Ідэнтыфікацыя 5. Падпалкоўніка В.Косткі і палкоўніка Барадача.

Частка -1 Хто яны: нарцысы ці патрыёты?
Добрая навіна: да аналізу нашых праблемаў далучыўся вельмі важны эксперт у галіне дзейнасьці спэцслужбаў беларускай медыйнай прасторы падпалкоўнік КДБ Костка. Урэшце да яго апошняга артыкула (http://www.belaruspartisan.org/politic/230944/) я так лічыў. Артыкул Косткі нечакана для мяне дазволіў нам наблізіцца да раскрыцьця адной таямніцы ў сучаснай беларускай гісторыі – гібелі генерала Захаранкі. Мажліва з-за гэтага далучэньня і сьмерць палітычнага генерала Карпенкі таксама стане нам крыху больш зразумелай. Але да гэтых трагічных падзеяў мы падыйдзем крыху пазьней, бо трэба паважанага эксперта ўвесьці ў курс справы. Па некаторых рэпліках Валеры Косткі я зразумеў, што ён валодае не ўсёй інфармацыяй аб папярэднім аналізе, таму спачатку, паважаны падпалкоўнік, увяду Вас у курс справы. Вы, спадар Костка, ў сваім артыкуле пішаце, што Подгол вдруг, не с того не с сего, решил «проидентифицировать» моего друга, причем как-то тенденциозно и однобоко”. Маё рашэньне наконт ідэнтыфікацыі вашага сябра было “не с того не с сего”, а мела для мяне грунтоўныя прычыны і cьпела ў маёй душы больш за год. Палкоўнік Барадач разам з маёрам абвясьцілі пра стварэньне “союза национального возрождения” (снв). Калі ўжо ў нас ёсьць БНФ і КХП-БНФ, якія маюць галоўную мэту – Нацыянальнае адраджэньне – тады для мяне ўзьнікла заканамерныя пытаньні: “Якім жа чынам стваральнікі снв будуць зьдзейсняць “национальное возрождение?” Чым я змагу паўдзельнічаць у іхнай дзейнасьці? Чым яны змогуць паспрыяць агульнанацыянальным праектам? Ці можа проста возьмуць удзел разам з намі?” І вось больш года я чакаў хоць нейкіх праяваў дзейнасьці з боку стваральнікаў снв і нічагусенькі! Больш таго, хаця б нейкія адзнакі рабілі, ацэнкі давалі – анічога! Тады я уважліва прачытаў мемарандум снв. І там знайшоў толькі адзін пункт па “по национальному возрождению”. Вось ён: “Стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фарміравання грамадзянскай супольнасці і адраджэння нацыянальнага этнасу на аснове беларускай мовы і культуры, не ўшчамляючы пры гэтым правоў рускамоўнага насельніцтва”.
Мяне гэткая мэта зачапіла. Я падумаў: “А як жа будзе ўводзіцца дзяржаўнае справаводства па-беларуску, калі цьма чыноўнікаў заявяць, што  “мы супроць, бо ўшчамляюцца правы рускамоўнага насельніцтва” прычым як чыноўнікаў, так і наведвальнікаў?. Як жа будзе пераводзіцца адукацыя на беларускую мову, бо на падставе тэкста мемарандуму снв тое ж самае заявяць настаўнікі і бацькі. А давайце ўявім як беларуская мова будзе ўкараняцца ў беларускім воску – у штыкі! І досьвед такі ўжо ёсьць. Значыць мэта мемарандуму дэкларуе “возрождение», а па сутнасьці блакуе адраджэньне. І я паставіў гэтае пытаньне перад аўтарамі і перад чытачамі. Я не судзіў, а прасіў дапамагчы мне разабрацца ў гэтым супярэчлівым палажэньні мемарандуму. І вось у гэтым маё першае пытаньне да Вас, паважаны падпалкоўнік. А як Вы ацэньваеце дадзены пункт? Для чытачоў, якія могуць мне запярэчыць, што празмерна нагружаю эксперта па спэцслужбах, задаючы пытаньні не па профілю, нагадаю, што наш паважаны эксперт працаваў дарадцам ці памочнікам дэпутата Вярхоўнага Савету 13-скліканьня Геннадзя Карпенкі і таму як супрацоўнік заканадаўчага воргану мусіць арыентавацца ў нацыянальным пытаньні.
