Таўстыка - да vip АГП: станце “канямі палітычнымі ”!

Днямі на незалежных сайтах з’явілася інфармацыя пра спрэчку паміж А.Лябедзькам і Г. Канапацкай наконт формы ўдзелу ў мясцовых выбарах: https://nn.by/?c=ar&i=202998 .

Сутнасць спрэчкі ў тым, хто ня хоча аказваць дапамогу сябрам партыі АГП. Хто працуе з выбаршчыкамі больш эфектыўна?

І сумна і смешна чытаць пра двубой палітычных лідараў. Таму, што прадмет іхняй спрэчкі не варты ня тое, што нявыедзенага яйка, але нават і палітычных мышанятаў.

Хачу заклікаць вас спыніць мышыную валтузню, якая падымае толькі палітычны пыл. Вы вельмі падобны на асобаў з анекдота Сяргея Антончыка:

“Бягуць па лесе нейкія істоты. Пыл паднялі такі, што не бачна хто па зямлі тупоча. З хмары пылу чутны воклічы “Ці не коні мы!? Коні! Коні!”

Спыніліся істоты. Пыл асеў, а там вожыкі стаяць”.

Так і вы, дараженькія. Толькі і робіце, што паколваеце адно аднаго.

А ў той жа час краіна гіне!

Страчаны палітчны суверэнітэт, уваходжаннем Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расіяй. Што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі

Нічога не засталося ад вайсковага суверэнітэту. Мала што мы залежым ад Расіі ў АДКБ, дык яшчэ аддалі свае вайсковыя сховішчы пад захоўванне расійскай зброі.

Эканамічны суверэнітэт пахаваны ў Эўразійскім эканамічным звязе, які не дае нам вольна і выгодна купляць тыя ж аўто з Захаду і Азіяцкіх тыграў.

На новы год – жахдлівы падарунак, на плечы насельнцтва ўрад паклаў непасільны груз – 100 адсоткавую аплату ЖКГ. А гэта значыць, што мы зараз змушаны будзем плаціць за ўсе стратныя прадпрыемствы, за іх чыноўнікаў і крадзяжы…

Вось некаторыя тэмы дзяржаўнага ўзроўню, якімі мусяць займацца пад час выбараў сапраўдныя лідары. Даносіць да выбаршчыкаў важнасць захавання Суверэнітэту і Незалежнасці, яб’яднаўшы вакол гэтых праблем сваіх кандыдатаў і выбаршчыкаў. Атрутная рака наркадуры з Расіі забівае нашу моладзь, а вы кпінамі коліце і пад’ялдычваеце адзін аднаго?

Зірніце на свой партыйны сцяг.

На ім – выява працавітага каня. Дык станьце ж і вы сапраўднымі палітычнымі канямі. Уздмыміцеся калі не на узровень Пагоні, але хаця б на ўзровень свайго партыйнага сімвала. Уздымайце сапраўдныя праблемы грамадзтва і дзяржавы.

А калі вам псыхалагічна цяжка ўзняцца да пастаноўкі і вырашэння актуальных палітычных і сацыяльных праблем, тады можам вам прапанаваць дапамогу. Мы можам прадаставіць вам сваіх сапраўдных коней і сцягі. Катанне на конях лекуе хворых дзетак. Катанне на палітыных конях можа вылекаваць вашы захварэўшыя душы.

Можам дапагчы вам закілзаць нашых коней, дапамагчы сесці ў сёдлы і агучыць з гэтай трыбуны свае звароты да сябраў партыі, правацэнтрысцкай кааліцыі і выбаршчыкаў. Седзячы на конях, паціснуць адно аднаму рукі і даць клятву на сяброўства і адданасць у барацьбе за Незалежнасць Беларусі і за дабрабыт народа.

Сядайце на нашых коней, уздымайце сцягі і кіньце пад капыты сваё плявузганне. Хай коні натоляць вашы душы прагай палітычнай пахаты. Уздыміціеся да свайго партыйнага сімвала. І тады вас ацэняць выбаршчыкі і дазволяць вам “людзьмі звацца”.

Коні вам у дапамогу!

https://m.nn.by/ru/articles/176932/ />

13.01.18 14:55

Владимир Подгол