Готова ли Беларусь к демократии? 10.03.2017 1

 Лукашенко несколько раз публично повторял: «белорусы, Беларусь не готова к демократии.» Демократия, как известно, - это власть народа. А народ состоит из конкретных людей, из личностей, государство - из граждан. Демократия возможно только в тех странах, где гражданам нужна эта власть, где они готовы брать ответственность за свою страну и где общество состоит из личностей, готовых разделять и пользоваться властью. Демократия возможна только там, где граждане готовы отстаивать свое право на управление страной.

Поэтому прав ли Александр Лукашенко, готовы ли беларусы к демократии? - сегодня ответ на это вопрос  зависит от каждого,   отвечает каждый лично: да или нет.

Каждое участие в демонстрации, каждая акция протеста может быть либо просто эмоциональным выражением недовольство, неосознанным проявлением бунта, либо шагом к изменению политического строя с авторитарного на демократический.
Будет ли сделан этот шаг, - зависит исключительно от воли и желания каждого, кто сегодня выступает против беззакония действующей власти. Шагам к демократии станет присоединения участников протеста к структурам политической оппозиции либо создание новых организаций, если старые по каким-то причинам вас не устраивают. Только организованные действия имеют шанс на успех.

Ведь по большому счету, все зависит не от действия/отмены декрета №3, 4, 5,… Всё зависит только от одного - способности граждан защищать свои права, от осознания личной ответственности за то, что происходит в стране – и во власти, и в оппозиции.
Надеюсь, что сегодня плохая погода и объявленные властями полумеры о приостановке действий декрета № 3 не помешают гражданам города Молодечно в 18:00 выйти на Центральную площадь, чтобы заявить: «Беларусь готова к демократии, беларусы достойны права управлять своей страной!».

Дэкрэт №3 прыпынены. Што далей? 09.03.2017 1

На год прыпыненае дзеянне Дэкрэту №3!

Я віншую ўсіх з маленькім крокам да перамогі. Прыпыненне дзеяння дэкрэту на год вылікана толькі смеласцю людзей – тых, хто выходзіў на акцыі пратэсту, ставіў подпісы за адмену дэкрэту. І відавочна, паспяшаліся тыя 54 тыс. беларусаў, якія ўжо аплацілі гэты падатак.

Што рабіць тым, хто ўжо сплаціў падатак? Што рабіць сотням тясяч беларусаў, што атрымліваюць жабрацкі заробак, церпяць прыгнёт чыноўнікаў і сілавікоў? (бо пратэст  супраць Дэкрэту быў толькі нагодай. На акцыі  выходзяць людзі, большасць з каторых не падпадае пад яго дзеянне.) Сёння Беларусь пратэстуе супраць жабрацтва, супраць улады, супраць сістэмы.

Дзеянне Дэкрэту прыпыненае, але ў краіне не памянялася нічога ў прынцыпе.

Таму акцыi ў Мiнску i рэгiенах будуць працягвацца да поўнай адмены Дэкрэту № 3 i iншых дыскрымiнацыйных законаў. ( скасавання прыніжальнай для беларусаў кантрактнай сістэмы, вяртання беларусам права на годную пенсію)
Мы будзем яднаць дэмакраычная сілы, будзем яднаць грамадства дзеля змены сістэмы на дэмакратычную, а значыць – народную.

Сёння адбылося пасяджэнне аргкамітэту кампаніі “Мы – недармаеды”. Па-ранейшаму плануецца правядзенне акцыі 15 сакавіка ў Менску і ўсе запланаваныя акцыі ў рэгіёнах. Гэта маленькая перамога са спыненнем дзеяння дэкрэту сведчыць, што ў нас ёсць толькі адзін інструмент, каб адстойваць свае правы, - гэта яднанне і супольнае змаганне грамадзян за свае правы, выкарыстоўваючы дэманстрацыі і ціск на ўладу. Я веру, я ведаю, што гэтая маленькая перамога – толькі пачатак вялікіх зменаў у Беларусі.

Мінск 15.03.2017 17:30 Акадэмія Навук. Будзем разам, сябры!


Загрузка плеера

Прапаную да вашай увагі Праект Рэзалюцыі "Марша недармаедаў" (пройдзе ў Мінску 15 сакавіка 17:30 , Акадэмія Навук.).

Кожны з вас можа ўнесці свае прапановы ў гэты дакумант. Да 15 сакавіка праўкі прымаюццца! smile:)


Змагацца трэба з беспрацоўем, а не з беспрацоўнымі!

Прымаючы пад увагу, што Дэкрэт №3 не адпавядае дзевяці артыкулах Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі ў МАП;
адзначаючы, што эканамічная і сацыяльная палітыка ўладаў завяла краіну ў тупік, вынікам чаго стала зьбядненьне большасці грамадзян Беларусі, адсутнасць перспектывы,  ўзмацняючаяся эміграцыя;
канстатуючы, што ўлада з'яўляецца бескантрольнай і грамадзяне ніяк не ўплываюць на рашэнні, што прымаюцца.

Мы, удзельнікі "Маршу нетунеядцев", патрабуем:
1. Адмяніць Дэкрэт N3, вярнуць спагнаны збор.
2. Прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых, эфектыўных працоўных месцаў, а не на барацьбу з беспрацоўнымі. Ліквідаваць заганы пенсійнай "рэформы", адмяніць кантрактную сістэму, адмяніць указ 222, які перашкаджае развіццю прадпрымальніцтва.
3. Унесці змены ў Выбарчы Кодэкс, якія вернуць грамадзянам права выбару!

Мы ўпаўнаважваем дэлегацыю удзельнікаў Маршаў перадаць 16 сакавіка дадзеную рэзалюцыю ў адміністрацыю А. Лукашэнкі, ва ўрад і ў Палату Прадстаўнікоў.

Калі ўлады адмовяцца ад выканання дадзеных патрабаванняў, мы пакідаем за сабой права на новыя акцыі пратэсту, на якіх будзе агучана патрабаванне аб адстаўцы А. Лукашэнкі, ўраду і роспуску Палаты Прадстаўнікоў.


P.S. Акцыю 15 сакавіка таксама падтрымалі лідары БНК Генадзь Фядыніч і Уладзімір Някляеў. Разам з БНК  будзем рыхтаваць супольную акцыю 25 сакавіка. У еднасці нашая сіла! 



Пратэсты ў Брэсце. Хто правакатары. 07.03.2017 10

 У нядзелю 5 сакавіка на пратэст ў Брэсце мне асабіста трапіць неўдалося, бо разам з Вольгай Кавальковай, Анатолем Лябедзькам і Мікалаем Казловым быў некальк разоў затрыманы па дарозе на акцыю ў Берасці.
Але пратэст адбыўся. Адбыўся дзякуючы такім мясцовым лідарам як Аляксандр Кабанаў. Пратэст адбыўся мірным чынам, насуперак планам ведамства Вакульчыка і Шуневіча, каторыя пераследам і затрыманнямі лідараў апазіцыі імкнуліся стварыць глебу для сілавых правакацый, каб дэскрэдытаваць пратэст і паказацьсваю “неабходнасць” дзйснаму рэжыму. Галоўнымі правакатарамі сёння з'яўляюцца супрацоўнікі і кіраўніцтва МУС і КДБ.