Вы, паважаны Костка, пішаце, што я аднабакова праводзіў ідэнтыфікацыю. Але праводзіў яе не я, а чытачы сайта. Я толькі ставіў пытаньні, на якія сам не меў адназначнага адказу. Я проста хацеў разабрацца. Пачытайце, падпалкоўнік, каментары, пад маімі ідэнтыфікацыямі. Там поўны плюралізм. Больш таго, я аддаў месца на сваім блогу цалкам на артыкул сябру і паплечніку Барадача. У чым аднабаковасьць, Костка? Другое пытаньне, якое ўзьнікла ў мяне пасьля чытаньняў тэкстаў ужо легендарнага (у пэўным сэнсе) палкоўніка Барадача, гэта наколькі шчыра ён зьбіраецца змагацца з дыктатарам. Такой колькасьці слоўных куляў, якія ён выпусьціў па Лукашэнку, не выказалі за ўсё сваё існаваньне ўсе лідары апазыцыі ды актывістыразам узятыя. Проста палітычная ўстаноўка “град” нейкая, а не звычайны палкоўнік. І дыктатар ужо мусіў бы ператварыцца ў рэшата, а за палкоўніком мусілі б паўстаць палкі змагароў з дыктатурай. Нічога з гэтага покуль не адбылося. Чаму? У маёй ў памяці заселі і іншыя станы ды словы апантанага ваяра з дыктатарам. Я пакапаўся ў інтэрнэце і жахнуўся! Вось 1994-ы год. Барадач – у камандзе Лукашэнкі дапамагае яму стаць прэзыдэнтам. Потым за гэта пакаяўся на Свабодзе. Потым зноў піша Лукашэнкі ліст з прапановай дапамогі. Дае інтэрвію і кажа, што можа будзе ахоўваць жыцьцё Лукашэнкі. Я прывёў усе цытаты палкоўніка ў сваіх ідэнтыфікацыях і паставіў пытаньні: “Хто Вы, палкоўнік Барадач?” Якая тут аднабаковасьць, Костка? І пытаньні лічу важнымі, бо людзі, якія нічога гэтага не ведаюць, пачнуць змагацца пад кіраўніцтвам Барадача з ненавістным дыктатарам, а палкоўнік раптам апынецца кіраўніком службы аховы Лукашэнкі… Ці вы, паважаны эксперт, лічыце гэтыя пытаньні неістотнымі, а то і правакацыйнымі? Выкажыцеся, калі ласка. І яшчэ вельмі важны на мой погляд асьпект праблемы. Сёньня пасьля двух дзесяткаў год існаваньня незалежнай Беларусі пішацца шмат тэкстаў, дзе падаецца і аналізуецца дзейнасьць розных асобаў. Ладзяцца маральныя п’едэсталы і на іх узводзяцца героі як памерлыя фізычна, так і псыхалагічна. Узорамі людзям даводзяць і забранзавеўшых і запэцканых брудам. А ёсьць і такія рэдкія экзэмпляры, хто спрытна ўскоквае на самаствораныя пьедэсталы і сам сабе ладзіць авацыі, ўзнагароджвае ардэнамі, да пасыпае пялёсткамі ружаў. Ды не проста стаіць, а заклікае людзей рушыць за імі на зьдзейсняньне подзьвігаў і набліжэньне лепшага жыцьця. У папярэдніх тэкстах я не агучваў цікавае пытаньне, якое раней я не хацеў уздымаць, бо не было адказу і на папярэднія. Але зараз, калі такі уплывовы эксперт, як Вы, падпалкоўнік КДБ Костка, далучыўся да нашай справы, задам і яго. У 1996-м годзе Лукашэнка ліквідуе Вярхоўны Савет і прызначае зь яго дэпутатаў у парламант. Дэпутаты зьбіраюць подпісы пад імпічмантам Лукашэнкі. Вось як апісвае ў розных інтэрвію сваю ролю пад час імпічманту і пасьля его палкоўнік Барадач: «Захаренко был с точки зрения политических взглядов человеком многогранным — сотрудничал и со спикером Верховного Совета Семеном Шарецким (это мы, кстати, в 1996-м принесли в Конституционный суд из парламента подписи депутатов по импичменту президенту), и с Геннадием Карпенко, и с Михаилом Чигирем». (http://www.belgazeta.by/ru/2009_05_11/nakorotke/18818/) «Во время политического кризиса (импичмента президенту) связал себя договоренностью