Шорацу пакет – заява на пікет

У Мінскі гарадзкі выканаўчы камітэт

Кіраўніку Мінгарвыканкама Шорецу А .У.

Талстыка Аляксандра, Ул. Падгола

З А Я В А

Генэральная пракуратура Беларусі паводле вынікаў праверкі ў Менгарвыканкаме выявіла «адсутнасьць з боку кіраўніцтва прадпрыемства належнай каардынацыі дзейнасьці ў супрацьдзеяньні карупцыі, а таксама наяўныя недахопы і недагляды ў працы ў гэтым кірунку», перадае БелаПАН.

У сувязі з гэткай інфармацыяй патрабую дазволіць мне і маім калегам правесці пікет на ганку будынка Мінгарвыканкама альбо ў самім будынку, на лесьвічных пралётах, файе. Мы будзем мець плакаты і іншую інфармацыйную прадукцыю.

Галоўная мэта пікету: распачаць барацьбу з карупцыяй у Мінгарвыканкаму і райвыканкамах Мінска.

Нашыя патрабаванні:

Агучыць прозвішчы ўсіх карупцыянераў Мінгарвыканкаму, якія кралі, бралі грошы на свае патрэбы і не вярнулі іх у бюджэт жыхароў гораду Мінск!

Галосна, на ўсе СМІ агучыць якія крымінальныя, альбо адміністратыўныя справы, заведзеныя супрацьвароў, супрацоўнікаў Мінгарвыканкаму і калі , дзе адбудуцца суды!

Я і мае калегі лічым, змаганне з карупцыяй ў сваёй дзяржаве гэта абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь!

Пан Шорац! Мы цудоўна ведаем і стаўленне А. Лукашэнкі да вашай установы! Вось яно:

"Я вам скажу откровенно, повторив где-то: у меня уже дважды возникало желание поздно вечером закрыть Мингорисполком, опечатать все двери на сутки, а с утра назначить председателя Мингорисполкома, может быть, даже военного, "железного" человека, который бы в течение короткого времени начал набирать руководящий состав, верхушку горисполкома, которые бы отсеяли из того, что есть в горисполкоме, по минимуму оставили работников и набирали новых". (бт 28.09.2012)

Спадзяемся, што Вы будзеце кіраваць так, кіраўніку дзяржавы не даводзілася закрываць Мінгарвыканкам і ставіць кіраўніком “ваеннага”.

Прапануем Вам давесці па тэлеканалу СТБ, а таксама праз газеты жыхарам Мінска дэкларацыі аб Вашых даходах і даходах ўсіх кіраўнікоў Мінгарвыканкамі (загадчыкаў аддзелаў)

Калі Вы падзяляеце нашы мэты прапануем Вам стаць разам з намі ў пікет, каб вашы падначаленыя супрацоўнікі ўбачылі вашу прынцыповую пазіцыю і больш не спрабавалі красці, атрымліваць незаконная крэдыты, браць хабары і прапаноўваць хабар Вам.

У пікет, спадар Шорац! Тварам да народа, які зарабляе Вам грошы.

 

.
10.01.17 20:36
загружаются комментарии

Владимир Подгол