На допытах падпалкоўніка КДБ Косткі: ідэнтыфікацыя сьмерцьцю

Пасьля папярэдніх артыкулаў пра допыты Косткі прайшло шмат часу. Адны сябры і знаёмыя прасілі мяне пашкадаваць афіцэраў, пакінуць іх у спакоі. Другія наадварот пыталіся: “Калі ж выйдзе абяцаны працяг?” І даводзілі, што ён вельмі важны для нас, бо дазваляе вызначыць - хто ёсьць хто ў апазыцыі. Я ўжо было прыняў для сябе рашэньне прыпыніць публікацыі, але тут адбыўся страшны выпадак, які выклікаў у мяне і маіх сяброў шок. Памёр мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў, якому было толькі 40 год. Юрась некалькі год таму кансультаваў мяне па моўных пытаньнях маёй кнігі “Куля для прэзыдэнта”. Але зараз мая роспач і боль у душы была ўзмоцнена і тым, што на сайтах радыё Свабода і Нашай Нівы рэдакцыйныя калектывы выставілі, як маральны помнік Бушлякову, відэазапіс першай у гісторыі Беларусі відэадыктоўкі “Ліста з-пад шыбеніцы” Каліноўскаму, які надыктаваў Юрась. І толькі цяпер я даведаўся, што запавет Каліноўскага, якому жыць да пакараньня заставался адна ноч, Бушлякоў чытаў для паплечнікаў і для нас, калі ўжо сам быў сьмяротна хворым. Я сам пяць год таму перажыў шок, калі ўрач, гледзячы мне ў вочы, казаў: “Дыягназ - рак”, а потым я перапакутваў некалькі аперацыяў па выдаленьню пухлінаў, бо абязбольваньня нельга было выкарыстаць. І лёс склаўся так, што першую аперацыю мне зрабілі як раз напярэдадні першай агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую я ініцыяваў і арганізовываў у 2008 годзьдзе. І Бушлякоў распавёў пра тую дыктоўку ў сваім уступе да “Ліста з-пад шыбеніцы”. Вы спытаеце, якое гэта ўсё мае дачыненьне да афіцэраў спэцслужбаў Косткі і Барадача? Самае непасрэднае. Калі я прапанаваў зрабіць відэазапіс “Ліста з-пад Шыбеніцы” Каліноўскага вядомым асобам, якія маюць уплыў на беларусаў, і правесьці відэадэманстрацыю запавета змагара за незалежнасьць, каб умацаваць неўміручасьць яго учынка, тады нечакана атрымаў адлуп ад палкоўніка Барадача:
«Если провести аналоги между Лукашенко и категорией людей типа Подгол, то они великолепно гармонируют и дополняют маразм друг друга. Лукашенко разрушает Беларусь, а Подгол подыгрывает ему, периодически зачитывая под одеалом исторические эпизоды, понравившиеся в детстве. Но есть и различия. Лукашенко живет в реальном мире, воздействует на сознание реальных людей и манипулирует в своих интересах их сознанием. Один живет настоящим, другой предлагает людям окунуться в далекое прошлое, жить иллюзиями. Вот почему Лукашенко правит и вытирает Подголом ноги 19 лет. Армия, МВД люди будут менять Лукашенко и за них надо бороться. Подгол роется в архивах, стоя на коленях, читает листы Калиновского, Бородач как Калиновский борется за Беларусь, принимает присягу 8 верасня (за что уволен из армии), теряет в борьбе своих соратников.
Никто не пойдет за ортодоксами и шутами, надо влиять на людей и жить их жизнью, они приведут нас к власти и дадут возможность работать в архивах, возрождать Беларус»
. http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15428/
  А "подполковник КГБ" Костка ўвогульле заявіў, што мая прапанова яму начытаць “Ліст з-пад шыбеніцы Каліноўскага” – правакацыя супроць яго! І вось жа іронія лёсу. Сьмяротна хворы беларус устаў з-пад коўдры, выпрастаўся і начытаў запавет Каліноўскага, і беларусы ўсяго сьвету пачулі і пабачылі гістарычныя словы ды напісалі дыктоўку Каліноўскага, а афіцэр “патрыёт” у той жа час кпіў пра начытваньне ліста “под одеялом”! Тыя, хто пераконваў мяне спыніць публікацыі пра афіцэраў спэцслужбаў, якія пруцца на маральны і арганізацыйны п’едэстал у апазыцыі, прыводзілі аргуманты, што гэтыя людзі – дурні, іхныя мазгі маюць простыя зьвіліны таўшчынёй дула пісталета. Я ж бараніў Косту і Барадача і даводзіў, што кожнага ведаю, з кожным размаўляў і ўражаньне яны тады склалі на мяне станоўчае, мужыкі мазгавітыя. І я знайшоў таму пацьверджаньне, аналізуючы падзеі з іх удзелам. Толькі “мазгавітасьць” афіцэраў прывяла да сьмерці двух асобаў і высьвеціла вельмі важную для ўсіх нас праблему – захаваньня жыцьця лідараў апазыцыі.
На допыце падпалкоўніка КДБ Косткі: Якія "патрыёты" здалі Карпенку і Захаранку ворагам?

