Ідэнтыфікацыя 4: СНВ палкоўніка Барадача.

Гэтую ідэнтыфікацыю давайце зробім разам з Вамі. Сумесна. Талакой. Беларусы і рускія. Давайце ўявім, што мы на занятках і перад Вамі –я дацэнт фаласофіі, кандыдат філасофскіх навук. Стаўлю задачу:
 
1.      Уважліва прачытайце вытрымку з тэксту, якая пададзена на мове арыгіналу:

МЕМОРАНДУМ
Оргкомитета по созданию «Совета национального возрождения» 1.06.2012г.
- Создание условий для полноценного формирования гражданского общества и возрождения белорусского этноса на основе белорусского языка, белорусской культуры, не ущемляя прав русскоязычного населения….   От имени и по поручению ОРГКОМИТЕТА СНВБ
Председатель оргкомитета В.Бородач
, Заместитель председателя А.Романович. http://www.newspeak.by/news.php?id=7808

Вы прачыталі вытрымку з мемарандуму. А цяпер адкажыце, калі ласка, ці зможа «Совет национального возрождения» выкарыстоўваючы сваю канцэпцыю, дасягнуць мэты возрождения белорусского этноса на основе белорусского языка, белорусской культуры”.
Калі - адказалі, тады новая задача. Вось яе ўмовы: Ніжэй прыводзяцца тэксты з інфармагенстваў БЕЛАПАН і радыё Свабода. Яны апісваюць незвычайныя падзеі. Генадзь Лойка ў Мінску стаў ля школы, дзе вучацца ягоныя дзеткі, з плакатам: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». За гэта яго затрымалі міліцыянты, а судзьдзя сваім прысудам зьняволіла Лойку на 5 сутак. Суд вышэйшай інстанцыі падтрымаў першага судзьдзю. Пры гэтым судзьдзя вяла працэс па руску, адмовілася весьці працэс па беларуску, адмовіла ў хадайніцтве запрасіць перакладчыка.
А зараз чарговыя пытаньні: 2.      Ці дзейнічала судзьдзя на падставе канцэпцыі «Совета национального возрождения»? А ў прыватнасьці: ці дасягнула судзьдзя мэты “не ущемить права русскоязычного населения»? Ці дасягнула судзьдзя пад час судовага працэсу мэты возрождения белорусского этноса на основе белорусского языка»?   3.      Ці дзейнічаў Лойка на падставе канцэпцыі «Совета национального возрождения»? А ў прыватнасьці: ці спрабаваў дасягнуць мэты возрождения белорусского этноса на основе белорусского языка»? Ці спрабаваў Лойка пад час працэсў дасягнуць мэты “не ущемить права русскоязычного населения»?  
4.      Ці ведаеце Вы якія дзеі ў дадзенай сытуацыі зрабілі мінскія прадстаўнікі «Совета национального возрождения»?   5.      Ці ведаеце вы публічныя заявы наконт апісаных падзеяў прадстаўнікоў оргкомитета «Совета национального возрождения» председателя В.Бородача і его заместителя А.Романовича?
 
6.      Як Вы думаеце, чаму палкоўнік Барадач як “председатель” «Совета национального возрождения» павіншаваў з днём 23 “февраля”, і не павіншаваў з Міжнародным днём роднай мовы, які адзначаюць 21 лютага з 1999 года з ініцыятывы ЮНЕСКА?


Калі Вы адкажаце на ўсе мае пытаньні, тады самі зробіце ідэнтыфікацыю вартасьці оргкомитета «Совета национального возрождения»,  ягонай дэклараванай     мэты     Создание условий для полноценного формирования гражданского общества и возрождения белорусского этноса на основе белорусского языка, белорусской культуры, не ущемляя прав русскоязычного населения…. А таксама зможаце ідэнтыфікаваць сутнасьць дэкларацыяў афіцэраў і суаднесьці іх з практычнай дзейнасьцю. Посьпехаў Вам у вырашэньні актуальных, злабадзённых паліталагічных задачаў.