Затрыманні апазіцыянераў падкрэсліваюць, што міліцыі ў Беларусі закон не пісаны. Ніхто так не кампраметуе міліцыю, як сама міліцыя. Відавочна, надуманыя падставы затрымання. Маладых хлопцаў міліцыянтаў прымушаюць хлусіць. Супраць нас выстаўлялі цэлыя аблавы. Мы ведаем, што дзяжурыла не менш за дзесяць пастоў ДПС. Па словах бярозаўскіх актывістаў, напярэдадні ўвесь дзень праходзілі трэніроўкі па перахопе з удзелам ДАІ Менска. Вось так траціць народныя грошы беларуская міліцыя J

На шматлікія парады некаторых аналітыкаў і каментатараў канспіравацца і таемнымі сцежкамі ездзіць на акцыі пратэсту: раз і на заўсёды заявіўляю, што ні ад каго хавацца не збіраюся. Хай у вайнушку гуляюць хлопчыкі з комплексамі непаўнавартасці, якія зараз узначальваюць МУС і КДБ. Мы будзем адкрыта ездзіць на акцыі пратэсту, выступаць. Мы добра разумеем, што штат дармаедаў у спецслужбах разьдзьмуты настолькі, што гуляць супраць іх іхнымі метадамі – поўнае глупства. Па іх правілах мы гуляць і хавацца не будзем. Я адкрыта заяўляю, што збіраюся ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў Маладзечна, у Пінску, Бабруйску і іншых гарадах, куды будзе час, здароўе і магчымасць даехаць.


Вынiковая прэс- канферэнцыя па акцыi ў Берасцi разам з Аляксандрам Кабанавым i Анатолем Лябедзькам тут:



Вакульчыку ж і Шуневічу хачу сказаць наступнае: так, можна збіць хвалю пратэсту сёння, можна прэвентыўнымі арыштамі і затрыманнямі пазбавіць магчымасці лідарам апазіцыі ўзначаліць акцыі пратэсту. Але гэтым вы толькі паскорыце сацыяльны выбух, каторы змяце вашу карупцыйную, наскрозь гнілую сістэму. Бо справа не ў дэкрэце №3. Большасць выходзіць на акцыі пратэсту, бо не могуць больш жыць на жабрацкія падачкі, што завуцца заробкамі на дзяржаўных прадпрыемствах, бо не хочуць больш трываць незаконных пабораў – ні мясцовых падаткавых, ні ўрада ў Мінску. Людзі не хочуць больш цярпець беззаконства судоў і прававога бязмежжа міліцыі. Прычына масавых акцый пратэсту адна – банкрутсва беларускай мадэлі кіравання, белаурскага рэжыму. І самастойна рэфармаваць гэтую сістэму вашыя ведамствы проста не здольныя. Раю МВД і КДБ заняцца сваімі наўпроставымі абавязкамі – абаронай грамадзян ад злачыннасці, ад накрагандляроў і бандытаў, 

Дзякую Берасцю. Людзі паказалі, што могуць самаарганізавацца і годна правесці акцыі пратэсту. Наступная акцыя – Маладзечна, пятніца, 10 сакавіка, 18:00. Сустрэнемся на цэнтральнай плошчы.

Ад 5 сакавіка - новыя пратэсты ў рэгіёнах. 02.03.2017 1

Кампанiя #МыНеДармаеды пашырае геаграфію акцый пратэсту. Людзі самаарганізуюцца, часцей за ўсё, ініцыятыва аб правядзенні акцый пратэсту прыходзіць з месцаў, ад людзей, каторыя раней не былі далучаныя ні да якіх палітычных структур.

Сёння беларусь прачынаецца. Аб’яднаўшыся, мы здолеем адмяніць Дэкрэт№3, здолеем зрабіць болей – спыніць рабаванне народу, дамагчыся свабодных выбараў і змяніць уладу ў краіне.

У сацсэтках раз-пораз з’яўляюцца допісы супраць акцыі 15 сакавіка ў Менску, супраць правядзення рэгіянальных акцый пратэсту. Спрабуюць супрацьпаставіць марш на Дзень Волі 25 сакавіка і акцыі пратэсту 15 сакавіка. Адказ на гэтыя правакацыі такі:

Дзень Волі арганізуем разам!

На сустрэчы аргкамiтэта па святкаваннi Дня Волi з прадстаунiкамi БНК Уладзiмiрам Някляевым i Генадзем Фядынiчам вырашылі: Будзем ствараць супольны аргкамiтэт па акцыi 25 сакавika.

Рэгіянальныя акцыі, марш #Мынедармаеды 15 сакавika – ў Мiнску (заяўка пададзеная 17:30, Акадэмiя Навук) і Дзень волі ўзаемадапаўняняльныя. Мы рэкамендуем рэгіянальным актывістам, дзе гэта магчыма не праводзіць акцыі 25 сакавіка, каб ўсе жадаючыя магля далучыцца да Дня Волі ў Менску.

Між тым, людзі самаарганізуюцца, пратэст шырыцца.

Графik рэгiянальныя акцыі пратэсту, запланаваныя на сакавік:
5 сакавika, 12:00 - Брэст
10 сакавika, 18:00 - Маладэчна
11 сакавika, 12:00 -Пiнск
12 сакавika, 12:00 -Бабруйск; 16:00 - Рагачоу
12 сакавika, 13:00 - Орша
15 сакавika - Гродна, Магiлеу,
15 сакавika - Мiнск, 17:30 Акадэмiя Навук (пададзена афіцыйная заяўка)
 25 сакавika - Гомель, Мiнск, Дзень Вол 14:00 Ак. Навук (пададзена афіцыйная заяўка)
Думаю, з кожным тыднем гэты спіс будзе дапаўняцца.

Калі патрэбная дапамога, тэлефануйце: 8(029)1673435.

Загрузка плеера

Остановить спаивание нации! 28.02.2017 30

Вчера подали предложения по деалкоголизации Беларуси в Совет министров. Суть наших предложений проста: не нужно изобретать велосипед, нужно использовать опыт стран, которые успешно справились с подобной проблемой. В поддержку предложений собрано более 2000 подписей.

Загрузка плеера


В Совете министров сейчас находится на рассмотрении проект указа о регулировании продажи алкоголя.