Падзеі 2010 года, калі жорстка былі зьбітыя кандыдаты  паказалі, што ў апазыцыі шмат год існуе праблема аховы яе лідараў. Усе вы памятаеце, як у 2010-м на Плошчы і да яе падыходаў жорстка зьбівалі кандыдатаў у прэзыдэнты. Кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна таксама неаднаразова мяцелілі па поўнай праграме пад час выбараў. Але ж ніхто да гэтага часу не аналізаваў праблему аховы лідараў апазыцыі такога ўзроўню. Калі не зьмяніць сытуацыю, то ў Беларусі любы самы ўплывовы лідар апазыцыі будзе ў час Х зьнішчаны. Толькі З.Пазьняку ўдалося ў свой час захаваць сабе жыцьцё. Разглядаючы падзеі весны 1999 пад ракурсам бясьпекі лідараў можна зрабіць некаторыя высновы на будучыню. Падзеі вясны 1999-га года разгортваліся дынамічна, трагічна і выклікалі шок у прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў. 6 красавіка памірае Геннадзь Карпенка. Ягоная сьмерць усімі ўспрымаецца як забойства. Быццам бы лопнулі сасуды і ў мазгі вылілася да 200 грамаў крыві. Спецыялісты казалі, што такого ў хварых не бывае, што нешта падсыпалі ў каву. Да зьнікненьня генерала Захаранкі (7 мая) застаецца 1 месяц. Падпалкоўнікка КДБ Костку, які працуе з Карпенкам і сябруе зь ім, відаць, насьцярожыла сьмерць Карпенкі. Ён сябруе з Барадачом і цудоўна ведае, што палкоўнік супрацоўнічае с генералам Захаранкам. Відаць Костка з Барадачом абмяркавалі небясьпеку і для генерала. Далейшыя падзеі, якія скончыліся зьнікненьнем генерала, прапаную прачытаць па інтервью, якое далі дэпутат Шлындзікаў і палкоўнік Барадач.

Василий Шлындиков, депутат Верховного Совета XIII созыва: «Он обвинил власти в том, что они готовы нас всех похоронить» http://www.charter97.org/ru/news/2009/5/7/17972/

Думаю, одной из причин исчезновения Захаренко было создание Союза офицеров. В то время у отставных офицеров пенсии были маленькие, они были недовольны и могли стать серьезной силой. Кроме того, сразу после альтернативных выборов 1999 года, где в штабе Михаила Чигиря Захаренко отвечал за блок безопасности и отработал блестяще (в милицейских участках его принимали очень хорошо), он опубликовал статью — фактически вызов Лукашенко. Ну и наконец, Захаренко очень резко выступил на поминальной вечере по Геннадию Карпенко. Он обвинил власти в том, что они готовы нас всех похоронить. Возможно, это и стало спусковым крючком по принятию решения о его устранении. Ошарашенный тогда его речью я сказал: Юрий Николаевич, не надо было бы так… Днем того дня, когда Захаренко исчез, мы разговаривали в моем офисе. Он сказал, что его «пасут», что в связи с созданием Союза офицеров стали поступать провокационные предложения идти на баррикады, он говорил, что рассматривает эти предложения как провокационные. При этом Захаренко был спокоен: мы рассматривали все происходящее, как открытую политическую борьбу, никто и не думал, что дело дойдет до исчезновений людей. Но вот Карпенко умер, Захаренко исчез, Гончар исчез, и оппозиция осталась без раскрученных вождей.