с Шарецким о вводе подразделений ВС на защиту Верховного Совета. Защищать оказалось некого. После завершения событий получил от власти соблазнительное предложение вступить на службу в должности представителя Беларуси в НАТО. Генеральской». (http://resurs.by/general/soc/150-borodach.html) Як Вы, паважаны эксперт Костка, можаце патлумачыць той факт, што афіцэр спэцназа, які, па ягоных словах, быў гатовы ўвесьці войскі ў будынак заканадаўчага воргана, для абароны прыхільнікаў дэмакратыі і ворагаў дыктатара, а пра гэта не маглі ня ведаць спэцлсужбы, як мог афіцэр, які насіў “в Конституционный суд из парламента подписи депутатов по импичменту президенту”, як мог такі чалавек  После завершения событий получить от власти соблазнительное предложение вступить на службу в должности представителя Беларуси в НАТО. Генеральской»?
Прааналізуйце, калі ласка, падпалкоўнік Костка, апісаны самім Барадачом парадокс: за якія такія заслугі палкоўнік, які насіў у руках імпічмант Лукашэнкі, апасьля яго правалу атрымаў прапанову ад паслугачоў дыктатара на генеральскую пасаду ў НАТА?
Як афіцэры КДБ зладзілі байкот Каліноўскаму. Вы, спадар Костка, як сябр Барадача, узяліся быць маральным адвакатам палкоўніка. Нягледзячы на гэта я давяраю Вам правесьці ідэнтыфікацыю свайго сябра на падставе яго словаў і дзеяў. А ад таго як Вы яе правядзеце, ці ўвогулле прабайкатуеце, залежыць і стаўленьне грамадзкасьці да Вас, ды да вашых аналітычных артыкулаў. У іх жа вы часта пішаце пра праблемы захаваньня Незалежнасьці Беларусі ды абароны суверэнітэту нашай Рэспублікі ад памкненьняў маскоўскага крамля. Доказам патрыятычнасьці сябра вы, у зьвяз з тым, што В.Бородачу не совсем удобно о себе писать” прыводзіце яго ўступленьне ў БЗВ ў 1991-м годзе. Безумойна гэта – патрыятычны учынак. Прычым зьдзейснены ў абсалютна цяплічных варунках. Ніхто тады не мог нават замахнуцца на сябраў БЗВ, ці проста скоса паглядзець. Але жыцьцё, як мы бачым на прыкладзе Вашага сябра, складаеца з шэрагу сытуацыяў выбару, калі трэба зрабіць Учынак. А з гэтых учынкаў як з лістоў складецца кніга жыцьця чалавека. Не з аднаго лісьціка. Колькі не чытаў, нідзе не знайшоў пра дзеі афіцэраў Косткі і Барадача пад час рэфэрэндуму па зьмене сімволікі ў 1995-м годзе. Нідзе Барадач не піша, што зьбіраўся ўвесьці узброеные сілы ў Вярхоўны Савет 12-га скліканьня для абароны галадуючых дэпутатаў апазыцыі БНФ, якія зладзілі там галадоўку супроць антынацыянальнага суверэнітэту па зьмене сімволікі і мовы, нідзе не прачытаў, што пад кіраўніцтвам Косткі і Барадача афіцэры БЗВ баранілі сьцяг над палацам Вярхоўнага Совета, калі яго сьцягваў Ціцянкоў. Нідзе не прачытаў пра кары Ціцянкову ад БЗВ ці персанальна Барадача ды Косткі за тое, што прэзыдэнскі заўхоз драў той сьцяг на кавалкі і ставіў на ім аўтографы. Па мне дык тады была першая рэпетыцыя выкраданьня Захаранкі. Раз можна беспакарана скрасьці вышэйшы нацыянальны сімвал, ды падраць яго на кавалкі, тады можна выкрадаць чалавечыя сімвалы супраціву дыктатару - лідараў, якія яму супрацьстаяць. І скрасьці і адсекчы рукі, як паведамляе Барадач. А вы што думаеце на гэты конт, падпалкоўнік Костка? Ці можа за Вас адкажа Барадач? Вы можаце сказаць, што да таго часу БЗВ было зьліквідавана. (16 лютага 1994 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасьць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Менску. Але ж 16 лютага 1994 г. створаны аргкамітэт патрыятычнага руху БЗВ, 10 сакавіка 1995 г. зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу, асобаў у адстаўцы і іншых грамадзянаў.   