Сярэдзіч, як унікум нашай эпохі.

Радыё «Свабода», Наша Ніва і іншыя СМІ апошнім часам праводзяць апытаньні. Вядомыя ў Беларусі асобы ў якасьці годных званьня «чалавека году» пералічвалі прадстаўнікоў самых розных сфэраў: гэта палітвязьні Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Алесь Бяляцкі, бізнэсовец Аркадзь Допкін, журналістка Сьвятлана Калінкіна, музыка Сяргей Міхалок, культуроляг Тацьцяна Матафонава, футбольны трэнэр Віктар Ганчарэнка і г.д. Гэта – са Свабоды. Каб выдаць «Беларускую кухню», Юры Качук прадаў кватэру” - Гэта з Нашай Нівы. Яна ж прызнала людзьмі году энтузіястаў, якія вярнулі ў краіну Статут Вялікага Княства Літоўскага: Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў.


І вось Свабода і пытаецца ў Сярэдзіча:
Хто яшчэ варты быць «Чалавекам году»?
Галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч адказвае:

«Шкада, але 2012 год у гэтым пляне быў наогул шэрым. Нават што да тых асобаў, якія заяўлялі пра сябе раней, дык сёлета іх практычна не было ні чуваць, ні відаць».
http://www.svaboda.org/content/article/24810060.html


Каб пачуць, трэба слухаць незалежныя радыёстанцыі і мець слых духоўны. Каб пабачыць, трэба глядзець БЕЛСАТ і мець зрок духоўны. Кажу банальнасьці, але ж каму, як ні легендарнаму (ў шмат якіх сэнсах) Сярэдзічу ня ведаць, што чалавек, якога можна выдзеліць узорам духоўнасьці, можа пісаць, пераадольваючы цяжар зьняволеньня, як Павал Севярынец. Ён стаў моцным публіцыстам і ягоных тэкстаў чакаюць людзі. А можна і нічога не пісаць, як Мікола Статкевіч ці Зьміцер Дашкевіч, і тым самым рабіць узор мужнасьці, бо яны не пішуць галоўнага і доўгачаканага тэксту ўладара нашай волі - прашэньняў аб памілаваньні і тым самым самі сабе выносяць прысуд на зьняволеньне цела, але не духу. Іхная душа маўчыць словамі Каліноўскага тэкстам лістоў з-пад Шыбеніцы. Можна пісаць як Калінкіна і гэта пасьля таго, як яе запалохвалі допытамі і вобшукамі. Пісаць, ведаючы, што рэпрэсыі ў любы момант могуць дагнаць яе. І не бачыць І.П. учынкі сваёй намесьніцы – гэта для мяне ніяк невытлумачальна. Асобна я б выдзеліў дзейнасьць сьвятара Кандрусевіча. Тут не месца і не мэта абгрунтоўваць наяўнасьць у Беларусі выбітных асобаў такіх як Кандрусевіч, але ж вось маленькі фрагмэнт ягонага выступу ў касьцёле ў дзень Хрыстова нараджэньня, які вельмі шмат пра што гаворыць:
“У сучасным сьвеце вельмі шмат гаворыцца пра правы чалавека і пра іх парушэньне. І гэтаму няма чаго дзівіцца. Бо там, дзе губляецца вера і сэнс Божай годнасьці, не захоўваецца таксама і годнасьць чалавека…  Божае дзіцятка! Падымі сваю руку і блаславі нашу бацькаўшчыну - Беларусь!
Як кажуць, маючы вушы, ды пачуе. Неспраста амбасадар Ватыкана заўважыў нашых палітвязьняў, ды выказаў да іх увагу і павагу… І ўсё гэта ды іншае робіцца і кажацца асобамі Касьцёла пад пагрозаю, амаль шантажом не падпісаньня Канкардата ўладаром веры.
Аб густах не спрачаюцца. І я б не стаў пісаць пра адмысловы Сярэдзічавы густ, але ж ёсьць адна закавыка. Адмысловасьць, парадаксальнасьць адзнакі лідэраў грамадзкай думкі і маралі з вуснаў Сярэдзіча кідаецца ў вочы на фоне гіганцкіх артыкулаў цягам году амаль на паласу ў газэце “Народная воля”. Менавіта ў ёй Іосіф Паўлавіч – галоўны рэдактар і нават больш – гаспадар газэты, калі не сказаць дыктатар, як Лукашэнка ў Беларусі. Дык чаму тады Сярэдзіч ставіў тэксты ў сваю газэту годныя па вялічыні кнігі рэкордаў Гінеса пра асобаў, калі яны шэрыя, незаўважныя не годныя грамадзкай увагі?
Калі напісаў гэтыя радкі, пайшоў у шапік і купіў пятнічны нумар газэты Народная воля. Пачаў гартаць і войкнуў. Вось пералік прозьвішчаў з некаторых інтэрвію: Інэса Драбышэўская – была міністрам аховы здароўя, Кебіч, Канаплёў, Касьцян, Зімоўскі. Тэксты пустыя: ні ўчынкаў, ні арыгінальных ацэнак ці мяркавньняў. І гэта ў папошнім нумары года! 

Сказаць “сьляпец года” на Сярэдзіча у меня язык не паварочваецца. Бо Іосіф Паўлавіч мае звыш пранізьлівы зрок, які спалучаны са звыш танюткім нюхам. І шмат хто ведае, што ён бачыць і які водыр імгненна вызначае ў людзей. І ў гэтым сэнсе Сярэдзіч чалавек ня толькі гэтага года, але і ўсіх папярэдніх – унікум беларускай незалежна-залежнай журналістыкі. А, бадай, нават і болей – унікум эпохі!?.
28.12.12 13:09
загружаются комментарии

Владимир Подгол