Беларуская мова і дзіцячая траўма 10.12.2015 3

Да школы я выхоўвалася ў бабулі ў вёсцы

Ясна, што размаўляла толькі па-беларуску
На мову пераходзілі і бацькі, прыязджаючы на выходныя

У школу я пайшла ў Салігорску і з жахам зразумела, што “размаўляць я не ўмею”
Не тое, што зусім, але на той мове, якая гучыць вакол і на якой нас вучаць
I разумею, што я – “деревенщина”

Частка маіх аднакласнікаў былі дзецьмі спецыялістаў, якія прехалі з розных гарадоў Беларусі і кутоў СССР, і пытання мовы для іх не стаяла. 


Частка былі такімі ж як я – дзецьмі “гарадскіх” выхадцаў з бліжэйшых вёсак.   Iм, як і мне вельмі хутка ўдалося пазбавіцца ад беларускай мовы і маўлення,   але траўма моўнай непаўнавартаснасці засталася надоўга, а памяць пра яе суправаджае мяне ўсё жыццё
Здавалася б, чытай кнігі, усведамляй багацце роднай мовы, адчувай сябе часткай багатай культуры і т.д., але дзе там: літаратары былі нібыта на іншай планеце, на нейкім віртуальным літаратурным Месяцы і ўвогуле здавалася, што яны не маюць ніякага перасячэння з рэальным жыццём.

У школе была ў нас настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая размаўляла толькі па-беларуску, прозвішча не ўзгадаю, назвалі яе Марылькай, і ўспрымалася яна такой “городской сумашедшей” – на ўроках над ёй адкрыта насміхаліся, яна плакала і казала пра хараство матчынай мовы
Я яе шкадавала і словы яе разумела, але не хацела б аказацца ў яе сітуацыі

Гэта быў не прыклад, а хутчэй антыпрыклад 

Толькі паступіўшы на філфак і пабачыўш, што беларуская – не толькі кніжная мова ці прыкмета вясковасці, але і проста мова стасункаў, вера ў яе пачала ажываць ўва мне, яна стала вяртацца ў маё жыццё

Але дзіцячая моўная траўма ў маёй свядомасці засталася

Думаю, як шмат у каго з майго пакалення

I я ў гэтым я застаюся “саўком”, пра якога кажа Алексіевіч
Гэта мой вопыт, у кагосці, хто піша, што “з дзяцінства”, “беларускі асяродак” і г.д. – па-іншаму, але гэта іх вопыт

Лічбы i жаласць 14.10.2015 2

Pавяршэнне выбарчай кампаніі без масавых арыштаў, ператрусаў, крыві і слёз дазволіла засяродзіцца на лічбах сказаць, што гэтага не было на папярэдніх выбарах -- то гэта не так але тады гэта патанала ў зводках з "франтоў" і турмаў і памер фальсіфікацый паглынаўся памерам рэпрэсій.

ЦВК было прасцей а зараз як ім адмыцца, напрыклад, ад такога: на сайце ЦВК лічба пададзеных галасоў за Караткевіч па Смаргонскім раёне 887, паводле АФІЦЫЙНЫХ пратаколаў толькі на 8 участках – 1860 ?

Так што тактыка выбараў 2006 і 2010 гадоў, калі ўсіх "трымалі ў тонусе" становіцца ўсё больш зразумелай яшчэ і з гэтага пункту гледжання.

А зараз акрамя смеху і жаласці ні "новаабраны прэзідэнт", ні ЦВК не выклікаюць.


Пра звядзенне рахункаў i смяротная пакаранне 14.10.2014 1

Юля  Ляшкевіч (калі вы гэта прачытаеце), самае вялікае наша адрозненне: у вас праектанае стаўленне да праблемы смяротнага пакарання (гэта значыць - ёсць праект, вы ім займаецеся, праект скончыўся - не займаецеся), а для "Вясны" гэта палягае ў кантэксце права на жыццё, мы займаліся ім і без усялякіх праектаў, і будзем займацца, пакуль будзе гэтая праблема захоўвацца

Дарэчы, разам з нашымі калегамі, у тым ліку ўзгаданым БХК (акрамя "праекту" БХК з'яўляецца адным з заснавальнікаў кааліцыі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі").
Упэўненая, што па заканчэнні "праекту", калі праблема не будзе вырашана, нашы калегі з БХК не спыняць сваю працу ў гэтым накірунку.

А што датычыць супрацоўніцтва ў перыяд падрыхтоўкі да тыдня супраць смяротнага пакарання, спытайце ў прадстаўніка "праекта", празмерная загружнасць якога проста з чэрвеня не дазволіла выдзеліць гадзінку для ўзгаднення праграмы і мерапрыемстваў, 
што датычыць роліка, спытайце ў таго ж прадстаўніка, да каго яна звярнулася ў пытанні яго дэманстрацыі (і гэта была не "Вясна" і не ўзгаданы вамі Палуда).

У дадзеным выпадку гэта не пытанне салідарнасці і яе адсутнасці, не пытанне канкурэнцыі, а пытанне выключна ў прафесійным і адказным падыходзе асобных людзей, якія мусілі прадпрыняць пэўныя крокі, але не зрабілі гэта.

Дарэчы, заўсёды лічыла, што прызнаваць свае памылкі ці недапрацоўкі не кожнаму дадзена. 


Читать другие новости