Прааналізуем яшчэ красамоўны выпадак з дзейнасьці самаагалошанага грамадзкага лідара – палкоўніка Барадача, які яскрава сьведчыць пра ягоны патрыятызм. Некалькі месяцаў таму я ў СМІ прапанаваў у гэтым годзе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па Лістах з-пад Шыбеніцы Каліноўскага. У гэтым годзе яна пісалася ў шосты раз. Прыкладна такія дыктоўкі пішуць літоўцы і палякі ужо каля 20 год. Мы ў адрозьненье ад нашых суседзяў пішам дыктоўкі не для праверкі веданьня мовы, а дзеля салідарнасьці з мовай, продкамі, паміж сабой з патрыётамі, якія аддавалі жыцьцё. Гэта наша дэманстрацыя сьвету таго, што мы ёсьць, маем ідэалы Незалежнасьці і Адраджэньня. У гэтым годзьдзе я прапанаваў акрамя традыцыйнай дыктоўкі правесьці яшчэ відэа інтэрнэт дэманстрацыю выбітнах асобаў, якія б публічна зачыталі Ліст з-пад шыбеніцы Каліноўскага. Шмат каму з павагі і грамадзкага статусу прапанваў - персанальна. Сярод такіх, выдзеленых мною асобаў быў і палкоўнік БЗВ Барадач, якому я прапанваў далучыцца да дыктоўкі Каліноўскага ў сваім артыкуле, і Вы, падпалкоўнік Костка. Я Вам пазваніў персанльна. Даты былі адмысловыя: 150 год паўстаньню патрыёта і 175 год з дня яго нараджэньня. На розных відэасайтах у інтэрнэт дэманстрацыі ўзялі ўдзел дзесяткі вядомых лідараў. Першым відэадыктоўку прадставіў кіраўнік КХП БНФ Зянон Пазьняк  на сайце БЕЛСАТА, пазьней ён начытаў дыктоўку ў аудыторыі беларусам у Варшаве і заклікаў напісаць дыктоўку Каліноўскага сябраў сваёй партыі. На сайце радыё Свабода тэкст нацыянальнай дыктоўкі «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага чыталі навукоўца, беларускі дзяяч, канструктар ракетнай тэхнікі Барыс Кіт (меў 102 гады), пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас, гісторык, вэтэран Радыё Свабода Янка Запруднік, дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва Вітаўт Кіпель, музыка і журналіст Данчык. 2 лютага а 12-й гадзіне мовазнаўца Юрась Бушлякоў. Выступіў з відэадыктоўкай кіраўнік руха “За свабоду” А.Мілінкевіч і руха “Кажы праўду” Ул.Някляеў. Выставілі свае дыктоўкі ў інтэрнэце кіраўнікі БНФ А.Янукевіч і Р.Кастусёў. На сайце інфармагенства БЕЛАПАН ліст з-пад Шыбеніцы зачыталі мастакі творчай суполкі «Пагоня» Мікола Купава, Аляксей Марачкін, Ягор Батальёнак, Галіна Горава і Алесь Цыркуноў. Маці рэпрэсаваных сябры аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў: Галіна Сіўчык, маці грамадскіх актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Кастуся Лукашова, Вольга Завадская, маці зніклага без вестак тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага, Валянціна Аліневіч, маці палітзняволенага Ігара Аліневіча, Таіса Кабанчук, маці актывіста аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вадзіма Кабанчука. На сайце Нашй Нівы начыталі Ліст з-пад Шыбеніцы пісьменьнік Ул.Арлоў, Зінаіда Бандарэнка і актор Харланчук. Сябры БНФ у Віцесбку пісалі Ліст з-пад Шыбеніцы Каліноўскага. Пісалі ў Баранавічах. У Гародне тэкст Каліноўскага прагледзелі з сайта Свабоды, а потым напісалі некалькі сот чалавек.
