На допытах спеца КДБ Косткі. Допыт № 2

Допыт №1 гл.: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15595/


Допыт № 2. Кулі для прэзыдэнта і для “граждана начальника” Косткі і палкоўніка Барадача.


На інтэрнэт-допыт мяне выклікаў падпалкоўнік КДБ В.Костка і без суда, нават без тройкі, вынес прысуд. Прычым, прыязны, душэўны чалавек, прыемны ў ва ўсіх адносінах прадстаў перада мной рэальным падпалкоўнікам “КГБ”! Як сьпявае Шалкевіч: “зубкі ашчэрыў”.

Інтэрнэт-допыт прафесіянала КДБ - з’ява цікавая. Адмысловасьць гэткай формы допыту ў выкананьні майстра сваёй справы вось у чым. Ён задаў пытаньні, як следчы выказаў шэраг абвінавачваньняў, як пракурор, і тут жа нават без апошняга слова вынес прысуд, як судзьдзя. Мае адказы яго прынцыпова не цікавілі: «Наш диалог завершен”.

Пытаньні да мяне і абвінавачваньні афіцэр КДБ выклаў у “Когда кипят эмоции, разум спит” (http://www.belaruspartizan.org/politic/231664/)    У зьвяз з тым, што межы блога вельмі маленькія, а прысудаў ды абразаў падпалкоўнік КДБ выказаў шмат, Тады я скарыстаўся інтэрнэт правам падзяліць прысуды на часткі і пачаць тлумачэньні чытачам ўжо пасьля вынясеньня мне прысуда. І вось

В.Костка: «… когда 30 декабря 2010 года сотрудники КГБ проводили обыск (по какому-то странному уголовному делу о массовых беспорядках), на пасеке и дома, … Во время обыска один сотрудник обнаружил на полке небольшие такие книжечки с названием “Пуля для президента” некоего В.Подгола. Название его заинтересовало. Он взял, полистал, почитал и поставил на место. Изъяли документы, диски, компьютер (кстати, до сих пор не вернули), а ваши “пули” не изъяли. Похоже, не представляют они никакой опасности для президента. Поражающая способность нулевая. Материал, видимо, не тот. Не этими ли “пулями” вы по мне с В.Борадачем стреляете? Все стреляете, стреляете, а кроме вони, никакого эффекта. Может, их лучше назвать “Гранулированное органическое удобрение?»(http://www.belaruspartizan.org/politic/231664/) Вось такое жудаснае абвінавачваньне. Калі пераказаць яго проста, то яно прагучыць так: “Ты, Падгол, па-першае, апазыцыйны злачынца, бо твае “пули» не забілі прэзыдэнта, а па-другое, ты злачынца, бо маеш намер гэтымі кулямі забіць нас з палкоўнікам Барадачом”. Да гэтага допыта-абвінавачваньня далучыўся і палкоўнік, які ў сваім фэйсбуку напісаў:

Бородач: «Философ, доцент Подгол смахивает на клиента Д.Щигельского, если не
работает на режим. Каждый день по целенаправленной, объемной статье с
искажением материалов против Бородача и его соратников, якобы
"разбивающих единую оппозицию". Ни одного плохого слова о диктаторе. И
это после семи его безответных "идентификаций Бородача". Что так бесит
режим и опускает мысли философа до уровня пьяных сапожников? Видимо
страну придется спасать последним, если протрезвеют».
