Раман, ты не прав!

Ты не прав, Раман! Напачатку тыдня ў Мінск ла Лукашэнкі і Мартынава прыехаў Лаўроў. Публічна ў СМІ па тэлебачаньні была бачна салідарнасьць Лаўрова з дыктатарам, які хоча, кіруючы выбарамі ў парламант замацаваць сваю ўладу. Дапамога Расіі Лукашэнку са словаў Лаўрова пойдзе пра місіі назіральнікаў СНД, праз расейскіх назіральнікаў у складзе місій парламанскай асамблеі АБСЕ ды праз спробы ўціску на  місію назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Дппамога вельмі простая: глядзець на выбары і не бачыць парушэньняў, а па выніках заявіць, што выбары ў парламант прайшлі дэмакратычна. Але што ўзамен? Некаторыя аналітыкі, якія пісалі пра вынікі візыту Лаўрова, адзначалі, што ўзамен Масква запатрабуе доступ да прыватызацыі аб’ектаў у Беларусі. Раман Якаўлеўскі пільна зірнуў на візыт Лаўрова і зазначыў яго ролю віжа. І ўсе нашы мудрацы і не заўважылі адной драбязы. Працытую вам апошні абзац з афіцыйнай заявы на сайце БЕЛТА па выніках візыту міністра замежных спраў Расіі. Вось цытата адтуль з Лаўрова: “Дамоўленасьцяў шмат, уключаючы дамоўленасьці аб парламенскім суправажджэньні працэсаў эўразійскай інтэграцыі. Гэта важна для эфектыўнага заканадаўчага афармленьня тых дамоўленасьцяў, якія дасягаюць Беларусь, Расія і Казахстан”. Вось дзе сабака зарыта! Маскве патрэбна легітымізація эўразійскага хаўруса. Стварэньне эўразійскага парламанта. І для гэтага ў Мінск пасьля Пуціна ўжо прыезжалі спікеры Дзярждумы Расіі Мацьвіенка, Нарышкін і заклікалі не марудзіць са стварэньнем парламанта эўразійскага саюза і зрабіць яго наўпроставымі выбарамі дэпутатаў. І вось Лаўроў кажа аб “парламенскім суправажджэньні працэсаў эўразійскай інтэграцыі”. Публічна чыноўнікам з Крамля на гэту прапанову адказваў толькі Мясьніковіч. Ні воднага слова Лукашэнкі пра эўразійскі парламант не давялося пачуць. Відаць ён гандлюецца з уладарамі Крамля. І вынікі выбараў, адабрамсныя Крамлём ды ягонымі паслугачамі кшталту палітычнага гандляра Лаўрова (не віжа, Раман! А вышыбалы ці рэкеціра), адзін з палітычных тавараў, які ён хоча пакласьці ў свай бяздонны прэзыдэнскі кошык, каб пагадзіцца на наўпроставыя выбары дэпутатаў эўразіскага парламанту. Але калі тыя выбары адбудуцца, уладар дэпутатаў ужо ніякімі указамі ды дэкрэтамі ня зможа кіраваць тым парламантам і адмяняць іхныя законы. Так Лукашэнка можа і неўзаўважна для сябе прадаць сваю ўладу ды і нас разам з дзецьмі і унукамі. А самае цікавае, што прадасьць нас разам з аналітыкамі і аглядальнікамі, якія тлумачаць нам, што думаюць уладры і іхныя паслугачы і дзе мы знаходзімся і з чым нас ядуць. А каб гэтага не адбылося, трэба як мінімум рабіць простыя рэчы: пільна чытаць афіцыйныя дакуманты..
17.08.12 11:17
загружаются комментарии

Владимир Подгол