На сайце
TUT.BY-ТВ прачыталі сцэнарыст ды рэжысёр Андрэй Курэйчык, дырэктар групы кампаній "САТИО" Жанна Грынюк, тэлевядучая ды спявачка Каця Пытлева, арт-дырэктар "Галерэі Ў" Ганна Чыстасердава, музыка і журналіст Андрусь Такінданг, а таксама крэатыўшчыца, спецыяліст па рэкламе Юля Ляшкевіч.
Чыталі і пісалі Каліноўскага сябры ТБМ начале з А.Трусавым і Анісім. Алег Хаменка літаратарка Данута Бічэль і маладыя музыкі з берасцейкага калектыву “Спрат”для Радыё Рацыя прачыталі тэкст агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Лідар фольк-гурта “Палац” Алег Хаменка заўважыў – праекты такога кшталту найперш папулярызуюць не мову, а беларускае мысленне. І гэта толькі тое, што я ведаю. Мне распавядаюць сябры, что дыктоўку Каліноўскага працягваюць пісаць і па сёньня ў розных куточках Беларусі. Прычым заўважьце, што выступіць з відэзваротам былі гатовыя і некалькі генералаў і толькі тэхнічныя прычыны (паломка камераў ды хвароба аператараў) перашкодзілі іхным намерам. У Кіеве пісалі чыталі і пісалі Ліст з-пад шыбеніцы Вячеслаў Сіўчык і украінскія літаратары.
Спадар Костка, пагадзіцеся, што ў неблагой кампаніі маглі апынуцца Вы і ваш сябр – палкоўнік Барадач, які прэтэндуе ладзіць “национальное возрождение». Але ад Вас я атрымаў такія адказы: напачатку “Не магу гаварыць, бо лекуюсь”, а потым: “Я пагляжу, каму гэта выгодна, а потым прыму рашэньне”. Вышае рашэньне вядома: не браць удзел. А вось адзнака Барадача апынулася для мяне нечаканай. Ён сам шчыра выклаў у каментах да майго артыкула: Бородач Владимир 1 час назад
 
«Если провести аналоги между Лукашенко и категорией людей типа Подгол, то они великолепно гармонируют и дополняют маразм друг друга. Лукашенко разрушает Беларусь, а Подгол подыгрывает ему, периодически зачитывая под одеалом исторические эпизоды, понравившиеся в детстве. Но есть и различия. Лукашенко живет в реальном мире, воздействует на сознание реальных людей и манипулирует в своих интересах их сознанием. Один живет настоящим, другой предлагает людям окунуться в далекое прошлое, жить иллюзиями. Вот почему Лукашенко правит и вытирает Подголом ноги 19 лет. Армия, МВД люди будут менять Лукашенко и за них надо бороться. Подгол роется в архивах, стоя на коленях, читает листы Калиновского, Бородач как Калиновский борется за Беларусь, принимает присягу 8 верасня (за что уволен из армии), теряет в борьбе своих соратников.
