КУХАРКА В УГАРЕ

КАК ПРЕЗИДЕНТСКАЯ КУХАРКА УПРАВЛЯЕТ ГОСУДАРСТВОМ З выступу кандыдата ў дэпутаты парламента Ул.Падгола па радыё “Сталіца” 7 верасьня 2012 г. “Гэта парламенская кампанія – першы этап выбараў прэзыдэнта.Мы мусім выйсьці з усіх саюзаў з Расіяй і ўсталяваць дэмакратыю… А.Лукашэнка сказаў, што хоча будаваць з нашай краіны агульны дом з Расіяй. Гэта інтэрнат ці, па-руску – “общежитие”. Я супраць. Беларусь – наш Дом... Трэба ўсталяваць мяжу з Расіяй, і мы станем жыць бясьпечна, як жывуць людзі ў Эўропе. А з ЭЗ трэба ўвесьці бязвізавы рэжым”. БТ 9 сентября 2012. Председатель ЦИК Л.Ермошина: «Большинство кандидатов ничего не говорит о нуждах избирательного округа. Они абсолютно не доводят до избирателей те небольшие дела, которые они будут стремиться сделать, находясь в парламенте для жителей небольших городов, для районов, вообще областных центров. Ну, и для отдельных округов города Минска. Это насущные интересы граждан и это волнует их более всего. Такое ощущение, когда слушаешь некоторых, что мы участвуем в выборах президента. Вплоть до того, что глобальные проблемы вплоть до того международных отношений с крупными странами. Я хотела бы приблизить кандидатов, прежде всего к народу. Быть проще. Люди к ним потянуться и это будет тот самый успех на выборах, к которому они стремятся». С сайта парламента Республики Беларусь: Функции Палаты представителей:
  • рассмотрение проектов законов
  • назначение выборов Президента
  • одобрение кандидатов, назначаемых Президентом на пост Премьер-министра
  • оценка работы правительства
  • инициация вотумов недоверия, если это необходимо
http://www.belarus.by/ru/government/parliament Из Конституции: Статья 97. Палата представителей:
  1. рассматривает по предложению Президента либо по инициативе не менее 150 тысяч граждан Республики Беларусь, обладающих избирательным правом, проекты законов о внесении изменений и дополнений в Конституцию, о толковании Конституции;
  2. рассматривает проекты законов, в том числе об утверждении основных направлений внутренней и внешней политики Республики Беларусь; военной доктрины; ратификации и денонсации международных договоров; об основном содержании и принципах осуществления прав, свобод и обязанностей граждан;
Выступ кандыдата ў дэпутаты парламента Ул.Падгола па радыё “Сталіца” 7 верасьня 2012 г. Паважаныя грамадзяне, сябры! Гэта парламенская кампанія – першы этап выбараў прэзыдэнта. Я перакананы, што беларусы, якія перамаглі гітлераўскі фашызм, мусяць і могуць жыць лепш, чым жывуць сёньня немцы. Нашы бацькі і дзеды знайшлі волю і сілы, каб разграміць войскі дыктатара, а мы мусім дамагчыся самага лепшага жыцьця ў сьвеце для нашых дзетак і ўнукаў. Ёсьць хто супроць? Усе ЗА! Чаму ж мы жывем горш за немцаў, горш за літоўцаў, палякаў, эстонцаў ды другіх эўрапеўцаў? Адказ просты. Сёньня Беларусьсю кіруюць з Крамля. Масква бачыць нас сваёй губерніяй. Мы мелі свае мыты-пошліны на легкавыя аўто, але як толькі нас завялі ў мытны хаўрус з Расіяй, нам іх значна падвысілі. Мы ў БНФ лічым, што трэба неадкладна адмяніць пошліны на легкавыя аўтамабілі. Кожны ў Беларусі мусіць мець мажлівасьць