Владимир Бородач:

— Есть две версии того, почему Захаренко сняли с поста министра. Первая принадлежала самому Юрию Николаевичу. Он неоднократно повторял, что Лукашенко требовал от него выполнения любого приказа, даже если нужно было бы стрелять по людям, в то время как Захаренко был готов действовать только по закону. Вторую версию озвучивали в кулуарах. Согласно ей, между Захаренко и управделами президента Иваном Титенковым разгорелось соперничество, и Лукашенко отдал предпочтение Титенкову. Честно говоря, лично я больше склоняюсь ко второй версии. Видимо, уйдя в оппозицию, Захаренко захотел отомстить за проигрыш в кулуарной борьбе за близость к телу… Мы познакомились с Захаренко месяца через два после его отставки с поста министра внутренних дел. В «Народной Воле» вышла моя статья, и Юрий позвонил и предложил мне встретиться.  Я сам в 93-м ушел в отставку по политическим мотивам, был членом «Згуртавання беларускіх вайскоўцаў», которое тесно сотрудничало с политическими партиями, поэтому мы быстро нашли общий язык. И начали действовать вместе — руководили организацией охраны оппозиционных мероприятий, работали над созданием «Союза офицеров Беларуси», который должен был объединить патриотов из МВД и КГБ, разделяющих общедемократические ценности.  В последний раз мы встретились с Юрием Николаевичем в день его исчезновения — утром 7 мая. Обсудили слежку, которая за ним велась, и пришли к выводу, что ему ничего не угрожает. Считается ведь, что открытая слежка — лучшая охрана. Но в час или два ночи мне позвонила его жена и сказала, что Юрий домой не вернулся. Мы с соратниками организовали поиск — но безуспешно. Все что удалось выяснить — в 23 часа он поставил машину и направился к своему дому, который находился в метрах 900 от стоянки. По дороге его схватила группа из 3-4 человек, бросила в машину и увезла в вечность. http://www.charter97.org/ru/news/2009/5/7/17972/   У 2013-м падпалкоўнік КДБ В.Костка дае наступную характарыстыку палкоўніку: В.Бородач - это эталон спецназовца ГРУ ГШ МО. Еще в Рязанском десантном училище его заметил командующий ВДВ, который вручал В.Бородачу именные часы, он его и агитировал за ВДВ. Но В.Бородач ушел в спецназ ГРУ. Дважды командовал батальоном спецназа в Афганистане. Дважды был ранен. Причем после каждого ранения врачи возвращали к жизни через реанимацию. Дважды награжден орденом Красной звезды. На одном из совещаний Министр обороны Маршал СССР Д.Язов в пример генералам приводил комбрига В.Бородача. Уважал министр. И бойцы уважали.
 5 бригада спецназа в Марьиной Горке, которой командовал В.Бородач, побеждала в соревнованиях среди таких же 15 бригад спецназа бывшего СССР.  
этих штрихов к портрету достаточно, чтобы объективней оценивать В.Бородача как профессионала, как офицера и как командира. И песня «Комбат, батяня, батяня комбат» это о таких офицерах как В.Бородач.
… После разгрома БЗВ В.Бородач принимал активное участие в создании Белорусского Конгресса офицеров. Отвечал за безопасность лидеров оппозиции во время массовых акций протеста. Замечу, эффективно обеспечивал безопасность. Никого из лидеров ОМОН ногами не пинал и дубинками не молотил.
http://www.belaruspartisan.org/politic/230944/
  Эксперт Костка лічыць, што палкоўнік Барадач – самы лепшы спецназавец і самы лепшы кіраўнік спецслужбы ў СССР. Ніколькі ў гэтым не сумняваюся, цалкам давяраю эксперту і далейшы аналіз будую зыходзячы з адзнакі падпалкоўніка. Развагі: 1. Прымаючы, тое, што Барадач, па адзнаках Косткі, лепшы вайсковы і грамадзкі арганізатар і меў багаты досьвед аховы лідараў апазыцыі, тады ён мусіў бы арганізаваць генералу Захаранку самую лепшую ахову з усіх аховаў, якія толькі ладзіў. Тым больш, што за месяц да зьнікненьня генерал публічна заявіў, што ўладатрымальнікі гатовы яго закапаць. 2. Палкоўніка вучылі і сам ён вучыў спецназаўцаў скрадаць генералаў ворага, палітычных лідараў краінаў зь якімі ваюе. Адпаведна метады выкраданьня былі яму добра вядомы і метады барацьбы зь імі таксама. 3. Барадач кажа: В последний раз мы встретились с Юрием Николаевичем в день его исчезновения — утром 7 мая. Обсудили слежку, которая за ним велась, и пришли к выводу, что ему ничего не угрожает. Считается ведь, что открытая слежка — лучшая охрана. Так безумоўна мог лічыць міліцэйскі генерал, а не лепшы спецназавец СССР. Лепшы спецназавец мусіў падумаць, што слежка, якую спецыяльна паказваюць ахвяры, заклікана ўбаюкаць генерала, каб зьнянацку зьдзейсніць на яго напад.  “Найлепшы палкоўнік” паддаквае міліцыянеру. Чаму? На месцы палкоўніка Барадача любы прафесыйны спецназавец так бы арганізаваў яго ахову, каб генерал яе не заўважаў, але, каб да самай кватэры яго б суправаджалі прафесыйныя ахоўнікі. Калі б такіх не знайшлося. Сам Барадач мусіў бы да кватэры генерала даводзіць і “у люлю класьці”. Так думаю я і ўсе з кім абмяркоўваў праблему: і дылетанты і прафесіяналы. У 1999-м Лукашэнка меў некалькі ворагаў. Сярод іх палітычны генерал Карпенка і міліцэйскі генерал Захаранка. Побач зь імі знаходзіліся сябры і памочнікі прафесіяналы спецслужбаў падпалкоўнік КДБ В.Костка і палкоўнік спецназа В.Барадач, прычым адзін – лепшы ў СССР. І нягледзячы на гэта, абодвух генералаў - палітычнага і міліцэйскага зьнішчылі.
Дык як жа абараніць лідараў апазыцыі? Каму можна давяраць, а каму не? Ці можа быць праверкай патэнцыйных целаахоўнікаў публічная дэманстрацыя аховы гістарычнай памяці нацыянальных герояў?


