Хто дапаможа Мірону?

Аб дзеях легендарнага Мірона шмат хто ведае. Ён уздымае нацыянальны сьцяг на самыя высокія вяршыні. Бадай Мірон самы партызаністы партызан у Беларусі. Вось і чарговы сьцяг узьняты:



2 студзеня 2013 года а 18.30 на высокавольтнай лініі напругай 110000 В. у гар пасёлку Руба пад Віцебскам з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг, да якого прымацавана цыдулка. З крыніц, вартых даверу, змест наступны:  "У гонар Янкі Філістовіча, які ў 1951 годзе на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю з мэтаю змагання за вольную і незалежную Беларусь. У 1953 г. быў расстраляны. Яму было ўсяго 27 гадоў. Слава Герою! Мірон."


Ён ня толькі ўздымае сьцягі, але і дае свае адзнакі гістарычным падзеям. А калі мы пісалі першую агульнанацыянальную дыктыўку, дык Мірон ня толькі вывесіў бел-чырвона-белы сьяг на самым высокім гмаху Віцебска, але і, ўкленчыўшы, напісаў дыктоўку з магнітафона па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага.

Мне было б вельмі цікава чытаць мяркаваньні Мірона аб розных падзеях у Беларусі і ў сьвеце. Думаю, што і Мірону гэта патрэбна і грамадзтву. Бо бывае і так, што пра чарговы ўзьняты сьцяг нашы незалежныя СМІ нават не ўзгадваюць, як гэта было перд новым годам. А яшчэ ў нацыянальныя лідары самапазапісваліся махляры ды ашуканцы. Каб зрабіць блог Мірону патрэбна дапамога. Можа сайт белпартызан дапаможа сапраўднаму сучаснаму партызану?

.
03.01.13 9:48
загружаются комментарии

Владимир Подгол