набыць аўто эўрапескага ці амерыканскага вырабу. Мы дажыліся да таго, што ў Польшчы пенсія складае 500 эўра, а заробак – 1 000, у беларусі ж – у 5 разоў менш. А цэны ў палякаў ды літоўцаў на ежу, вопратку ды пральныя сродкі ў разы меншыя за нашыя. Калі станем еўрапейскай краінай, тады будзем жыць значна лепш. Мы мусім выйсьці з усіх саюзаў з Расіяй і ўсталяваць дэмакратыю. Гэта перадумова праграмы Маршала-3. Мы можам атрымаць сотні мільярдаў даляраў крэдытаў ад ЭЗ і ЗША, калі захочам жыць як у цывілізаваным сьвеце. Колісь немцам, якія пазбавіліся ад Гітлера, дапамаглі стаць адной з самых багатых краінаў сьвету. Потым дапамаглі Грэцыі. Зараз настае наша чарга стаць эўрапейскай краінай, а не губерніяй Расіі. Але грошы дадуць толькі пад рэформы ад дыктатуры да дэмакратыі. Пад увядзеньне прыватнай уласнасьці, ў тым ліку на зямлю. А.Лукашэнка сказаў, што хоча будаваць з нашай краіны агульны дом з Расіяй. Гэта інтэрнат ці, па-руску – “общежитие”. Я супраць. Беларусь – наш Дом. Уладзімір Караткевіч казаў, што Беларусь – наш Дом, наш Храм. І я ўпэўнены, што амаль усе жыхары нашай краіны хочуць будаваць у нас Эўрапейскі Дом з бел-чырвона-белым сьцягам на даху, а не эўразійскае “общежитие”.  Мы ўсе робім у кватэры эўрарамонт, і ніхто – эўразійскі. Скажыце, дзе вы бачылі дом, у якога тры сьцяны ёсьць, а чацьвёртай няма? Дзе вы бачылі, каб у доме без сьцяны жылі людзі? Мы так жывем у Беларусі, бо ня маем мяжы з Расіяй. І да нас з Расіі прэцца ўвесь крымінал, наркотыкі. Трэба ўсталяваць мяжу з Расіяй, і мы станем жыць бясьпечна, як жывуць людзі ў Эўропе. А з ЭЗ трэба ўвесьці бязвізавы рэжым. Я лічу, што кожная сям’я мусіць мець сваю кватэру ці дом, а таксама дачу. Хопіць жыць па-жабрацку ў “общежитиях”! Большасьць прадстаўнікоў, якіх мы накіравалі ў выбарчыя камісіі, чыноўнікі не дапусьцілі, адсеялі. А зараз вашы галасы могуць прыпісваць тым, хто будзе ціхенька падтрымліваць рост цэнаў, коштаў на жытло, пагаршэньне жыцьця. Менавіта так адбылося пасьля прэзыдэнцкіх выбараў−2010, калі вы страцілі вялікія грошы ў ашчадбанках. Калі цэны сягнулі касмічных высот і сталі нашымі спадарожнікамі. У 1995 годзе А.Лукашэнка заклікаў вас перад выбарамі ў парламент: "Я ни за кого не буду голосовать. Ни за кого! Все равно обманут. Одни ушли со льготами, вторые придут − льготы прихватят я не пойду голосовать! " (БТ 20.04.1995). Сёньня ў нас тое ж самае. Толькі свабодныя выбары прэзыдэнта вырашаць лёс Беларусі. Калі будуць жыць у нашых душах маральныя хрысьціянскія каштоўнасьці, а яны бел-чырвона-белага колера, тады будуць жыць беларусы і беларусачкі, вашы дзеці і ўнукі. Давайце адбудуем разам наш эўрапейскі Дом-Храм – Беларусь. Урэшце вам ліст ад сябраў БНФ: 23 верасьня мы з ранку пайдзем па грыбы. Потым папрацуем на градах. А увечары накрыем стол ды кульнем чарку за памяць нашых продкаў, за вяртаньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба Пагоня. Уздымем келіхі і вып’ем за шчасьце нашых дзетак і ўнукаў. За перамогу! Ды разам гукнем: Жыве Беларусь! І будзем жыць у сям’і эўрапейскіх народаў і ў сяброўстве з амерыканцамі..
09.09.12 22:39
загружаются комментарии

Владимир Подгол