Никто не пойдет за ортодоксами и шутами, надо влиять на людей и жить их жизнью, они приведут нас к власти и дадут возможность работать в архивах, возрождать Беларус»
http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15428/
  Зацэніце, Костка учынак Вашага сябра. Дайце яму адзнаку, як патрыёту за абразу тысячаў беларусаў ды самога Каліноўскага. Не мне Вам нагадваць ролю прыкладаў гістарычных асобаў у выхаваньні новых пакаленьняў. Прычына, на мой погляд, “патрыятычнага” учынка Барадача ў тым, што начытваючы Ліст з-пад Шыбеніцы Каліноўскага трэба было б агучыць і наступныя кодавыя словы нацыянальнага героя-патрыёта:
Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу. Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную. Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Гэтыя словы, відаць, для палкоўніка, як крыж для чорта. А як жа. Ваяваць на баку войскаў Расіі, адбіваючы Абхазію ў Грузіі ў 2008-м, а потым дэманстратыўна паўтараць словы Каліноўскага пра няволю маскоўскую з-за якой “намі, як скацінай, варочаць будуць”. Гэта ж немажліва, калі сябручкі ў Маскве жывуць. Спадар Костка, скажыце, калі ласка, якую “антыпатрыятычную” грымучую сумесь трэба мець у галаве вашага сябра, каб за чытаньне лістоў з-пад шыбеніцы абразіць самага старога беларуса ў сьвеце тады 102 гадовага Барыса Кіта? Бо ён з той жа Германіі, дзе зараз хаваецца Барадач, на Свабодзе чытаў Ліст Каліноўскага! Але дапускаю, што я памыляюся. Дапускаю, што пішу аднабакова. Тады, калі ласка, эксперт Костка, патлумачце мне і чытачам сэнс антыкаліноўскага выпада палкоўніка, які агучыў на ў весь сьвет намер ладзіць “национальное возрождение”. Толькі ня трэба мне распавядаць, што Барадач на сваім сьцягу намаляваў партрэт Каліноўскага і тым самым засьведчыў адданасьць нацыянальнаму герою. У сваім каментары ён красамоўна пазьдзекваўся з асобы, якая не пісала прашэньне аб памілаваньні цару, а пісала нам запавет пра змаганьне з няволяй маскоўскай. Нагадаю Вам, спадар Костка, напярэдадні 2013 года, калі ўладары Крамля мерацца канчаткова зьнішчыць нашу Незалежнасьць, утварыўшы эўразійскі хаўрус, ды наднацыянальны парламант. У такі момант ваяваць з Каліноўскім і яго прыхільнікамі – гэта палітычнае самагубства. А Вы, Костка, як думаеце? Вы, Костка, прадстаўляеце Барадача як узор патрыёта. Што гэта такое ў вашым уяўленьні? Вось палкоўнік, які даваў прысягу ў 1992-м годзьдзе служыць Беларусі піша: Мы познакомились с Захаренко месяца через два после его отставки с поста министра внутренних дел. И начали действовать вместе — руководили организацией охраны оппозиционных мероприятий, работали над созданием «Союза офицеров Беларуси», который должен был объединить патриотов из МВД и КГБ, разделяющих общедемократические ценности. Заявления о вступлении в Союз написали несколько десятков человек, но, к сожалению, в 1999-м стало понятно, что на то время это неосуществимая затея. Захаренко как лидер должен был обеспечивать своих людей, но ресурсов у него не было, и он понимал, что может подставить пошедших за ним людей. http://www.charter97.org/ru/news/2009/5/7/17972/ А дзе ж БЗВ, эксперт Костка? Яго пахавалі? Патрыёты разбегліся? І толькі “несколько десятков человекпажадалі ўвайсьці у новую структуру «Союз офицеров Беларуси»? І тых не змабілізавалі, бо “ресурсов не было”. Дык што гэта за “партыятызм” такі, “ресурсны” эксперт Костка? Колькі па-вашаму трэба рэсурсаў, каб існаваў і функцыянаваў патрыятызм у душах вашых сяброў-афіцэраў? І апошняе наконт патрыятызму. Дзякуючы Вашаму артыкулу, падпалкоўнік, чытачы сталі актыўна займацца дасьледваньнем тэмы. І вось адкрыцьцё аднаго з каментатараў, аб якім я нават не здагадваўся. Яно зноў такі пра ўзорны патрыятызм Барадача зь ягоных жа словаў: БОЛЬШОЙ ПАПА вчера в 18:21: По поводу нашего героя, так сказать (факты вещь упрямая).

