Ідэнтыфікацыя – 2. Палкоўніка Барадача і адраджэнца Мурашкі.

Сярод сотняў каментароў да свайго матэр’яла я выбраў лепшы, па мяркаваньнях чытачоў, каб адказаць падрабязна. А заадно правесьці чарговую праверку кандыдатаў у нацыянальныя адраджэнцы. «Спадарства. Можна па рознаму ставіцца да гэтай інфармацыі, Канешне, ёсьць спрэчныя моманты, але. Асабіста для мяне гэта "індэфікацыя" сп. Падгола. Бо неяк "своечасова" з'явіўся гэты матэрыял. Насьцярожвае тое, што ён не з'явіўся у мінулым годзе ці трохі пазьней. Менавіта тады, калі стала відавочнай падтрымка РНА у беларускім грамадстве. Бо альтэрнатывы нацыянальнаму адраджэньню, няма». Я. Мурашка Чытаючы каментары, падумаў, што настаў час распачаць сур’ёзную размову аб параметрах нацыянальнага лідара. Вядома ж, што ў кожнага з Вас яны свае, але рэакцыя Мурашкі на маю “ідэнтыфікацыю” падштурхнула мяне паспрабаваць патлумачыць сваю пазыцыю ды высьветліць пазыцыю апанэнтаў. Пачнем з назоваў рэчаў. Паважаны Яўген. Пра якую РНА вы пішаце ў сваім каментары? Калі я нешта прапусьціў, тады выбачаюся, але дагэтуль стваральнік снв толькі так і называў свой твор: па руску. Я не бачыў ніводнага тэкста пра снв па-беларуску. Увогульле ад палкоўніка не чуў і не чытаў па беларуску ніводнага слова. Тады пра якое нацыянальнае адраджэньне вы вядзеце гаворку? Можа пра “руских са знакам качества”? Вы, спадар Мурашка, заклапочаны тым, што мой матэръял “не з'явіўся у мінулым годзе ці трохі пазьней. Менавіта тады, калі стала відавочнай падтрымка РНА у беларускім грамадстве». Калі снв эфектыўная арганізацыя, а мой матэр’ял лухта, тады чаго ж вы хвалюецеся? Людзі разбяруцца і пойдуць за сваім кумірам “шчыльнымі радамі”. Але ж заўважьце, што майго ва ў “ідэнтыфікацыі” няма, а толькі цытаты палкоўніка і вісяць яны ў інтэрнеце аж тры гады!!! Не зараз яны з’явіліся. Вы проста не карыстаецеся інтэрнетам як след. Больш таго, я ўвогульле не зьбіраўся ніяк рэагаваць на снв, у якое ўваходзіць на сёньня два чалавекі. Але мяне ўзрушыла віншаваньне палкоўніка з днем вайскоўца ў дзень, калі немцы акупавалі Мінск, Беларусь, а “красная армія” тым часам ня толькі не змагалася за нашу Радзіму, а тадышныя ваяры з камуністычнымі білетамі зьбеглі з Беларусі як пацукі. Віншаваньне палкоўніка 23 лютага апынулася для беларусаў, якія мараць пра нацыянальнае адраджэньне, зьдзекам. Гэта сытуацыя набыла анекдатычны сэнс. Стары анекдот: “Беларус сеў на лаву, куды рускі ўставіў цвік, сядзіць беларус, віду не падае, што больна і думае: “А можа так і трэба?” Дык вось, палкоўнік сваім віншаваньнем уставіў цьвік у зад усім беларусам, якія прагнуць нацыянальнага адраджэньня. Што, не так? Спадар, Мурашка? Прычым па сёньня ён сьмяецца з беларусаў, што яны ў сваіх каментах лямантуюць, што так і “нада”. Вось вам першы пункт чарговай ідэнтыфікацы. І вы хочаце, каб Рада Нацыянальнага Адраджэньня, дакладней снв прапагандавала “23 февраля” як вайсковае сьвята? Я не хачу каб існавала арганізацыя з такой каштоўнасьцю. Я не хачу, каб такі лідар зьдзекваўся з нас. Пускавым фактарам, які штурхнуў мяне зрабіць ідэнтыфікацыю палкоўніка, паслужыла яго абраза ў мой бок. Вось яна: Бородач: Если провести аналоги между Лукашенко и категорией людей типа Подгол, то они великолепно гармонируют и дополняют маразм друг друга. Лукашенко разрушает Беларусь, а Подгол подыгрывает ему, периодически зачитывая под одеалом исторические эпизоды, понравившиеся в детстве. Но есть и различия. Лукашенко живет в реальном мире, воздействует на сознание реальных людей и манипулирует в своих интересах их сознанием. Один живет настоящим, другой предлагает людям окунуться в далекое прошлое, жить иллюзиями. Вот почему Лукашенко правит и вытирает Подголом ноги 19 лет. Армия, МВД люди будут менять Лукашенко и за них надо бороться. Подгол роется в архивах, стоя на коленях, читает листы Калиновского, Бородач как Калиновский борется за Беларусь, принимает присягу 8 верасня (за что уволен из армии), теряет в борьбе своих соратников.
Никто не пойдет за ортодоксами и шутами, надо влиять на людей и жить их жизнью, они приведут нас к власти и дадут возможность работать в архивах, возрождать Б
 