Дык вось, пачну з адказа палкоўніку. Кожны тыдзень у суботу мой голас гучыць на беларускай службе польскага радыё і там А.Лукашэнка – галоўная мішэнь. На сайце радыё http://www.radyjo.net/4/29/Tematy/97491 вы можаце пачуць мае словы хоць і месяц таму сказаныя, а хоць у гэтую суботу. І так шмат год запар. На радыё “Свабода” таксама рыгоравічу ад мяне магло б стаць млосна, але яго, відаць, толькі грошы цікавяць. Да таго ж кожнае імгненьне дня і ночы вы можаце прачытаць мае тэксты пра Лукашэнку на розных сайтах у тым ліку і раман “Куля для прэзыдэнта” для рускамоўных у серыяле з 14 кніг http://padgol.blogspot.com і тамсама версыі цытатніка. Палкоўнік, калі навучыўся страляць, навучыся яшчэ і чытаць. А зараз адказваю “граждану начальнику” – падпалкоўніку “КГБ”: Мне незразумела, пра якія “книжечки” з назовам “Пуля для президента” вы кажаце, бо маленькіх кніжачак з такім назовам няма і вялікай таксама. Можа самі намалявалі?  Ці можа гэта чарговая спроба данесьці на мяне і пасадзіць? Арыгінальная форма даноса! Але зьмест ягоны – банальны. Вы, відаць, ня ведаеце, што мне не аднаразова давялось тлумачыць вашым калегам следчым на допытах гэтыя факты - на сапраўдных допытах па крымінальнай справе “па факце абразы (прыніжэньні гонару і годнасьці) вышэйшай дзяржаўнай асобы, пры выкананьні ёй службовых абавязкаў”. Першы допыт адбыўся ў 1998-м годзе. Зараз гэты артыкул крымінальнага кодэкса заменены падобным, а мая крымінальная справа прыпынена, але не закрыта, хоць артыкула ўжо няма! Справу прыпынялі і адкрывалі некалькі разоў па першай версыі рамана “Куля для прэзыдэнта”. Другая серыя допытаў па рамане “Куля для прэзыдэнта” (не пуля) была ў 2005 годзе ўжо па другім выданьні.   Ёсьць два віда кніжак са словам “куля”, дзе ёсьць маё прозьвішча: 1. Маленькія такія кніжачкі (цытатнікі) маюць серыйны назоў “Народны тэлевізар” і кожны выпуск мае свой назоў, напрыклад “Пейце уксус, закусывайце сахаром!”, “Поцелуй президента в разные места”. У вас жа могуць стаяць - “Кули президента”, (а гэта мае некалькі сэнсаў) але тут - не “пули”. І ёсьць другі від кніжак раман-легенда “Куля для прэзыдэнта”. Дык вось наконт цікавасьці да кніжачак супрацоўнікаў спэцслужбаў. Тады ў 2010-м, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў офіс прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці РЭП, якім кіруе Геннадзь Фядыніч і арыштавалі ў яго грошы, дакуманты, кампутары і… каля сотні “маленьких книжечек» з маім прозьвішчам і назовам “Народны тэлевізар”. Аб гэтым склалі пратакол. Мне Фядыніч паказаў яго копію. І во цуд, “граждан начальник”! у пратаколе афіцэры КДБ таксама моваю твайго интэрнэт-даноса напісалі “маленькие книжечки». На сёньня РЭПу, вярнулі кампутары (усе зламаныя), грошы, дакуманты, а вось “маленькие книжечки» не вярнулі.  Яны – зьняволеныя па сёньня, кніжачкі-арыштанты! У Някляева ў 2010-м таксама арыштавалі мае “маленькие книжечки» ды раман “Куля для прэзыдэнта”. І таксама па сёньня яны за кратамі ды ў сейфах КДБ і пракуратур. Да вас яны прыйшлі ўжо набраўшыся цытатнікаў новых мадэляў, а ў вас знайшлі нейкую архаіку – музейны экспанат. Некалькі год таму на мяжы з Украінай памежнікі спынілі цягнік на Кіеў. Некалькі гадзін раіліся з Мінскім начальствам, што рабіць з “маленькими книжечками», якія знайшлі ў сыну украінскага дыпламата. Урэшце канфіскавалі цытатнікі, якія вывозіліся з Беларусі! Наклад першай версыі рамана “Куля для прэзыдэнта” першы раз арыштаваны і дастаўлены ў “КГБ” ў 1997-м годзе разам з Барысам Хамадам і Уладзімерам Плешчанкам. Сябры зьбіраліся весьці яго на сьвята Дзень Незалежнасьці з Віцебска ў