"Deutsche Welle: Почему вы решили просить политическое убежище?

Владимир Бородач: Это было спонтанное решение. Еще год назад мы договорились с одной немецкой семьей вместе отдохнуть этим летом в Испании, познакомиться с достопримечательностями Европы. Так далеко с семьей я еще не ездил." : http://www.dw.de/владимир-бородач-диктаторы-никогда-не-отдают-власть-добровольно/a-6086878-1

Хорош гусь, да - ребята!?
Так его кровавый режим достал (опасности для жизни и здоровия - на каждом шагу), что он решил залежалые бока погреть на жарком южном солнце. А там же и спонтанно - под влиянием внезапно нахлынувших чувств -
до чего же хороша Европа, черт побери!!! - решил и послать постылую, сырую и бедную Родину-мать нафик.
Уехал планово отдыхать и спонтанно сдался на азюль.
Чудеса политического решета полковника.
Ну дык што скажэце, эксперт па патрыётам Костка, наконт такога фармата зьмены Радзімы вашым сябручком? Я нічога не кажу, каб не атрымаць ад Вас прысуд аднабаковага правакатара. Зацаніце Вы! Але ж каментатар прывёў не ўсе словы з інтервію Барадача нямецкай хвалі. Вось яго працяг: Все время, что я находился в Европе, я взвешивал, надо ли мне возвращаться домой. Ведь в нынешних условиях оставлять своих соотечественников - это как бежать с поля боя.http://www.dw.de/владимир-бородач-диктаторы-никогда-не-отдают-власть-добровольно/a-6086878-1
Такім чынам, што мы маем па патрыятызму Барадача? Усё пазнаецца ў параўнаньні. Кіраўнік камісіі па расьледваньні сьмерці генерала Захарэнкі Алег Волчак працягвае жыць і працаваць у Беларусі, падвяргаецца рэпрэсыям, але застаецца патрыётам, а сябра камісыі “спантанна” прымае рашэньне з’ехаць і сам ацэньвае свой учынак: Ведь в нынешних условиях оставлять своих соотечественников - это как бежать с поля боя”. Заўважьце, што дзесяткі асобаў, якія бралі ўдзел у серыяле НТВ, засталіся жыць і працаваць ды змагацца ў Беларусі. А наш, дакладней Ваш патрыёт, Костка, назіраў з Эўропы за рэакцыяй паслугачоў уладара КДБ на фільм. С пункту гледжаньня бясьпекі сябе і сваёй сям’і Барадач паступіў правільна і, відаць прафесыйна бездакорна. Нанес словамі ўдар па дыктатару і вжык у Эўропу. Паглядзеў, пасачыў за ворагамі і прыняў рашэньне. З гэтага пункту гледжаньня да палкоўніка ў мяне прэтэнзіяў няма. Ён бездакорны спецназавец і узорны муж. А вось наконт патрыятызму я ня ведаю што і казаць. Адзін спадзеў на экспертызу падпалкоўніка Косткі. Уяўляеце, што будзе, калі кожны з нас, хто кажа пра Лукашэнку тое што думае, пасьля кожнага выказваньня зьбягае ў Эўропу і адтуль сочыць за реакцыяй уладатрымальнікаў? Калі б так рабіў у свой час генерал Захарэнка, тады б, відаць, быў жывы. Але пра гэта ў другой серыі.