Я б мог у стыле палкоўніка адказаць яму пра эўрапейскую пухавую коўдру, ахінуўшыся якой, ён строчыць свае абразы. Лупцуе дыктара па срацы сваім языком, ведаючы, што пухавік той на тэрыторыі Германіі, яму як бронікамізэлька. Але ж зараз справа ў іншым. Барадач так лёгка, ці па сваёй дурасьці, ці проста як “цёмны армейкі бот” зганьбіў “Ліст з-пад шыбеніцы Каліноўскага”, зганьбіў тых беларусаў, якія зачытвалі Ліст Каліноўскага на розных інтэрнэт сайтах і пісалі дыктоўку Каліноўскага, седзячы ля радыё “Свабода”, ля кампьютэраў. Асабіста я не змог начытаць, я арганізоўваў начытку, а потым пісаў ля кампутара: і са словаў Арлова, і са словаў Зінаіды Бандарэнкі, Някляева. Я пісаў са словаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, навукоўцы, беларускага дзяяча, канструктара ракетнай тэхнікі Барыса Кіта, пасла Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, пасла Чэхіі ў Беларусі Іржы Караса, гісторыка, вэтэрана Радыё Свабода Янкі Запрудніка, дырэктара Беларускага інстытуту культуры і мастацтва Вітаўта Кіпеля, музыкі і журналіста Данчыка. Дарэчы Барысу Кіту 102 гады і чытаў ён не ў ложку, а стоячы. Пісаў я словы Каліноўскага, якія агучвалі мастакі суполкі Пагоня Аляксей Марачкін, Купава… Я пісаў са словаў маці рэпрэсаваных палітыкаў Галіны Сіўчык, чыі сыны пакутуюць ад рэпрэсыяў і ня могуць жыць побач зь ёй. Пісаў я і са словаў маці тэлеаператара Завадзкага, якога забілі каты паслугачы дыктатара. Ня змог я начытаць дыктоўку Каліноўскага таму, што апынулася столькі жадаючыць начытаць ягоны тэстамент нам і нашым дзецям і ўнукам, што рэсурсаў сайтаў не хапіла. А я, як ініцыятар і арганізатар ня мог у гэтай справе стаць карупцыянерам, выкарыстаць статус арганізатара каб, трапіць на экран. А шмат дыктовак напісаў таму, што хацеў спраўдзіць, ці мажліва пасьпець напісаць за тымі, хто дыктуе, бо ў кожнага свой тэмп начыткі, свая хуткасьць. Дык вось, спадар Мурашка, Калі Барадач ужыў зьдзек над Каліноўскім, ягоным тэстамэнтам, тымі, хто чытаў і пісаў ягоны “Ліст” сьцярпець гэта мне не ўдалося. Так і з’явілась “ідэнтыфікацыя”. У чым, на мой погляд, была каштоўнасьць дыктоўкі Каліноўскага для нашага грамадзтва, для адраджэньня? Па першае, шмат людзей-моладзі упершыню пачулі тэстамэнт Каліноўскага. Бо ў школах яго ўжо ня вучаць. Па-другое, публічная начытка тэстамэнта была своеасаблівым тэстам для будучага нацыянальнага лідара. Вось тут, мяркую, палкоўнік і пракалоўся. Ён, як чорт пры выяве крыжа, жахнуўся і вось якіх радкоў з “Ліста”:  “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. А першым начытаў тэстамент Каліноўскага Зянон Пазьняк.
