларусь! Стэфан Эрыксан.
05.08.12 8:58
загружаются комментарии

Владимир Подгол