Копии подписей были поданы В Палату представителей, Министерство Здравоохранение И другие профильные ведомства.
Напомню, на круглом столе, организованном 17 ноября 2016 г. Беларускими христианскими демократами совместно с Анной Канопацкой, посвященный деалкоголизации населения, Представители общественности и министерств были абсолютно согласны, что проблема алкоголизации в Беларуси огромна. Отличалась только позиция Министерства антимонопольного регулирования и торговли, которое сегодня выступает прямым лоббистом производителей алкоголя. Алкогольное лобби, направленное на получение быстрых прибылей, в Беларуси огромно. Чтобы преодолеть его сопротивление, нужна консолидация усилий и гражданского общества, и политиков, и специалистов, которые защищают белорусов от алкоголизма.
Предложения белорусских христианских демократов основаны на опыте, который прошел весь цивилизованный мир. С одной стороны это и поддержка общественных инициатив, которые бесплатно помогают выйти из алкогольной зависимости и работают с созависимыми, а с другой стороны - это ряд ограничительных изменений, направленных на уменьшение доступности алкоголя подросткам, полный запрет рекламы.

До сих пор в Беларуси проводится политика спаивание населения. Не секрет, что белорусские торговые сети заставляют продавать некачественный алкоголь белорусского производства, часто создавая льготные условия для производителей алкоголя. Сегодня алкогольной продукцией завалены все наши магазины. Это супернавязчиваяая реклама для всех покупателей, в том числе и для детей, которые приходят в магазин, чтобы купить продукты

БХД з 2014 года проводит кампанию «Защитим наших детей от Алкоголь". Были собраны десятки тысяч подписей. Среди прочего удалось добиться Запрещение скрытой рекламы алкоголя.

Наши предложения базируются на положительном опыте европейских стран, в том числе, скандинавских, прошедших через проблему алкоголизации. Те шаги, которые мы предлагаем, уже показали свою эффективность. Над этими предложениями мы работаем вместе с нашими шведскими коллегами, а также с другими политическими силами Беларуси в рамках Углубленного диалога.

Среди предложений БХД:

- запретить рекламу алкогольных, слабоалкогольных напитков и пива, а также торговых брендов и фирм, имеющих отношение к изготовлению либо реализации алкогольной продукции; - разрешить продажу алкогольных, слабоалкогольных напитков и пива только с 11.00 до 21.00; - разрешить продажу алкогольных и слабоалкогольных напитков только в специализированных отделах магазинов, имеющих отдельный вход; - разрешить продажу алкогольных напитков только лицам, достигшим 21 года, слабоалкогольных напитков и пива с 18 лет; - приравнять слабоалкогольные напитки и пиво, с содержанием спирта начиная с 0,5%, к алкогольными напитками; - выделять на льготных условиях помещения для работы центров и организаций (группам Анонимных Алкоголиков и т.п.), оказывающих безвозмездную помощь людям с алкогольной зависимостью и их семьям.

-запретить рекламу алкоголя внутри помещений магазинов, кафе, ресторанов и т.д.
защитить в период голосования продажу алкоголя в зданиях, в которых располагаются избирательные комиссии, и на расстоянии 500 метров от них;
-разрешить продажу алкоголя в ресторанах, кафе и т.п., только при наличии возможности сделать заказ еды из меню;

-за нарушение правил торговли, выразившееся в продаже алкголя несовершеннолетним, ввести приостановление действия лицензии на розничную торговлю алкогольной продукцией на срок от 1 до 3 месяцев;
-обязать производителей алкогольной продукции перечислять часть прибыли от ее реализации центром, занимающихся помощью и реабилитацией людей с алкогольной зависимостью;

-за счет налогов от реализации алкогольной продукции создавать внешнюю и видео социальную рекламу о здоровом образе жизни и возможных вариантах проведения досуга, который заменяет употребление алкоголя, а также распространять в СМИ информацию о центре, занимающихся помощью алкаголезалежны людям.

-ликвидировать ЛТП, как систему неэффективной, репрессивной и карательной практики, унижающей достоинство личности, и формировать государственную политику по борьбе с алкоголизацией населения, основываясь на том, что алкоголизм - это заболевание.

Спасибо, всем тем, кто поддержал сбор подписей. Очевидно, что усилия потрачены не напрасно и удается хотя бы небольшими шагами проблему решать.  Спасибо всем, кто поддержал наши предложения! Надеемся, что и в этот раз удастся повлиять на принятие закона. 

Беларусь прачынаецца. Пратэсты ў Бабруйску. 27.02.2017 1

У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек.

Удзельнікамі мітынгу была ўхваленая рэзалюцыя. У прыватнасці, бабруйчане паставілі ўльтыматум уладам краіны: адмяніць дэкрэт №3 да 12 сакавіка, а Бабруйскаму гарвыканкаму – адмяніць усім жыхарам гораду выплаты па гэтым дэкрэце. Да гэтай даты было вырашана збіраць подпісы і запрашаць сяброў і знаёмых на мітынг, каторы замощлены 12 сакавіка, 12 : 00 на Плошчы Перамогі ў Бабруйску.

Таксама ў рэзалюцыі патрабуецца забяспечыць усіх грамадзян годнымі заробкамі. “Мы выступаем супраць гандлю незалежнасцю нашай краіны. Выступаем супраць размяшчэння вайсковых баз у Беларусі, а таксама супольных з Расеяй вайсковых вучэнняў. Мы супраць распродажу беларускіх прадпрыемстваў расейскім алігархам. 12 сакавіка мы патрабуем ад кіраўніцтва выканкаму выйсці да людзей на плошчу Перамогі і даць справаздачу па сваёй дзейнасці і адказаць на патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу”, - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Бабруйск звычайна лічыўся пасіўным горадам. Гараджане мала ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Учора ж выйшлі сотні сапраўдных Грамадзян нашай краіны, якія раней не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Я размаўляў са многімі з іх. Некаторыя з іх самі трапілі пад дзеянне дэкрэту, некаторыя выйшлі на знак салідарнасці. Людзі абураліся не толькі дэкрэтам №3. Гучалі і лозунгі “Далоў Лукашэнку!”, “Лукашэнка, сыходзь!”. «чаму Прэзідэнт жыве за чужыя грошы, у той час як народ у галечы?», «Сёння Даравальная нядзеля, гэтай уладзе пара б ужо папрасіць прабачэнне ў гэтага народа за тое, да чаго дайшла ўжо этa ўлада!» Людзі абураліся адсутнасцю працы, адсутнасцю заробкаў, бяспраўем і галечай…

Загрузка плеера


Што можна дадаць? Сёння я ганарыўся сваім родным горадам і яго гараджанамі! Беларусь адраджаецца, Беларусь прачынаецца. Калі будуць такія грамадзяне ў нашай краіне, то і будзе жыць Беларусь!

Спадзяюся, 12 сакавіка ў 12:00 на плошчы Перамогі іх будзе дзесяткі разоў больш! Убачымся ў сакавіку!