Мінск, каб там распаўсюдзіць, і на захоп кнігі кінулі цэлы атрад супрацоўнікаў КДБ. Прычым спачатку яны ачапілі вагон цягніка, захапілі наклад кнігі, а потым ужо, калі выйшлі на перон, схамянуліся і вярнуліся арыштоўваць Хамайду і Плешчанку. Той наклад “Кулі для прэзыдэнта” па сёньня за кратамі ў сэйфах пракуратуры і КДБ. Гэта кніга–палітвязень, якая за кратамі ды ў сефах ужо 16-год і канца тэрміну нябачна. Арышт другога выданьня рамана-легенды “Кулі для прэзыдэнта” адбыўся напачатку 2005-га. А па сёньня “Куля” у зьняволеньні ўжо 9 год. Арыштаваная ў бібліятэцы Някляева ў 2010 – зьняволеная ўжо 3-ы гады. А у цябе, “граждан начальник» “пулю” – не ўзялі! І гэта мая віна?! На гэтым можна было б і скончыць чарговы допыт № 2. Але ж я покуль адказаў на фармальныя абвінавачваньні ў быццам бы палітычнай імпатэнтнасьці твораў з маім прозьвішчам. Калі ж казаць аб зьмястоўнай частцы, то трэба распавесьці гісторыю. Першая купка цытатаў Лукашэнкі назапасілася ў маёй калекцыі яшчэ ў 1994-м годзе. А ў 1996-м цытаты А.Лукашэнкі сталі адным з падмуркаў важнай часткі маёй доктарскай дысэртацыі. Сама дысэртацыя называлася так: “Структура і прыярытэты сацыяльна-палітычнай дынамікі посттаталітарных краінаў”. А разьдзел, дзе “працавалі” цытаты называўся так: “Параўнальны аналіз менталітэту немцаў 30-х гадоў і сучасных беларусаў і параўнальны аналіз менталітэту Гітлера і Лукашэнкі. Тады і надалей цытаты, якія папаўнялі маю калекцыю, былі нічым іншым, як зборам архетыпаў Лукашэнкі. І менавіта архетыпы Гітлера і Лукашэнкі параўноўваў я ў сваёй навуковай працы. Лета і восень 1996-га мой тэкст вывучалі ў адміністрацыі прэзыдэнта ды у “КГБ” і тут пачаўся рэфэрэндум. Мне давялося датэрмінова пакінуць дактарантуру БДУ і з таго моманту (люты 1997-га году) я ня мог у Беларусі ўладкавацца нават прыбіральшчыкам. Фрагмент маёй доктарскай, дзе аналізаваўся менталітэт беларусаў і немцаў, Гітлера і Лукашэнкі выдаў “Народны універсытэт” у выглядзе кнігі “Асновы палітычнай псыхалогіі”. Мы працавалі на грамадзкіх пачатках у падпольлі і я аб’ехаў з лекцыямі на гэту тэму для актывістаў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці дзесяткі гарадоў. Тады ж пачаў пісаць “Кулю для прэзыдэнта”. У ёй і А.Лукашенка і ДуППа (Душа Першага Прэзыдэнта) і Лукапшык – прэзыдэнт Будучай Беларусі, якая існуе на 1000 год наперад па часе усе яны размаўлялі і па сёньня размаўляюць цытатамі Лукашэнкі. І вось аднойчы рэдактар маёй “Кулі” геніяльны літаратурны перакладчык Васіль Сёмуха параіў: “Трэба выдаць цытатнік асобнай кніжкай”. Я спачатку не мог зразумець сэнсу такога выданьня, а потым, калі цытаты памножыліся, раптам стала бачна, што калекцыя цытатаў- ёсьць навуковая самакаштоўнасьць, якая дазваляе рабіць псіхааналітычныя аперацыі з высокай ступеньню навуковай доказнасьці. Менавіта  тады я прышоў да высновы, што А.Лукашэнка ніякі не шызафренік, як галаслоўна цьвердзілі некаторыя спецыялісты, а клясычны шызоід. Розьніца істотная. І пра гэта трэба весьці асобную размову. Сябры і знаёмыя пачалі выдаваць цытатнік кнігай прычым як ў Беларусі так і за яе межамі. Я ж ніякі не выдаўца. Дарэчы, тое ж самае адбывалася з раманам-легендай “Куля для прэзыдэнта” Мая справа была – зьбіраць калекцыю. І такім чынам цытатнік пачаў жыць, множыцца, набыў жыцьцё ў інтэрнэце. Зьявіўся ў бібліятэцы Меркель, Пуціна, Мядзьведзева, дзесяткаў палітычных дзеячоў краінаў усяго сьвету. Стаў настольнай кніжкай палітыкаў і палітолягаў у дзярждэпартаменце ЗША, усіх, хто займаецца Беларусьсю ў ЭЗ. Быў год, калі цытатнікамі мае сябры забясьпечылі усіх чальцоў беларускага ўрада. І ніхто не здаў мяне, як зрабіў зараз падпалкоўнік КГБ Костка. На самым пачатку збора калекцыі я заўважыў такую заканамернасьць. Што раз пораз, калі А.