У Гародні - дыктоўка на Дзень Волі, а ў СМІ сьмерць алігарха

Мне раз пораз задаюць пытаньні кшталту: “Калі ж мы аб’яднаемся? Ка лі мы пераможам? У чым нашыя хібы? І што нам рабіць каб аб’яднацца ды адчуць салідарнасьць, а зь ёю моц і рашучасьць для барацьбы за тую ж Волю?”. У дні сьвяткаваньня Дня волі я нечакана атрымаў практычны адказ на гэтыя пытаньні. 23-га сакавіка ў Гародне прайшло цікавае адзначэньне сьвята і Каліноўскага, які змагаўся за нашу Волю, і самога Дня Волі. Напярэдадні адзін з арганізатараў Павал Мажэйка распавёў мне пра планы і задумы. Інтрыгаў было шмат. Я чакаў, што ж там атрымаецца. І вось адбылася наша тутэйшая інфармацыйныя сенсацыя. Пра сьвяткаваньне ў Гарадзенцаў паведамленьне прыйшло толькі з радыё Рацыя і іхнага сайта. Але так прыйшло, што пасьля прагляду фотаздымкаў засталіся пытаньні: а што там было акрамя дыктоўкі? Што за плакаты трымаюць удзельнікі? Я так і не даведаўся, што з задуманага ўдалося гарадзенцам зьдзейсьніць? Затое інфамрацыю пра сьмерць Беразоўскага зьмясьцілі ўсе незалежныя сайты. Параўнайце вагу двух падзеяў для беларускай нацыі, якую сваім асьвятленьнем вызначылі незалежныя СМІ:  смерць Беразоўскага і смерць Каліноўскага! = Дзень Волі ??? Шок!!!  
Вось вам і адказ на пытаньні пра нашыя перспектывы. Калі ўжо незалежныя СМІ ігнаруюць нашы унутраныя падзеі, аддаючы ўвагу інфармацыйнаму смецьцю дык што тады казаць пра сьвядомасьць апалітычных абывацеляў? У такіх варунках, калі раптам уладар нашых лёсаў пакіне пасаду з царскімі паўнамоцтвамі, хто можа заняць ягоные месца? Можа такі ж як Беразоўскі? Скажам Гусінскі, ці Лебедзеў, альбо Патанін? Я не жартую. Узгадайце, як у былым нашым БЕЛТРАНСГАЗЕ расейцы ў некалькі разоў падвысілі заробак. А ці ведаеце вы, што ва ўсходніх раёнах Беларусі да паловы насельніцтва працуе ў Расіі, прычым суполкі дэмакратычных і нацыянальных арганізацыяў амаль у поўным складзе! Пільна паглядзіце на твары гарадзенцаў на фотаздымках. Яны больш вартыя месца на сайтах незалежных медыяў чым фэйс Беразоўскага. І даваць іх трэба буйным плянам ня  меньшым чым - памерлага алігарха. Тады можа хутчэй адродзімся?! 
Гарадзенцы напісалі “Лісты з-пад шыбеніцы”
  http://www.t-styl.info/by/114/society/10011
  Павал Мажэйка: “Я звязаўся са Свабодай і яны далі відэа высокай якасці эстафетнай відэадыктоўкі з радыё Свабода, дзе Ліст з-пад шыбеніцы чыталі: Данчык, Кіт, Сурвіла, Эрыксан, Кіпель, Карас. Гэты відэазапіс мы паказалі гарадзенцам перад пачаткам нашай дыктоўкі”. Да таго ж мы зрабілі вялікія магніты на лядоўню "Мы размаўляем па-беларуску." Раздалі ўсім прысутным.
“Азірніцеся па баках, – прывітаў гарадзенцаў адзін з арганізатараў імпрэзы Павел Мажэйка. – Што было б, калі б нам дазволілі стадыён “Нёман”? Запоўнілі б яго? Сапраўды, вельмі цешыць, што з кожным годам нас, прынамсі, не становіцца менш”.  Стадыён, канешне, не дазволілі. Арганізатары – Таварыства беларускай школы і кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка” – неаднаразова звярталіся з такой просьбай да ўладаў. Аднак, памяшканняў не знаходзілася. Мала таго, кажуць, што ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы папярэдзілі студэнтаў, каб тыя не хадзілі на дыктоўку!.
24.03.13 8:40
загружаются комментарии

Владимир Подгол