А палкоўніку і маёру параю зрабіць самаідэнтыфікацыю на падставе ніжэйшай інфармацыі і вышэй пастаўленых пытаньняў.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага з 1999 года з ініцыятывы ЮНЕСКА . У гэты дзень Лойка стаў у пікет ля школы сваіх дзетак.
«У нас няма беларускамоўнай адукацыі», — заявіў Генадзь Лойка падчас акцыі.
«Усе чыноўнікі, з якімі я сустракаўся, казалі мне на расейскай мове: «У нас два языка», — адзначыў Лойка. — Але на справе атрымліваецца, што выбару, на якой мове вучыцца, у мяне няма».
«З 2010 года гімназія № 4 нават ўжо і не лічыцца беларускамоўнай,—
абурыўся скульптар, — бо на шыльдзе яе няма ніводнага слова на мове. Нават не ўсе настаўнікі гэтай школы валодаюць беларускай мовай. Я хачу, каб нашы дзеці вучыліся па-беларуску. Дзеля гэтага трэба, каб нашы дарослыя гаварылі па-беларуску. Калі ж яны абіраюць расейскую мову, як жа яны навучаць дзяцей любіць беларускую, размаўляць на ёй?»
Мэтай сваёй акцыі Лойка назваў прымусіць настаўнікаў размаўляць па-беларуску. «У нашай краіне дайшло да таго, што гаварыць па-беларуску — гэта самы страшэнны крымінал», — дадаў ён. http://naviny.by/rubrics/society/2013/02/21/ic_articles_116_180915/



Читать полностью: http://naviny.by/rubrics/society/2013/02/21/ic_articles_116_180915/
З радыё “Свабода”:
“За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай гімназіі № 4 Лойка быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту. Падставай да судовага перасьледу стаў плякат, які Лойка разгарнуў каля навучальнай установы, наступнага зьместу: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай».
Грунтуючыся на паказаньнях міліцыянтаў, якія затрымлівалі мастака, судзьдзя Лапо зьвінаваціла Лойку ў парушэньні правілаў арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але скульптара абурае нават ня тое, што яму выпісалі пяць сутак за родную мову, а тое, як судзьдзя пагарджала ў працэсе беларускай мовай. Яму не далі магчымасьці запрасіць у суд перакладчыка, а адвакатцы не дазволілі дапытваць сьведак па-беларуску.
Да разгляду касацыйнай скаргі Гэнік Лойка падрыхтаваў адмысловы выступ, зь якім 5 сакавіка накіруецца ў суд:

«Я — беларус.
Мова майго народу — беларуская. Яна мае статус дзяржаўнай. Я заўважаю, што мая мова ў дзяржаве Беларусь памірае. У мяне ўзьнікла ўражаньне, што менавіта сама дзяржава не дае беларускай мове жыцьця. Таму ў Дзень абароны роднай мовы я і выйшаў абараніць родную мову. Выйшаў да дзяржаўнай установы, да гімназіі № 4, з транспарантам, на якім напісаў тое ж, што і на шыльдзе гімназіі: яна — не беларускамоўная! (Пры канцы мінулага году адміністрацыя гімназіі, не папярэдзіўшы бацькоў, унесла ў статут папраўкі, згодна зь якімі ў беларускамоўнай гімназіі ўводзіцца другая мова навучаньня — расейская — РС).
Я — абаронца роднай мовы — у Дзень абароны роднай мовы сустрэў з боку дзяржавы жорсткі супраціў. Дзяржава ў асобе судзьдзі Фрунзэнскага раёну Л. Лапо за мой шчыры парыў пакарала мяне арыштам, а на судзе не дала беларускай мове жыцьця.
Паводле Канстытуцыі, у нас дзьве дзяржаўныя мовы. І я маю права выбраць мову зносінаў. Першым крокам дзяржавы, на мой погляд, павінна быць забесьпячэньне майго выбару. Трэба было спытаць, якую мову зносінаў я хачу выбраць — першую ці другую. Але спадарыня Лапо, як прадстаўніца дзяржавы, такога кроку не зрабіла.
Я пайшоў насустрач. Паказаў, што я размаўляю па-беларуску. Культурны чалавек ветліва адказваў бы мне на маёй мове. Але гэтага не адбылося.
Трэці крок. Я папрасіў шчырым тэкстам: «Калі ласка, размаўляйце са мной па-беларуску». Дзяржава мяне не паслухалася.
Тады я пайшоў на чацьвёрты крок і запатрабаваў весьці справу на першай дзяржаўнай роднай беларускай мове. Дзяржава і гэта ігнаруе.
Пяты крок. Я заяўляю афіцыйна, што не валодаю другой дзяржаўнай мовай. І гэта ігнаруецца — маўляў, судовы працэс вядзецца на расейскай мове (хаця ў законах няма аніякіх прывілеяў другой дзяржаўнай мовы над першай).
І толькі на шостым кроку я дабіўся ад дзяржавы дзяржаўнай беларускай мовы. Сярод дакумэнтаў судовай справы (стар. 19-20) ёсьць «Пратакол асабістага дагляду», зроблены па-беларуску. Як такое магло стацца — спытаецеся вы — што міліцыянты Фрунзэнскага РАУС напісалі адзіны дакумэнт па-беларуску?!
А справа адбывалася так. Два міліцыянты — Аляксей (у цывільным), які назваўся Галавіным, і маёр Міша, які свайго прозьвішча не назваў — сталі перапісваць мае рэчы. Я зноў і зноў паўтарыў свой выбар мовы: «Калі пратакол будзе напісаны не па-беларуску — я яго не падпішу!». «Не падпісвай, нам і не нада».
«Але прымаць мае рэчы, — кажу,— я буду ў прысутнасьці двух панятых. І панятыя будуць вельмі зьдзіўленыя, што я па памяці назваў кожную сваю рэч, а таксама 347 даляраў ЗША...».
Маёр Міша моўчкі ўсьвядоміў свой далейшы лёс, і напісаў «Пратакол» па-беларуску.
Значыць ёсьць праўда на зямлі!
Акрылёныя гэтай надзеяй, мы з адвакаткай Алінай Шостак зьвяртаемся да высокага суду і просім даць жыцьцё беларускай мове. Іншымі словамі, весьці судовы працэс на першай дзяржаўнай роднай беларускай мове, і ў выніку адмяніць рашэньне суду Фрунзэнскага раёну. http://www.svaboda.org/content/article/24918824.html style="font-size: 12pt; font-family: "Times New Roman","serif";">