Вы, спадар Мурашка, відаць ведаеце, што палкоўнік прыдумаў эмблему для свайго снв нацыянальны сьцяг і выяву Каліноўскага. Глядзіцца прыгожа. Але ж… Я напачатку агульнанацыянальнай дыктоўкі зьвярнуўся са свайго блога і да Барадача з прапановай начытаць тэстамент. Замест гэтага ад Барадача атрымаў абразу як раз за гэта. А як вы думаеце, спадар Мурашка, ці начытае Барадач  Ліст легендарнага паўстанца- ваяра ў дзень, калі яго казьнілі? 22 сакавіка. А калі і начытае, ці агучыць словы тэстамента Каліноўскага, словы тэсты для любога прыхільніка нацыянальнага Адраджэньня:
  “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Барадачу, называючы Пазьняка геніем нацыянальнага адраджэньня, каб быць шчырым, належыць за Зянонам Станіслававічам раскрыць перад намі душу – начытаць Ліст Каліноўскага на камеру і выставіць на сайце снв, ці на партызане.
Ну, а вам, спадар Мурашка, пасьля вашай патэтычнай заявы пра тое, штоальтэрнатывы нацыянальнаму адраджэньню, нямасам Бог павелевае начытаць Ліст з пад шыбеніцы на беларускім партызане. Урэшце, калі не Бог, дык Каліноўскі з таго сьвету прапануе. І не выкідываць ягоныя апошнія словы.
А каб вам, спадар Мурашка, было зручней начытаць Ліст, ды і калі “полковник-возрожденец” спадобіцца, раю прагледзець відэазапісы таго, як гэта рабілі выбітныя і знакамітыя беларусы. І палкоўніку раю паглядзець сто разоў, каб пачаць мову вучыць, тады можа хоць крыху да вас дойдзе сэнс словаў “нацыянальнае адраджэньне”. Так што – наперад! Шчыльнымі радамі! З Лістом з-пад шыбеніцы Каліноўскага, да відэакамеры вашага сотавага тэлефона, ша-г-а-ам марш!
А я пайду, пагаблюю сваю “Кулю для прэзыдэнта”. Ці чуў пра такую, “настоящий полковник”?
Адрасы некаторых відэадыктовак тэстамента Каліноўскага
http://www.svaboda.org/content/article/24888288.html
http://naviny.by/rubrics/society/2013/02/02/ic_articles_116_180706/
http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=9686
http://www.svaboda.org/content/article/24891021.html02.02.2013 12:55

http://belapan.by/archive/2013/02/02/media_milinkevich/

http://nn.by/?c=ar&i=104218
http://www.nn.by/?c=ar&i=104122
http://www.charter97.org/ru/news/2013/2/1/64775/
http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12271,zianon-pazniak-chytaie-u-internetsie-tekst-aghulnanatsyianalnai-dyktouki2013.html
http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12360,maryiush-mashkievich-chytaie-dyktouku.html

http://news.tut.by/society/335874.html

 http://baj.by/be/node/19696
.
26.02.13 22:31
загружаются комментарии

Владимир Подгол