B апошняе пра патрыятызм Ваш і Вашага сябра.  У 2009 годзе былі прызваныя ў армію палітычныя прызыўнікі – Франак Вячорка, Івана Шыла, Андрэй Цянюта, Сяргей Гудзілін, Зміцер Хведарук. Вячорку забіралі гвалтам з армейскага шпіталю, зьбівалі, закручвалі рукі, па сутнасці хлопца скралі са шпіталю людзі ў цівільнай вопратцы. Як хутка стала вядома выкрадальнікамі былі афіцэры, васкоўцы. Пра гэта пісалі ўсе незалежныя СМІ. Ці ж выказалі Вы, “патрыёты” Костка і Барадач сваё стаўленьне да бандыцкага гвалту? Хлопцаў забіралі сілком у войска, каб заблакаваць іхную палітычную дзейнасьць і грамадзкую дзейнасьць па адраджэньні беларушчыны. Але і ў войску маладыя патрыёты працягвалі адраджаць беларушчыну. Пачалі службу з прысягі, напрыканцы якой гукалі на вайсковым плацу: “Жыве Беларусь!” Ці зьвярнуліся вы, Костка і Барадач, “узорныя патрыёты” да ўсіх вайскоўцаў з заклікам падтрымаць узор палітпрызыўнікоў па прыняцьцю прысягі? Ці зьвярнуліся вы да міністра абароны і афіцэраў з прапановую падтрымаць ініцыятыву хлопцаў па беларусізацыі арміі, ды ў абарону ад рэпрэсыяў маладых беларусаў за памкеньне адраджаць беларушчыну ў беларускім войску? Я пра гэта не чуў. Можа падкажаце? Пра няведаньне тагачасных праблемаў можаце не казаць. Вось што тады пісалі незалежныя СМІ: Вайсковец Франак Вячорка: “Дзякуючы грамадзкім арганізацыям, а таксама сродкам масавай інфармацыі, якія паднялі шум вакол майго пакараньня і забароны карыстацца беларускай мовай, пытаньне вырашылася. Справай занялася вайсковая пракуратура, прыяжджалі падпалкоўнікі таксама з галоўнай камэндатуры, яны, відаць, увалілі нашаму начальству, і тады пытаньне вырашылася”.
Прадстаўнік пракуратуры тады нават паведаміў Франку, што будзе хадайнічаць, каб зрабілі пераклад статуту, камандаў і вайсковых тэрмінаў на беларускую мову.
Франак Вячорка апавёў, што цяпер ён атрымлівае газэты.
“Газэты я атрымліваю, але з такой умовай, каб іх ніхто не чытаў.
То бок, я павінен, як атрымаў газэту, у той жа дзень яе прачытаць і ў той жа дзень яе зьнішчыць. Яе нельга захоўваць у пакоі для адпачынку, нельга захоўваць у тумбачцы.
Натуральна, салдаты-кантрактнікі просяць пачытаць. Шмат хто зь іх цікавіцца падзеямі, якія адбываюцца ў краіне. Ну, калі просяць, то я даю”.
Выклікае мяне начальнік штаба батальёна. Ён трасе «Нашай нівай» с перадавіцай «Хрыстос уваскрос!». «Гэтага тут не павінна быць. Гэта антыдзяржаўныя газеты і яны забаронены». Дык вось што іх вывела з сябе. Я спрабую патлумачыць, што «Народная воля», «Наша ніва», «Новы час» — зарэгістраваныя і афіцыйна распаўсюджваюцца, але безсэнсоўна. Мне аб’явілі чарговае спагнаньне — пазбаўленьне звальненьня, і загадалі прыбраць «антыдзяржаўныя» газеты з пакою для адпачынку і інфармаваньня. «Захоўвай іх у тумбачцы, каб ніхто не бачыў».

Да антыдзяржа.
10.04.13 15:04
Комментарии запрещены автором блога.

Владимир Подгол