Ад 17 лютага да 15 сакавіка. Салідарнасць – першы крок да перамогі. 19.02.2017 2

 Чаму асабіста я ўдзельнічаў ў маршы пратэсту 17 лютага? –

Удзельнічаў,  каб выказаць сваю салідарнасць з арганізатарамі і ўдзельнікамі. Удзельнічаў у якасці шэраговага мітынгоўца, бо сёння няважна, хто арганізатар. Важна падтрымліваць салідарнасць, калі мы хочам дасягнуць мэты.  

 Пасля абвяшчэння падрыхтоўкі Маршу недармаедаў 15 сакавіка, Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў абвясцілі сваю акцыю 17 лютага. Нягледзячы на тое, што гэта дзве розныя акцыі і ў іх розныя ініцыятары, яны маюць адну мэту.   Спадзяюся, што арганізатары ўчорашняй акцыі таксама далучацца да Маршу недармаедаў 15 сакавіка (заяўка пададзена на Ак. Навук, 18:00).

Дэмакратычны лад немагчымы ў грамадствах, дзе ў большасці адсутнічае воля і жаданне несці адказнасць за свой лёс і лёс сваёй краіны.   Дэмакратыя магчыма толькі там, дзе ёсць Грамадзяне, каторыя адчуваюць персанальную  адказнасць за дзяржаву, змагаюцца за яе шлях.  І ўлада, і палітычная апазіцыя ў кожнай кріане – вытворчая ад грамадства. Палітычныя эліты і апазіцыйны ялідары, якімі б яны не былі, не могуць нічога змяніць без крытычнай масы не проста незадаволеных, але і актыўных грамадзян.  

 Калі бачыш новыя твары на акцыях пратэсту, разумееш  - Беларусь паступова прачынаецца, хоць гэты працэс ідзе вельмі павольна. На жаль, 17 лютага  не было многіх людзей, на якіх была скіраваная гэтая акцыя, але  перакананы, што ўсё наперадзе. Да тых часоў, пакуль  беларусы не навучацца бараніць адно аднаго,   - жыццё не стане лепшым. Ні эканамічнае, ні палітычнае, ні культурніцкае. Толькі салідарнасць розных  катэгорый  грамадства - прадпрымальікаў, пенсіянераў, працоўных, нацыянальнай інтэлегенцыі – здольная прывесці да перамогі над аўтарытарым рэжымам. І прыклад  еднасці і салідарнасці, найперш, мусяць даць апазіцыйня лідары і актывісты.

  17 лютага на Кастрычнiцкай , 15 сакавiка  (заяўка пададзена на Акадэмію Навук, 18:00)  - мы мусiм быць РАЗАМ!
Перамога здабываецца толькi так!

 

P.S.

Маімі асабістым  настоем вечара 17лютага была – радасць.  Ад таго, што прыемна было бачыць  людзей на плошчы:   старых знаёмых, а асабліва тых, хто прыйшоў упершыню.  Прыемна прайсціся разам з простымі і  шчырымі  Грамадзянамі нашай краіны, што крочаць  без страху па сваім горадзе, патрабуючы права для сябе і для іншых ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА.   

  Усім удзельнікам акцыі дзякую  за натхненне!

Сустрэча з памочнікам Лукашэнкі. Падатак на дармаедаў -толькі пачатак? 17.02.2017 8

Учора разам з лідарам Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгай Кавальковай перадалі намесніку Лукашэнкі - Аляксандру Якабсону зварот, які змяшчае аналітыку эфекту ўзгаданага дэкрэту і патрабаванне яго адмяніць, а таксама подпісы грамадзян за адмену дэкрэту.

Аляксандр Якабсон і яго памочнікі выказалі скепсіс адносна таго, што беларусы масава выступаюць супраць дэкрэту. Я прапанаваў яму разам выйсці на вуліцу да людзей, калі мы збіраем подпісы – хай бы пабачылі на ўласныя вочы. Але , як вядома, для беларускіх чыноўнікаў сустрэчы з простымі людзьмі на вуліцах – не іх фармат.

На наш зварот з патрабаваннем адмянiць дэкрэт, - адказ "пажывем - пабачым як закон будзе працаваць", "будзем вывучаць вашыя прапановы"…

Выснова: сцерпяць беларусы, будуць сплочваць падатак на " дармаедства" - дэкрэт будзе дзейнiчаць, Тады неўзабаве будуць i новыя - на паветра, якім дыхаем, на зямлю, па каторай ходзiм.....
Будуць беларусы далучацца да прэтэсту - дэкрэт адменяць.
Пратэстуйма разам! у лютым i сакавiку , кожны дзень да перамогi! .



Вольга Кавалькова аб выніках сустрэчы з Якабсонам. што рабіць недармаедам: 



Загрузка плеера

Беларусь і Ленін. 07.11.2016 4

 Адбельваючы злачынны камуністычны рэжым, некаторыя кажуць, што савецкая ўлада была добрая па-сутнасці, “перагібы мелі месца пра Сталіне”, “сказілі тое, што планаваў і казаў Ленін”.
Ніжэй -- прыведзены наўпроставыя цытаты Леніна, з каторых відаць, што масавыя злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд народаў быў лагічным працягам ідэалогіі камунізма.

« Револю ционная власть пролетариата есть власть завоеванная и поддерживаемая насилием пролетариата над буржуазией, власть, не с вязанная никакими законами». В.И.Ленин

«Лучшее место для желтых забастовщиков, этих вреднейших паразитов –концентрационный лагерь». «Правда» 12 февраля 1920 г..

«Чем большее число представителей реакционной буржуазии и реакционного духовенства удастся нам по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать».Владимир Ленин, председатель СНК 
«Вести и провести беспощадную и террористическую борьбу и войну против крестьянской и иной буржуазии. Расстреливать заговорщиков и колеблющихся, никого не спрашивая и не допуская идиотской судебной волокиты». Владимир Ленин, председатель СНК

Статыстыка ахвяраў камунізму ў Беларусі (1917-1991)

Падзеі 1917-1920 гг. – каля 400 тыс. загінуўшых

Рэпрэсіі 1925-1935 гг. – больш 50 тыс. рэпрэсаваных, з іх:

— з лютага па май 1930 г. “тройка” ОГПУ – 8674 чал.,

— паводле закону 7/8/1932 у 1933-34 гг. – больш за 10 тыс.

Раскулачванне 1929-1933 гг. – больш за 300 тыс. высланых

“Вялікі тэрор ” 1937- 1938 г г. – не ме нш за 400 тыс .рэпрэсаваных. З іх:

— польская аперацыя – 15 741 чал. (іншыя дадзеныя - 20 772)

— нямецкая аперацыя – 563 чал.

— латвійская аперацыя – 1459 чал.

— справа “Аб’яднанага антысавецкага падполля” – 2 570 чал.

— асуджана да ВМН тройкай НКВД – 4 650 чал.

— рэпрэсавана ў памежных раёнах БССР – 12 106 чал.

Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі 1939-1941 гг. – больш 200 тыс. рэпрэсаваных, з іх:

— дэпартавана ў 1940-1941 гг. – каля 170 тыс. чалавек

— арыштавана як антысавецкі элемент – ня менш 13 тыс. (іншыя дадзеныя - 25 810)

— расстраляна ў Катыні і інш. (красавік 1940 г.) – каля 4-5 тыс. (з 21 тыс. растраляных)

Рэпрэсіі 1945-1953 гг. – ня менш 200 тыс. рэпрэсаваных, з іх:

— арыштавана МГБ БССР 1947-1950 гг. – не менш за 20 тыс.

— высланыя ў 1949-1952 гг. – не менш за 60 тыс.

Рэпрэсіі 1953-1989 гг. – невядома.

Ахвяры ў войску і ў ваенных канфліктах — невядома.

РАЗАМ – не менш за 1 млн. 550 тыс. чалавек.

У 1933-1934 гадах былі рэпрэсаваныя практычна ўсе святары як каталіцкай, так і праваслаўнай канфесіі, а таксама царкоўныя актывісты, абвінавачаныя ў антысавецкай дзейнасці. Месцы масавых растрэлаў і пахаванняў у Беларусі 1918 - 1940 гг. (гэта толькі тое, што выяўлена незалежнымі даследваннямі)

Тым часам, у Беларусі з'яўляюцца новыя помнікі Леніну, 7 лістапада святкуецца як дзяржаўнае свята....

7 лістапада акцыі памяці ахвяр камуністычнага рэжыму. 05.11.2016


У якасці альтэрнатывы афіцыйнаму святу, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобныя акцыі ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.


Ушанаванне памяці ахвяр камуністычнага рэжыму ў Менску:


12.00 -- сябры права-цэнтрысцкай кааліцыі прыйдуць да будынку КДБ (пр. Незалежнасці, 17 ) з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій і запаляць знічкі.

http://bchd.info/11953-7-listapada-akcyya-pamyaci-ahvyarau-kamunistychnaga-rezhymu.html" >

15.00 – адбудзецца вандроўка ў Курапаты "Беларуская Галгофа". Сустракаемся ў 15:00 каля Крыжа Пакуты.

Даведкі і запіс на вандроўку - праз е-майл [email protected]

18.00 -- ў залі управы БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакументальнага фільма “Суд над камунізмам. Пачатак” (Рэжысер Віктар Корзун). Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму “Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі" з удзелам гісторыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў. Па заканчэнні адбудзецца музычны выступ Касі Камоцкай і Аляксея Галіча

Нажаль, заклік Васіля Быкава, прамоўлены ў далёкім 1988 застаюцца актуальнымі для Беларусі пакуль нашай краінай кіруюць духовыя нашчадкі савецкіх камуністаў:

«На працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i – маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, ягофiлосафыўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння. Ягоныя палiтыкi i дзяржаўныя дзеячы былi пазбаўленыя ўласнай палiтыкi, магчымасцiдзейнiчаць на карысць народа, а шмат хто з iх сам стаў ахвярай тэрору, уласнай слепаты i памылковых поглядаў...Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так i аб нашых ахвярах, нашых пакутнiках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы...Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя дэмакратыi, у iмя нашай будучынi. У тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасць i ўпусцiлi яе. Мабыць, нiхто з нашых папярэднiкаў не меў такой магчымасцi, якую лёс цi гiсторыя далi нам, i было б найвялiкшайгiстарычнай несправядлiвасцю не выкарыстаць яе...»  

Ушанаванне памяці нявінных ахвяраў  -- першы крок да пакаяння нацыі. Зробім гэты крок разам!



Бутэлька вады для Шораца. 03.11.2016 4

 Жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і Кастрычніцкага раёну могуць і надалей верыць абяцанням чыноўнікаў і ўжываць небяспечную для здароўя ваду з-пад кранаў, А могуць заявіць: ". Хопіць травіць мінчан хлараванай вадой! " і далучыцца да кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў "за чыстую ваду"

У рамках кампаніі  хрысціянскія дэмакраты перадалі ў Менгарвыканкам каля 500 подпісаў за чыстую ваду.  Заадно персанальна для старшыні Мінгарвыканкаму А.В. Шораца -- перадалі бутэльку вады, набранай з-пад крану ў Каменнай горцы.
 Пра перавод Менска 100% артэзіанскую ваду казалася неаднаразова. па аланах 2011-2015 гг на на гэта выдзяляліся рэсурсы з бюджэту,а таксама крэдыты Міжнароднага Банку Рэканструкцыі і развіцця (да 40 млн.$). Аднак, 3 раёны Мінску дагэтуль п'юць ваду у каторай нават мыцца небяспечна. Жыхарам Маскоўскага, Фрунзенскага і часткі Кастрычніцкага раёнаў, а гэта больш за 46% усіх жыхароў горада Мінска, даводзіцца карыстацца вадой, якая падаецца з адкрытага воднай крыніцы (Вілейска-Мінскай воднай сістэмы) і ў параўнанні з артэзіянскай нашмат больш небяспечнаяі. Выкарыстанне хлору для яе ачысткі яшчэ больш пагаршае яе якасць. Такая вада не прыдатная для піцця, не бяспечная для водных працэдур, мыцця посуду і г.д. Хлараваныя арганічныя злучэнні з вады паступаюць у арганізм не толькі праз ўжыванне вады ў ежу, але таксама праз скуру пры прыняцці ванны ці душа. Многія з гэтых злучэнняў - канцэрагены, здольныя выклікаць ракавыя захворванні скуры і ўнутраных органаў, а таксама хлор у вадзе правакуе анамаліі развіцця дзяцей. Была даказаная прамая сувязь паміж якасцю вадаправоднай вады і здароўем чалавека: катастрафічны ўрон здароўю наносіць як неачышчаная пітная вада, якая ўжываецца ўнутр, так і брудная гарачая вада, выкарыстоўваная для душа. І менавіта абеззаражанне вады хлорам часта ўяўляе прычынай ўзнікнення многіх захворванняў унутраных органаў, у тым ліку і рака грудзей у жанчын. Таксама хлор у вадзе правакуе анамаліі развіцця дзяцей.
   Высокае ўтрыманне прадуктаў хларавання значна павялічвае рызыку  ўзнікнення трох анамалій развіцця: дэфектаў міжжалудачкавай перагародкі сэрца, «ваўчынай пашчы» (расколіны ў цвёрдым небе, звычайна якая злучае паражніны рота і носа) і анэнцефалии (поўнага або частковага адсутнасці галаўнога мозгу, зводу чэрапа і скальпа).
Чыноўнікі Мінгарвыканкаму згодныя, што вада ў Маскоўскім, Фрунзенскім і частцы Кастрычніцкага раёнаў горада Мінска мае патрэбу ў паляпшэнні. З 2011 года нават распрацавана і зацверджана праграма па перакладзе гэтых трох раёнаў Мінска на артэзіянскую ваду.
Аднак абяцанні на словах справы не ідуць, і згодна з атрыманага намі ў снежня 2015 года адказу ад Мінгарвыканкама, усё яшчэ вядуцца работы па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па перакладзе ўсіх раёнаў горада Мінска на артэзіянскую ваду. Хоць да гэтага Мінгарвыканкам абяцаў яшчэ ў 2012 годзе пачаць рэальнае будаўніцтва новага водазабору…  

 На маю думку, самым эфектыўным дзеля паскарэння праекту пераводу Мінска на артэзінаскую ваду  было б перавядзенне чыноўнікаў мінгарвыканкаму на ўжыванне вады, набранай з-пад кранаў Фрунзенскага раёну.

