Ліст Каліноўскага на "Свабоду" і ў турму Дашкевічу

Адкрыты ліст Паважаныя спадары, грамадзяне, сябры. Кіраўнікі партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і незалежных СМІ Да 2-га лютага – дня, калі 175 год таму нарадзіўся Каліноўскі, ўжо запісана шмат відэадыктовак тэкста яго Ліста  з-пад шыбеніцы. Запісаны Лісты і з Івонкай Сурвілай, з Уладзімірам Арловым (http://nn.by/?c=ar&i=104122) і Зінаідай Бандарэнка, Стэфанам Эрыксанам, Марыушам Машкевічам і яшчэ шмат з кім. Запісаны супольныя тэксты відэадыктовак аб’яднаньня бацькоў рэпрэсаваных палітыкаў  і грамадзкіх дзеячоў(Галіна Сіўчык), запісаліся мастакі суполкі Пагоня. У Кіеве запісалі свае дыктоўкі Лістоў ўкраінскія паэтэсы і выставілі ў інтэрнэце.
БЕЛСАТ ужо выставіў на сваім інтэрнэт сайце відэзапіс дыктоўкі Ліста з-пад шыбеніцы Каліноўскага, надыктаваны кіраўніком КХП БНФ Зянонам Пазьняком (http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12271,zianon-pazniak-chytaie-u-internetsie-tekst-aghulnanatsyianalnai-dyktouki2013.html)  і яго выставіў  сайт беларуспартызан (http://www.belaruspartisan.org/life/227170/) На сайце радыё Свабода з’явіліся зварот Івонкі Сурвілы з заклікам да дыктоўкі Каліноўскага http://www.svaboda.org/content/article/24887081.html і запісы тэкста нацыянальнай дыктоўкі «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, які чытаюць навукоўца, беларускі дзяяч, канструктар ракетнай тэхнікі Барыс Кіт, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас, гісторык, вэтэран Радыё Свабода Янка Запруднік, дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва Вітаўт Кіпель, музыка і журналіст Данчык. http://www.svaboda.org/content/article/24888288.html
З 2-га лютага ўсе відэазапісы з’явяцца на інтэрнэт сайтах. Пачнецца наша беларуская інтэрнэт- дэманстрацыя ў абарону Незалежнасьці. 2 лютага а 12-й гадзіне мовазнаўца Юрась Бушлякоў у жывым эфіры радыё «Свабода» прадыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
 Жадаючыя змогуць пісаць першыя дыктоўкі з відэазапісу упадабанага дзеяча. Пісаць запавет Каліноўскага можна будзе і 22 сакавіка, дзень калі паслугачы цара Расіі зьнішчылі змагара за Незалежнасьць, і цэлы год, які для нас ёсьць годам 150 годзьдзя паўстаньня. Разам з намі 2-га лютага пісаць будуць сябры Саюза літаратараў Украіны.
Пасьля таго, як напішам, хацелася б, каб на кожным напісаным намі тэксце Ліста свой аўтограф паставілі выбітныя, знакамітыя беларусы і тыя, хто дыктавалі, і тыя, хто па стане здароўся ня змог дыктаваць.  Уладзімір Арлоў ужо пагадзіўся паставіць сваю адзнаку на вашым лісце.
Потым тэксты дыктовак з аўтографамі ды з допісамі цёплых словаў і пажаданьняў мы можам даслаць і на радыё «Свабода» на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111. На Свабодзе просяць: “Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку або як успрымаеце асобу Каліноўскага. Пры магчымасьці дадайце свой фатаздымак. Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle. Самыя адметныя лісты знойдуць месца на сайце Радыё Свабода. http://www.svaboda.org/content/article/24888288.html
А яшчэ адну з копій вашых дыктовак я б параіў накіраваць Дашкевічу ў турму. Мажліва даслаць Дашкевічу і відэазапісы дыктовак.
Такім чынам наша беларуская дыктоўка Салідарнасьці набудзе аблічча кола, дасяге маральнага завяршэньня: Каліноўскі піша Ліст з-пад шыбеніцы, мы ягоны запавет барацьбы за Незалежнасьць нагадваем дыктоўкай грамадзянам, дзецям і ўнукам ды па эстафеце дасылаем Ліст ў падтрымку самаахвярнаму хлопцу Дашкевічу і на радыё “Свабода”.
Ня маю ілюзіяў і прадбачу, што хутчэй за ўсё дасланыя Лісты-дыктоўкі цэнзура не прапусьціць за краты да Дашкевіча, затрымае ў турме. Стануць арыштаванымі дыктоўкі! Менавіта так адбылося з тэкстамі журналістаў БАЖа з Наваполацку пад час перашй агульнанацыянальнай дыктоўкі ў 2008-м годзе. І тады нам давядзецца пазмагацца і за вызваленьне палітвязьняў, і за Свабоду зьняволеных Лістоў, тэксты якіх вывучаюць у школе. З павагаю Уладзімір Падгол..
30.01.13 18:15
загружаются комментарии

Владимир Подгол