Лукашэнка выказваў свой глыбінны архетып і яго адразу паказвалі ў рэпартажы па БТ, то да канца тыдня цытата цэнзуравалася і апасьля зьнікала і на сайце прэзыдэнта і афіцыйных архівах у першавыказаным выглядзе яна ўжо не існавала, акрамя майго “Народнага тэлевізара”. Асабліва яскрава гэта самацэнзура праявілася пасьля цытаваньня пахвальбы прэзыдэнтам Гітлеру. Найбольшых дасягненьняў ў цэнзураваньні Лукашэнкі сягнула СБ. Па сутнасьці СМІ ўладара скажалі гісторыю. Дык вось назоў серыі “Народны тэлевізар” і ўзьнік па прычыне таго, што цытатнік выдаваў Народ і чытаў Народ і працягвае выдаваць і распаўсюджваць. І ён дазваляў пабачыць сапраўднае псыхалагічнае аблічча ўладара кпінаў і пад’ялдычніцтваў. Калі, “граждан начальник», ты папракаеш мяне за «неопасные пули», ты папракаеш такім чынам мноства людзей. Якую ролю цытатнік і мой раман грае ў палітычнай барацьбе? Даволі простую. Калі ў грамадзтве пануе страх, то яго зьнішчыць можа сьмехавая іронія і смехавая агрэсыя. Цытатнік стаў у гэтым кантэксце самазабойчым сродкам для ўладара цытатаў. Мне распавядалі процьму прыкладаў, калі рабочыя, набываючы цытатнік, напачатку чытаньня мелі абсалютны давер да ўладара іхных лёсаў, а пасьля няспешнага прачытваньня, давер зьнікаў. Дарэчы, самы першы экземпляр я падарыў Меркель. Яна на саміце бальшой васьмёркі паказала “маленькую книжечку” Пуціну. Той загарэўся займець такую ж. Мацюкамі вылаяў памочнікаў: “Гэтая немка мае, а я не!!! Здабыць!” Яго дарадцы сустрэліся са мной у адной эўрапейскай сталіцы, але ў мяне, як заўжды, кніжак не было. Тады ў адной еўрапейскай краіне было падрыхтавана чарговае выданьне для Пуціна – шыкоўнае з малюнкамі. Першы экзэмпляр я падпісаў Меркель, а №2 – Пуціну. І вось на чарговай сустрэчы Пуцін пахваліўся Меркель “маленькой книжечкой” з аўтографам укладальніка: “А такую, Ангела, маешь?” – “Так! – адказала яна. – прычым, паглядзі - №1!”.  Шмат было цікавых гісторый з цытатнікам. Аднойчы, калі надцаць членаў адміністрацыйнай камісыі судзілі ў Віцебску Барыса Хамайду, ён перад судом раздаў ім цытатнік. Яны шчыра дзячылі, а падпалкоўніку міліцыі, кіраўніку райаддзела цытатніка не хапіла. Дык ён проста на судзе голасна пакрыўдзіўся, абурыўся, што яго Хамайда абдзяліў. Барыс на наступны дзень аднёс яму падарунак. Пад час аднаго з затрыманьняў таго ж Хамайды маёр міліцыі, які кіраваў арыштам, папрасіў у Хамайды цытатнік у падарунак. “Не! -Адказаў Барыс – толькі, калі купіш!” І той купіў! Так карціла набыць! І гэта пад час арышту! Нехта “Народнага тэлевізара” палохаецца, нехта імкнецца набыць кожны новы выпуск, нехта захапляецца. А быў і такі выпадак, што ў Магілёве, супрацоўнікі КДБ арыштавалі ў актывістаў апазыцыі шмат нацыянальнай сімволікі. Я падарыў актывістам новыя цытатнікі. І адна зь іх змагла выменяць на цытатнікі ў КДБ усю арыштаваную нацыянальную сімволіку!   А раз ты, Костка, грэбуеш цытатнікамі. Тады да цябе ёсьць просьба. Перадай, калі ласка, “маленькие книжечки” нашым агульным сябрам: ці Уладзімеру  Глоду, ці Сяргею Антончыку. Яны мне перададуць, бо да мяне зьвяртаецца шмат калекцыянераў з просьбамі. А я, як той “сапожник без сапог”. Нават “Кулю для прэзыдэнта” часта выкупаю ў розных людзей (хаця раман ніколі не прадаваўся, а толькі дарыўся). Бо і раман і цытатнікі просяць з розных бібліятэкаў краінаў ЭЗ. Усе цытатнікі і новыя версыі рамана “Куля для прэзыдэнта” пастаянна абнаўляюцца ў інтэрнэце па адрасе: http://padgol.blogspot.com/p/blog-page_7135.html Допыт № 2 лічу скончаным. Думаю, што ўлада ў Беларусі зьменіцца праз смехавую рэвалюцыю. І цытатнік яшчэ адыграе ў гэтым сваю ролю. А зараз для навукоўцаў і тых хто любіць псыхалёгію даю артыкул пра архетыпы Лукашэнкі, які раней друкаваўся разам з цытатнікам, а калі ён разбух, то месца артыкулу ужо не хапала і ён перастаў друкавацца. А ў ім ёсьць над чым паразважаць і паспрачацца.
