Вайсковае сьвята палкоўніка Барадача і генералісімуса Лукашэнкі

Ёсьць даты і цытаты, якія не патрабуюць ніякіх каментароў. Вось Вам чарговая порцыя параўнаньняў.

Оргкомитет Совета Национального Возрождения Беларуси поздравляет белорусов с Днем защитника Отечества, который по традиции ежегодно отмечается 23 февраля.

З сайта Нашай Нівы:  
“Журналіст Уладзімір Багданаў, які займаецца даследаваннем гісторыі Першай Сусветнай вайны, уражаны традыцыяй святкавання 23 лютага ў незалежнай Беларусі і, тым больш, адзначэннем 95-годдзя Узброеных Сілаў.
— Я мяркую, што 23 лютага — адно з самых недарэчных і, нават сказаў бы, ганебных святаў для Беларусі. Безумоўна, павінен быць Дзень абаронцаў Айчыны.
Але толькі не 23 лютага! Трэба глядзець у вочы фактам. Вядома, дата 23 лютага звязана з гісторыяй Беларусі. Але якім чынам?
Пачнем з таго, што 4 снежня 1917 года ў мястэчку Солы пад Смаргонню немцы і бальшавікі заключылі перамір’е на Усходнім фронце. Яна ўступіла ў сілу з 15 снежня і дзейнічала два месяцы.
Па заканчэнні тэрміну педантычныя немцы падняліся з акопаў і пачалі наступ. Але іх ніхто не сустрэў. 21 лютага 1918 года немцы занялі Мінск.
23 лютага, як прынята было лічыць у савецкай гісторыі, адбыўся нейкі бой пад Псковам. Аднак некаторыя крыніцы гэта абвяргаюць. Як бы там ні было, 23 лютага немцы накіравалі Леніну тэлеграму (выставілі ультыматум) з патрабаваннем прыняць іх умовы на працягу 48 гадзін.
Бальшавікі не сталі столькі чакаць і ўжо раніцай 24 лютага Ленін тэлеграфаваў у Берлін: «Савет Народных Камісараў пастанавіў ўмовы міру, прапанаваныя германскім урадам, прыняць і выслаць дэлегацыю ў Брэст-Літоўск». 3 сакавіка быў падпісаны «Брэсцкі мір», згодна з якім Беларусь аддалі немцам.
Яны сышлі з Мінска толькі ў снежні 1918-га, калі Нямеччына капітулявала перад заходнімі краінамі. Дык чаму мы адзначаем дату, калі нашу краіну здавалі немцам?!

.
24.02.13 9:35
загружаются комментарии

Владимир Подгол