ДАДАТАК

Памёр 40-гадовы мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў http://nn.by/?c=ar&i=110751

Ён быў адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы на гэтым свеце.



Пасля доўгай і пакутнай хваробы памёр мовазнавец і журналіст Юрась Бушлякоў.

29 мая яму споўнілася 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Да 10-га класа ён мовы не вывучаў, быў вызвалены ад яе, як многія мінскія дзеці 1980-х. А пасля літаральна закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філфака. Бліскучы розум, ён захапляў аднакурснікаў і выкладчыкаў. Вучыўся ён на адным курсе з рэдактарам «Arche» Валерам Булгакавым.

Ён перакапаў літаральна ўсё, што было напісана пра беларускую мову. Ён адкрываў для айчыннага чытача многія працы беларускіх эмігрантаў. Быў адным з удзельнікаў працоўнай групы па выпрацоўцы нормаў класічнага правапіса беларускай мовы.

У студэнцкую пару яго цікавіў моўны пурызм і дысертацыю ён абараніў на тэму моватворчых практык Янкі Станкевіча. Выкладаў нейкі час на родным філфаку і ў Коласаўскім ліцэі.

А кар’еру сабе абраў журналісцкую. Працаваў на Радыё 101,2, пасля на радыё «Свабода». Жыў у Празе… Хвароба прыйшла нечакана. Ён быў руды, а ў такіх людзей часцей здараецца рак скуры. Адзін раз ён хваробу адолеў, але бяда вярнулася. Калегі зрабілі для Юрася ўсё, што змаглі, але рады не далі.

Перад самым сконам ён вярнуўся ў Мінск.

У яго ў Мінску застаўся сын. Можа быць, некалі ён працягне тое, што не дарабіў тата.

Гэтую дыктоўку ён надыктоўваў ужо цяжка хворым.

Глядзіце на відэа відэадыктоўка “Ліст з-пад шыбеніцы” Каліноўскага у выкананьні Юрася Бушлякова

  http://www.svaboda.org/media/video/24889668.html

.
05.06.13 12:45
загружаются комментарии

Владимир Подгол