Архетипы А.Лукашенко, белорусов и формирование их неоархетипов
(Для исследователей)
  Прочитав цитатник, некоторые из пытливых читателей могут задуматься: «А что это за текст? К какому жанру его отнести? Литературный переводчик Василь Сёмуха определил данный текст как произведение искусства. Я как автор всегда относился к данному тексту как к научному пособию по архетипам и неоархетипам. За время своего президентства Лукашенко наговорил множество речей – тома по самым разным темам от женских родов до сохранения планеты на орбите, от определения того, кому можно в церкви ставить свечку, до утверждения о себе как православном атеисте. Почему для данного сборника я выбрал именно эти цитаты? Во-первых, в них проявились архетипы Лукашенко и большой части белорусского народа, что очень важно для изучения менталитета нации. Во-вторых, в ряде цитат проявлены неосознанные попытки формирования неоархетипов, вызванные стремлением правителя удержать свою популярность и власть. Уникальность Лукашенко, как человеческого существа, состоит в способности пробуждать в своей душе память о видах деятельности его предков, его рода, а также видах деятельности языческих Богов.. Периодически демонстрируя образы Защитника, Властелина, Чудотворца, Борца (Терминатора), а так же образы языческих Богов Перуна, Даждбога, Хихитуна Лукашенко рефлекторно пытается увести сознание слушателей на миллионы лет назад к костру, племени, к его вождю и шаману, где сам уже и ждет слушателя в этих образах: «Ты три раза жаловался мне на засуху. Я тебе дождь дал!» Так, в порыве овладеть природными процессами и продемонстрировать народу свою могучую власть проявился у Лукашенко архетип Даждьбога. Пробудив в своей душе архетип, которого в данный момент ожидало множество людей, и, продемонстрировав его, Лукашенко способен продолжительное время жить в нем, веря в эти моменты во все, что говорит. Психологи называют эту способность психической инфляцией, то есть расширением своего сознания до пробужденного из глубин души архетипа. Некоторые психиатры называют это состояние «мозаичной психопатией» и заочно определяют у Лукашенко психическую болезнь. Но это не так. Каждый из вас, уважаемый читатель, переживал такое же состояние в периоды влюбленности, опасности, грозящей вашим детям, повышенного внимания множества людей. При этом у вас хотя бы на мгновение пробуждался архетип, и вы демонстрировали окружающим свои сверхчеловеческие способности…  Человек на вершине власти или накануне ее получения, безумно влюбленный во власть, и впадающий в животный страх при появлении призрака ее потери, демонстрируя себя миллионам людей, стремясь к их любви, способен к пробуждению в себе десятков видов архетипов. Наш объект из этого отряда. Его главные стрессовые ситуации связаны с борьбой за власть и ее удержанием. Они связаны и с борьбой за власть за умы и души людей, за власть над их верой. Менталитет белорусов 1994 года оказался по основным параметрам отброшен на тысячелетия назад. Причиной тому явилось разрушение в сознании многих белорусов веры в социальные ценности: в компартию и демократию, в национальную идею и даже веры Богу. Многие люди оказались в состоянии, про которое говорят – человек