Менскі гарадзкі суд: 5 сутак за мову — гэта справядліва Менскі гарадзкі суд: 5 сутак за мову — гэта справядліва.  

 
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі скульптара Гэніка Лойкі на прысуд судзьдзі Фрунзенскага раённага суду Людмілы Лапо.
За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай гімназіі № 4 Лойка быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту. Падставай да судовага перасьледу стаў плякат, які Лойка разгарнуў каля навучальнай установы, наступнага зьместу: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай».
Лойка адразу, як пачалося паседжанье, хадайнічаў, каб яно вялося па-беларуску. Судзьдзя Аляксей Бычко адхіліў хадайнічаньне.
Судзьдзя адмовіў Лойку ў вядзеньні суду па-беларуску, спаслаўшыся на артыкул 2.11.
Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які нібыта дазваляе вядзеньне працэсу на расейскай мове.

Даведка Свабоды

Паводле Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, «адміністрацыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або расейскай мове».
(Артыкул 02.11. Мова, на якой вядзецца адміністрацыйны працэс).

Судзьдздя Бычко не прыняў да ўвагі аргумэнты пазоўнікаў і пакінуў скаргу Лойкі без задавальненьня. Радыё Свабода папрасіла спадара Лойку пракамэнтаваць рашэньне суду:
«Абсалютна несправядлівае. Нават ня ведаеш, дзе шукаць праўду. Але я ведаў, мне падказалі, што будзе такі вырак».Cтаршыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў з нагоды працэсу Генадзя Лойкі ўжо напісаў скаргу:
«Я ў той жа дзень напісаў пратэст кіраўніку суду спадару Сукалу наконт папярэдняга працэсу. Там увогуле быў такі прэцэдэнт, што забаранілі адвакату па-беларуску гаварыць. А гэта зьяўляецца адміністрацыйным парушэньнем. Ёсьць такі артыкул, які карае тых, хто абмяжоўвае дзяржаўную мову. Я чакаю адказу».

Судзьдзя Бычкоў на працэсе Лойкі быў настроены сувора. Падчас працэсу з залі суду выдаліў спадарыню Манько, якая запратэставала супраць таго, каб усё вялося па-расейску. А пазьней і сястру Генадзя Лойкі Валянціну — за зусім бяскрыўднае пытаньне зь месца. Аднак калі яму трапляліся ў паперах беларускія словы, вымаўляў ён іх выдатна — без акцэнту і лішняй напругі.

Каб жа за ім стаяла сотня чалавек і тут жа пратэсты напісала, то, паверце, сытуацыя была б зусім іншая!
Але Трусаў перакананы, што ў дзяржавы ёсьць рэсурсы, каб выконваць заканадаўства аб мовах:
«Калі я судзіўся зь Мін’юстам, я запатрабаваў, каб усё было па-беларуску. І ўсё нармальна было — і пракурор па-беларуску выступаў, і судзьдзі знайшліся беларускамоўныя, і прадстаўнік Мін’юсту. Усё залежыць ад таго, як сябе паставіш і якая будзе грамадзкая падтрымка.
Па словах Трусава, у выпадку з Лойкам сытуацыю можна кардынальна пераламіць:
«Гэнік Лойка — сам па сабе. Таму і вынікі такія. Каб жа за ім стаяла сотня чалавек і тут жа пратэсты напісала, то, паверце, сытуацыя была б зусім іншая!»
Гэнік Лойка хоць і не спадзяецца на справядлівасьць, але ўсё ж будзе падаваць скаргі ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.  
http://www.svaboda.org/content/article/24919908.html
.
07.03.13 16:22
загружаются комментарии

Владимир Подгол