Павел Севярынец: Біблія — ключ да беларускай нацыянальнай ідэі



06.05.2013 18:50 Відэа, Грамадстваhttp://by.belapan.by/archive/2013/05/06/by_media_severinec_v1/
 
У мінулыя выхадныя сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які адбывае пакаранне за Плошчу-2010 у Купліне Пружанскага раёна, атрымаў трохдзённы адпачынак. Падчас яго палітык наведаў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі, адсвяткаваў з імі Вялікдзень, прыняў удзел у нацыянальнай акцыі па перапісванні Бібліі.

Гэта адбылося наўпрост на вольным паветры, каля сцен віцебскага храма Дабравешчання. Севярынец перапісаў чацвёрты псалом "Вечаровай малітвы Давідава" — пра веру, пра звычай верніка.

"Акцыя "Народная біблія" — гэта, на мой погляд, вельмі важная справа, падзяўліся Павел. — Таму што Біблія — ключ да беларускай нацыянальнай ідэі. Тысячу гадоў Беларусь фарміравалася як хрысціянская дзяржава, і нашы галоўныя героі — гэта вернікі Ісуса Хрыста. Дзе, як не ў Бібліі, шукаць адказы на ўсе пытанні. Таму яе трэба перапісваць, яе трэба штодзённа чытаць, да чаго і заклікаю кожнага беларуса. Быць беларусам — значыць, быць хрысціянінам".

На думку Севярынца, і рэжым Лукашэнкі, і сённяшняя апазіцыя — усё гэта пройдзе. "А застанецца Беларусь, і, канешне, застанецца Бог", — кажа ён.
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.
Павел Севярынец: Тысячу гадоў беларуская гісторыя развівалася пад бел-чырвона-белым сцягам
http://by.belapan.by/archive/2013/05/06/by_media_severinec_v2/
У мінулыя выхадныя сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які адбывае пакаранне за Плошчу-2010 у Купліне Пружанскага раёна, атрымаў трохдзённы адпачынак. Падчас яго палітык наведаў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі, адсвяткаваў з імі Вялікдзень, прыняў удзел у нацыянальнай акцыі па перапісванні Бібліі.

Гэта адбылося прама на вольным паветры, каля сцен віцебскага храма Дабравешчання, аб якім Севярынец гатовы расказваць гадзінамі: "Гэтая царква была пабудавана ў XII стагоддзі. Яшчэ 12 гадоў таму на гэтым месцы былі руіны, недзе ў два паверхі — разбурана царква была ў хрушчоўскія часы. Гэта адзін з самых старых будынкаў, якія захаваліся ў Беларусі".

Павел паказвае захаваную частку старажытнай муроўкі: "Да яе дакраналіся пальцы віцьбічаў восем стагоддзяў таму. Вы бачыце белыя блокі даламіту і чырвоную цагляную плінфу паміж імі. Гэта бел-чырвона-белая кампазіцыя, беларускі нацыянальны сцяг XII стагоддзя. <…> Думаю, нічога выпадковага тут няма — як і ва ўсіх сімвалах, тут ёсць штосьці глыбока знакавае. Усё гэта Бог даў беларусам з самага пачатку. Тысячагадовая беларуская гісторыя — а яна была гісторыяй хрысціянскай — развівалася пад бел-чырвона-белым сцягам".
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН. .
07.05.13 22:13
загружаются комментарии

Владимир Подгол