Перакананы, нават тыдзень ужывання гэтай вады надало б чыноўнікам імпэту дзеля ўрэшце завяршыць праект .smile:)



Беларускія Хрысціянкія Дэмакраты прапануюць усім жадаючым далучыцца да кампаніі “За чыстую ваду” і паставіць свой подпіс пад зваротам. (кантактны тэлефон: 80291673435 )

 

Падпісанты звароту патрабуюць ад уладаў :

1) паскорыць працэс праектавання і будаўніцтва аб'екта «Перавод г.Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц» і павялічыць яго фінансаванне для выканання работ у тэрмін да 2020 года;

2) прадаставіць інфармацыю пра тое, якая праца была праведзена па рэалізацыі Дзяржпраграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” за 2011 -2015 гады ў частцы выканання задачы па паэтапным пераводзе Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц, і які аб'ём фінансавання і з якіх крыніц быў прыцягнуты для выканання гэтай задачы.

Апроч таго, мы патрабуем прадаставіць у адкрыты доступ даць план мерапрыемстваў, аб'ёмаў і крыніц фінансавання па рэалізацыі аб'екта «Перавод г.Менска на водазабеспячэнне з падземных крыніц» у рамках Дзяржпраграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2016 -2020 гады.
  Подпісы будуць накіраваныя таксама ў Палату прадстаўнікоў, Адміністрацыю прэзідэнта, Менгарсавет і РУП “Менсквадаканал”

7 лістапада - шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Памяці ахвяраў НКВД-КДБ прысвячаецца. 21.10.2016 5

7 лістапада 2016 году плануецца  шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Акцыя прысвячаецца памяці ахвяраў НКВД-КДБ.


7 лістапада – трагічны дзень гістрыі Беларусі. Крывавая камуністычная рэвалюцыя прынесла нашаму народу масавы тэрор, знішчэнне цэркваў, растрэлы і ссылкі.

Святкавання 7 лістапада як дзяржаўнага свята Беларусі – нацыянальны сорам.

Сёння памяць аб ахвярах знішчаецца, а катам нашага народу -- Сталіну, Леніну, Дзяржынскаму ды іншым – стаяць помнікі.

7 лістапада мусіць стаць днём смутку і нацыянальнай жалобы па ахвярам камуністычных рэпрэсій, па людзям, закатаваным НКВД-КДБ.

Замест гэтага – зноў да помнікаў катам панясуць кветкі, адбудуцца “урачыстыя мерапрыемствы”.

Мяненяць стаўленне да гэтай даты мусіць дзяржава, СМІ. Але сёння ўлада ўшаноўвае Сталіна і мроіць аб СССР.

Што мы  можам зрабіць ў адказ?

У якасці альтэрнатывы, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобную акцыю ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Плануецца, што акцыя пачнецца 7 лістапада а 12-й да будынка КДБ, дзе удзельнікі запаляць зьнічкі ля сцен КДБ – у памяць аб тысячах закатаваных ахвяр у скляпеннях гэтага будынка.

 Да пр. Незалежнасці, 17  (будынак КДБ) удзельнікі акцыі прыдуць з іконамі новамучанікаў, забітых НКВД-КДБ, а таксама з партрэтамі людзей, што былі рэпрасаваныя. (сасланыя ў лягеры, або расстраляныя ў Курапатах ці на тэрыторыі сучаснага парку Чалюскінцаў).

Далей – плануецца шэсце і жалобны мітынг у парку Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На іконе -  Святар Паўлін, архіепіскап Магілёўскі, забіты бальшавікамі



Гэтая акцыя — таксама добрая магчымасьць нагадаць пра рэпрэсіі нашых часоў, - пра справы скрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў і журналістаў сучаснасьці — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.



Сёння ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заява на правядзенне акцыі:
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” просім даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу, прысвечанага ўшанаванню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай улады, з 12:00 да 15:00 7 лістапада 2016 г.

Від масавага мерапрыемства: дэманстрацыя і мітынг

Дата правядзення: 7 лістапада 2016 г.

Час правядзення: пачатак мерапрыемства ў 12:00, заканчэнне мерапрыемства ў 15:00.

Графік і месца правядзення масавага мерапрыемства, маршрут руху:
12:00 – збор удзельнікаў дэманстрацыі на пляцоўцы перад домам па пр. Незалежнасці, 17 у г. Мінску (будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі), 12:30 – пачатак руху дэманстрацыі па маршруце: па ходніках няцотнага боку пр. Незалежнасці ад дома 17 да гарадскога парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў па пр. Незалежнасці з пераходам вуліцы па пешаходным пераходзе з захаваннем правілаў дарожнага руху, 14:00 – заканчэнне дэманстрацыі па пр. Незалежнасці у гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, 14:00 – пачатак мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій, 15:00 – заканчэнне мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў.

Плануемая колькасць удзельнікаў: да 500 чалавек.
Мэта правядзення: ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай ўлады, публічнае абмеркаванне і асуджэнне злачыннай, антычалавечнай і рэпрэсіўнай сутнасці камуністычнага рэжыма Савецкага Саюза і рэжымаў спадкаемцаў. Арганізатары: А.У. Лябедзька В.А. Рымашэўскі Ю.І. Губарэвіч

  P.S.  Лічу, нягледзячы на любыя вынікі адказу з выканкама , ушанаваць памяць ахвяр камунізму -- наша грамадзянскае  права і наш сьвяты абавязак.



Прагрэс з правамi чалавека па-беларуску. 19.10.2016 1

У панядзелак выклікалі ў суд.
 Суседзі распавядалі, што павестку прывезлі два здаровых хлапцы на службовым аўто. ( пэўна, пошту Беларусі ўзмацнілі супрацоўнікамі МВД,  паколькі ўсіх злачынцаў пералавілі – развозіць пошту – самая праца для беларускай міліцыі

Брусэль: прызначэнне апазіцыі ў палату не заменіць свабодных выбараў. 14.10.2016 21

13 кастрычніка ў Еўрапарламенце прайшло сумеснае пасяджэнне працоўнай групы па справах Беларусі парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства «Еўранэст» і дэлегацыі Еўрапарламенту па пытаннях сувязяў з Беларуссю на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбараў у Палату прадстаўнікоў.