без веры. Но это не совсем точно. У многих людей, потерявших веру в социальные ценности, пробудилась способность верить в сверхъестественное, в чудодейственные способности человека. Лукашенко же продемонстрировал способность являться народу в ожидаемых им образах Защитника и Спасителя, несущего неотвратимую кару злым силам, в образе Созидателя нового мира, где люди сыты, зажиточны  и счастливы. Он явился словно из глубины веков, а на самом деле и глубин души, что обеспечило ему победу  на президентских выборах. Мир архетипов - его стихия. Он живет, как земноводное существо, ихтиандр, как бы по-над водой – в сегодняшнем мире, а затем заныривает под воду в прошлое, чтобы набрать гнева и силы и, вернувшись во враждебный, вражеский мир и погрозить своим врагам, привлекая силу предков: «Я свой народ за цивилизованным миром не поведу!» Когда же Лукашенко пытается произвести впечатление на европейцев, он надевает на душу иную психологическую маску: “Мы хотим быть цивилизованным государством, цивилизованными людьми и мы видим где наши интересы”. (БТ 12.02.2009) Людям с предельно рациональным менталитетом трудно это понять, но Лукашенко, откровенно раскрывая свою душу, часто как бы сам подсказывает и нам и себе трагическую природу двойственности своего существования:  “Ради сохранения спокойствия в стране я готов пожертвовать собственным разумом!” И в период пробуждения в своей душе архетипа он действительно превращается в существо неразумное, абсолютно чувственное, но при этом чувства черпает, переполняясь ими, из глубокой древности, раскрывая, взламывая сундуки, хранилища памяти.  Кроме стремления к иррациональному миру, Лукашенко испытывает сильный магнетизм от уникальных личностей, обладавших своими архетипами: Сталина и Гитлера. Они – его психические родственники, близнецы по способности жертвовать разумом, отдаваясь во власть, подчиняясь воле и силе эмоций предков. Тираны для Лукашенко своеобразные психологические аккумуляторы. В этом смысле все они мазохисты по отношению к прошлому и садисты по отношению к современникам, то есть он отдаются стихии эмоциональной энергетики предков, и ее, ретранслируя эту энергетику через свою душу, стремятся подчинить души современников. Иногда они и прошлое стремились подчинить себе, предлагая историкам свои версии прошедшего времени. Диктаторы собирали в своей душе психическую энергию предков и властителей, а затем в ее энергетический и магический капкан ловили современников. Лукашенко периодически демонстрирует нам с экрана телевизора эти уникальные психологические охоты за верой и поклонением людей. Сталин обладал способностью проявлять архетип Камня (неподвижное лицо, отсутствие мимики, как у древнего каменного идола). Этот архетип внушал людям веру в наличие у вождя силы и магии, скрытой в неподвижности и потому непредсказуемой загадочности и секретности. Исток этого архетипа заключен в нашей памяти со времен поклонения наших предков идолам из камня и дерева. Гитлер проявлял архетип языческого Бога Вотана. Бога штурма и натиска, воинов, как живых, так и павших и одновременно Вотан был Богом поэзии. Не случайно Лукашенко лестно отзывался о Гитлере и реанимировал в своей политике линию Сталина, став его политическим адвокатом. «Ведь немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента». «То, что я знаю о советских руководителях, начиная от Владимира Ильича Ленина, Иосифа Сталина и до нынешних руководителей, сегодня вранье доходит до 100%. Нам навязывают, чтобы мы забыли все великое, то, что сделали эти люди, а ведь это символы нашего народа». В 1994-году на первых президентских выборах Лукашенко победил соперников и разум людей. В тот момент бабушки заменяли иконы Христа на портреты первого президента, иногда иконы Христа перевешивали пониже, а Лукашенко крепили над Ним. Он уехал отдохнуть в Сочи, а когда вернулся, цены на многие продукты поднялись. Народ возмутился, бросился искать продукты подешевле и… виновников, а Лукашенко мгновенно почувствовал опасность для себя и бросился спасать своих новых новорожденных Идолов, торчащих из его головы – Властелина, Хозяина и Защитника. Он досрочно вернулся с моря и за повышение цен устроил публичный разнос правительству и так, чтобы слышали все в Республике, приказал премьер-министру вернуть цены назад. Приказ выполнили, и на самом старте своего президенства Лукашенко продемонстрировал мощь своих символически-функциональных фигур и идолов Властелина, Хозяина и Защитника. С каждым месяцем и днем своего президенства Лукашенко укреплял в сознании избирателей эти свои функции и периодически идолоизировался в них. При этом три идола сливались в сознании людей в архетип Отца или, говоря по-белорусски Батьки. Властные претензии он не просто декларировал, но систематически отбирал властные полномочия у всех ветвей власти и даже  у отцов семейств, по-отечески поучая людей не только тому, как им следует работать, но как писать и даже поучал женщин тому, как и когда рожать. В архетип Батьки Лукашенко ввел и демонстрацию непосредственной отцовской заботы о воспитании всех детей Республики: “Мы должны оздоравливать людей, детей своих внутри страны – у нас для этого сегодня хватает возможностей. И только в крайнем случае мы должны вывозить детей за пределы республики. Неужели вы не видите, какими дети возвращаются оттуда?! Что нам этот образ жизни дает? У нас ведь и так этот потребительский образ жизни, как в советские времена правильно говорили, захлестнул всю молодежь и страну. А эти детишки, малыши оттуда возвращаются уже потребителями в квадрате. Такое воспитание нам не надо!” Как истинный отец нации он публично заявляет о своем долге охранять покой в семьях: «Что касается празднования мной Нового года, вы должны знать… я всегда бываю дома и для меня праздники – это самая тяжелая работа, к сожалению. И я всегда мечтаю, чтобы эти праздники быстрее закончились. Потому что когда все люди отдыхают, особенно Новый год, Рождество и Пасху – это основные праздники, и ну, что там греха таить, выпьют люди и поедят хорошо… я, как военный человек, должен быть на посту. Поэтому я всегда все праздники вот такие особенно основные нахожусь дома. Такого уж широкого празднования нет. Дети взрослые. Они празднуют эти праздники свои отдельно, ну я с малышом в своем доме. Поэтому я буду на посту, буду смотреть, чтобы у вас все было нормально в семьях, когда вы будете отдыхать». Голодное детство постоянно вызывает в нем потребность демонстрировать свою способность и стремление накормить людей: “Защитников сейчас много – языками. Так вместо того, чтобы защищать человека, вкинуть копейку туда, чтобы хотя бы сапоги купить кирзовые, начинают эту бодягу разводить. Пусть идут к крестьянам и объясняться почему спецодеждой не обеспечили, вовремя, горячее питание не привезли. Президент, видите-ли, вы по Конституции должен возить людям горячее питание! А кое-какие профсоюзы этим заниматься не должны”.  Президент часто демонстрирует покровительство и над сексуальной жизнью женщин, как вождь племени: Мы много говорили о торговле людьми. Доходили до абсурда: что делать, если женщина замужняя кого-то любит на стороне?
04.05.13 20:12
загружаются комментарии

Владимир Подгол