З дакладамі выступілі кіраўніца кароткатэрміновай місіі назірання БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Тана дэ Зулуета, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і адмысловы каардынатар кароткатэрміновай місіі АБСЕ па назіранні ў Беларусі Кент Харстэт, некаторыя прадстаўнікі Еўракамісіі.

 Беларусь мы прадстаўлялі разам з і Ірынай Вештард, Уладзімірам Някляевым, Янукевiчам Аляксеям, Аляксандрам Мілінкевічам, Міколам Статкевічам, Анатолям Лябедзькам, Таццянай Караткевіч.

Канчатковай справаздачы АБСЕ яшчэ няма. Але ўсе ў залі, як прадстаўнікі ЕС, так і Беларусі, былі адзінадушныя ў тым, што выбараў у Беларусі няма, што ўсе 110 дэпутатаў прызначаныя Лукашэнкам.

Будучыня беларускай дэлегацыі ў Еўранэст вырашыцца цягам бліжэйшых месяцаў, але ўжо сёння відавочна – поўнафарматнага ўдзелу палаты прадстаўнікоў не будзе, пакуль выбары ў Беларусі не будуць свабоднымі і справядлівымі і адпавядаючымі стандартам АБСЕ.

Сёння ў лабістаў беларускіх уладаў папулярная ідэя “2-х ізаляваных трэкаў” супрацы з Захадам, маўляў, трэба размаўляць і супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі па тых тэмах (непалітычных) , па каторых улады гатовыя супрацоўнічаць (эканоміка, крэдыты, інвестыцыі), не звязваць гэтыя тэмы з вырашэннем патынняў у сферы правоў чалавека, палітычных свабод.

Але беларускія ўлады не разумеюць, а частка незалежных экспертаў робіць выгляд, што не разумее простай рэчы: пытанне свабодных і справядлівых выбароў у Беларусі – гэта не толькі пытанне палітычнае, але і таксама пытане эканамічных рэформ, эфектыўнай перабудовы іншых важных сфер жыцця краіны. Няма свабодных выбараў – значыць няма абароны ад прававога бязмежжа не толькі апазіцыі, але і бізнесоўцаў, працоўных, замежных інвестараў.

Затое вядучыя палітычныя сілы на Захадзе гэта вельмі добра разумеюць. Які сэнс даваць крэдыты, інвеставаць у краіну, дзе грошы праядаюцца, дзяржаўны апарат і карупцыя адбіраюць прадпрыемствы і рабуюць бізнесменаў?

Так, трэба рыхтаваць і праводзіць эканамічныя і сацыяльныя рэформы. Але найгалоўнейшая задача на бліжэйшы год – рэформа выбарчага заканадаўства і правядзенне свабодных па стандартах АБСЕ у пачатку 2017 году выбараў у мясцовыя саветы.

І менавіта пра гэта ішла размова з партнерамі права-цэнтрысцкай кааліцыі ў Брусэлі. І ў гэтым ёсць паразуменне.

Калі лукашэнка разлічваў на тое, што прызначэнне ў Палату прадстаўнікоў апазіцыі зменіць стаўленне да “выбараў” у Беларусі – ён моцна памыліўся. Так, значнасць такога крока для саміх беларускіх уладаў еўрапейцы адзначаюць, але свабодных выбраў прызначэнне не заменіць.

І хай не падманваюцца ўлады -- да тых часоў, пакуль уладу ў ЕС трымаюць не папулісты альбо дыктатары, -- пытанне палітвязняў, правоў чалавека , свабодных выбароў будзе заставацца ў павестцы дня еўрапейскіх палітыкаў пры любых стасунках з Беларуссю.



Разам з прэзидэнтам EPP Жозефам Доулем



на сустрэчы з Прэзідэнтам Ещрапейскай народнай партыі Жозефам Доулем.




Хто пасадзіў Беларусь на наркотыкі і каго за гэта садзяць. 328 КК РБ. 12.10.2016 11

 У Менску 10 кастрычніка па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пры ўдзеле Матчынага руха “328”, прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руха “За свабоду” адбыўся круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі”.

Расповяды сваякоў асуджаных па артыкуле 328 мала каго могуць пакінуць абыякавымі. ў Беларусі "за распаўсюд наркотыкаў" могуць асудзіць абсалютна любога. Схема простая: аператыўнікі падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе. Суды гарантавана даюць па 8-10 гадоў няволі. Сваякі асуджаных па гэтым артыкуле прывялі вялікую колькасць прыкладаў, калі аператыўнікі самі прымушалі маладых людзей распаўсюджваць наркотыкі, калі справы фабрыкаваліся дзеля павышэння па службе альбо з-за помсты, у выніку чаго маладзёны атрымлівалі тэрміны зняволення па 8-12 гадоў.


Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд наркотыкаў могуць асудзіць абсалютна любога. Любому следчыя і аператыўнікі могуць падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе, за што суды даюць па 10 гадоў няволі.
Беларуская судовая сістэма пайшла далей за сталінскую, у выніку чаго апраўдальных прысудаў суды выносяць у некалькі разоў менш за жахлівыя, бесчалавечныя суды часоў Сталіна. Абвінавачванні, якія выносіць следства, суды ў абсалютнай большасці падтрымліваюць. Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд і выраб наркотыкаў сядзіць каля 10 тыс. чалавек.

У той жа час кіраўнікі МУС, КДБ, якія дапусцілі распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсаў, у жудасных маштабах, калі яны фактычна легальна прадаваліся на вуліцах беларускіх гарадоў, не панеслі ніякага пакарання. Відавочна, што звышпрыбыткі ад наркабізнэсу ішлі ў тым ліку і на подкуп сілавых структур.

Як мінімум, кіраўнікоў МУС і КДБ трэба судзіць за злачынную халатнасць. Яны спасылаюцца на тое, што не было прававых нормаў, якія б дазвалялі спыняць распаўсюд спайсаў. Але, калі паглядзець на статыстыку, можна пераканацца, што распаўсюджвальнікаў спайсаў не затрымлівалі нават за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У той жа час за гэта каралі нават пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі каля метро. Атрымліваецца, дзеля таго, каб ганяць бабуль, гандлюючых каля метро, нашай доблеснай міліцыі дадатковых законаў було не трэба, а распаўсюджвальнікаў спайсаў нібыта не было, за што затрымліваць. Відавочная хлусня. Тым больш, што як вядома, каб кагосці затрымаць у нашай краіне, -- закону не патраэбна – патрэбны загад. Чаму не было загаду спыняць дзейнасць распаўсюджвальнікаў спайсаў – застаецца адкрытым пытаннем.

За скалечаныя лёсы тысяч падлеткаў злачынцы мусяць панесці пакаранні.

У выніку круглага стала вырашана падрыхтаваць і правесці канферэнцыю за рэформу судовай сістэмы і пачаць грамадскую кампанію з патрабаваннем спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі, правесці судовую рэформу і забяспечыць незалежнасць судоў.
Мы будзем таксама патрабаваць перагляду спраў асуджаных па арт. 328, бо яны вяліся з парушэннямі КПК. Часта людзей асуджвалі толькі на падставе сведчанняў аднаго наркамана. У многіх выпадках суды былі зачыненымі.

Спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі – гэта не толькі абараніць несправядліва асуджаных, але і абараніць кожнага беларуса, кожную беларускую сям’ю ад магчымага гвалту з боку беларускіх следчых і беларускіх судоў.





Асамблея народных прадстаўнікоў. 07.10.2016 44

Паколькі зараз пачало з’яўляцца шмат інсінуацый на тэму ўтворанай Асамблеі народных прадстаўнікоў, лічу неабходным цалкам выкласці палітычную пазіцыю заснавальнікаў Асамблеі.

Самыя найваажнейшыя і прынцыповыя пунткы на сёння:

- у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.

- Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.

- Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.

Мы будзем адстойваць гэтую пазіцыю ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы.

Учора ў Мінску сабраліся тыя, хто такі падыход падтрымлівае.


Дзеля Алены Анісім і Ганны Канапацкай не рабілася выключэнняў – ім было прапанавана далучыцца да гэтай заявы. Ганна Канапацкая – падтрымала і , як і іншыя экс-кандыдаты , стала заснавальнікам Асамблеі.

Надалей Асамблея народных прадстаўнікоў адкрытая да супрацы з усімі, хто падзяляе вышэйазначаныя прынцыповыя падыходы.


Мы працягнем супрацу ў рамках права-цэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:
- Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.
- Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.
- Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:

Ніжэй - поўныя тэксты заяваў першага паседжання.



Заява заснавальнікаў Асамблеі народных прадстаўнікоў.

Мы, заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў і прамоўцы (кандыдаты) права-цэнтрысцкай кааліцыі на выбарчай кампаніі 2016 году, ацэньваючы палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, канстатуем што:

1. Па віне кіруючых вярхоў краіна знаходзіцца ў працяглым сацыяльна-эканамічным крызісе, а тыя меры, што прымаюцца ўладамі для прадухілення небяспечных для грамадства з'яў, не паляпшаюць сітуацыю, а хутчэй, наадварот, яе пагаршаюць. Сэнс ўсіх сацыяльных рэформаў, якія праводзяцца ў краіне, зводзіцца да перакладання адказнасці за рашэнні ўсіх праблем на саміх грамадзян.

2. Нягледзячы на абяцанні і запэўніванні ўладаў, народ Беларусі і сёння пазбаўлены права і магчымасці праз свабодныя, адкрытыя і дэмакратычныя выбары самастойна кіраваць краінай і абіраць дэпутатаў у мясцовыя органы прадстаўнічай улады, Парламента і Прэзідэнта. Кіруючы рэжым не выканаў падаўляльную большасць рэкамендацый АБСЕ па дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, і на практыцы «выбары» прайшлі па ўжо звыклым сцэнары фальсіфікацый народнага волевыяўлення, пры поўным кантролі з боку ўладнай вертыкалі і пры падтрымцы судоў, пракуратуры і органаў аховы правапарадку.

3. Замест неабходнага для пераадолення сістэмнага крызісу дыялогу з прадстаўнікамі ўсіх палітычных і грамадскіх сіл краіны аўтарытарны рэжым працягвае палітыку эскалацыі агрэсіі ў дачыненні да сваіх грамадзян, палітычных апанентаў і ўсіх незалежных ад улады структур грамадзянскай супольнасці.

4. Сам беларускі «парламент» застаецца дэкаратыўным інстытутам, закліканым, на думку кіруючых вярхоў, абслугоўваць уладную вертыкаль, а не прадстаўляць інтарэсы народа, як адзінай законнай крыніцы ўлады ў Беларусі.

Мы адначасова адзначаем, што выбары не могуць быць свабоднымі, адкрытымі і дэмакратычнымі пакуль:

1. у краіне няма свабоды прэсы;

2. адсутнічае незалежная судовая сістэма;

3. падвяргаецца пераследу іншадумства, абмяжоўваюцца правы палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, незалежных прафсаюзаў;

4. ігнаруюцца гарантаваныя Міжнароднымі пагадненнямі, Канстытуцыяй і заканадаўствам правы грамадзян на свабоду асацыяцый, мітынгаў і сходаў.

5. у Беларусі ёсць палітычныя вязні і захоўваецца пераслед за грамадскую і палітычную дзейнасць;

6. няма свабоды дзейнасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, у прыватнасці БХД.

Разглядаючы любыя агульнанацыянальныя палітычныя кампаніі як магчымы інструмент вырашэння першачарговых праблем краіны, мы вымушаны заявіць, што кіруючы рэжым не скарыстаўся магчымасцю змяніць практыку правядзення выбараў, уключаючы дэмакратызацыю заканадаўства, рэальны ўдзел апазіцыі ў фарміраванні выбарчых камісій, арганізацыю адкрытага і празрыстага падліку галасоў . У такой сітуацыі мы не можам разглядаць адбыўшуюся кампанію як рэальныя выбары і заяўляем, што выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннем закона, рэкамендацыі АБСЕ, палітычных партый і грамадзянскай супольнасці не былі выкананы.
Уладамі была фальсіфікавана яўка выбаршчыкаў (у прыватнасці, у г. Мінску, па дадзеных кампаніі “Права выбару“, яўка была ніжэй за 50% і выбары не адбыліся), незалежныя назіральнікі не змаглі атрымаць доступ да падліку бюлетэняў.
У сувязі з гэтым мы канстатуем: у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.
Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.

У такой сітуацыі Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.
Мы дэкларуем наш цвёрды намер працягваць супрацоўніцтва ў рамках права-цэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:
- Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.
- Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.
- Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:

Дзеля аб’яднання і падтрымкі ўсіх рэгіянальных лідараў, чыя перамога ў выбарчай кампаніі 2016 году была скрадзена ўладамі ў выніку фальсіфікацый, а таксама дзеля абароны канстытуцыйных правоў Грамадзян Беларусі ад прававога бязмежжа, карупцыі, незаконных фінансавых пабораў, ушчамлення правоў і свабод, мы засноўваем платформу для супрацы між арганізацыямі і рэгіянальнымі дэмакратычнымі лідарамі - Асамблею народных прадстаўнікоў.

Заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў патрабуюць сказаваць артыкул артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, каторы прадугледжвае адказнаць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў падтрымліваюць патрабаванне грамадзскіх аргнаізацыі да Міністэрства культуры Беларусі аб уключэнні бел-чырвона-белага сцягу у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Еўрапейская Народная партыя пра выбары ў Беларусі. 16.09.2016 5

  Пасля прызначэння прадстаўніцы права-цэнтрысцкай кааліцыі, сябра АГП Ганны Канапацкай у Палату прадстаўнікоў многія аналітыкі паспяшаліся спрагназаваць і змену рыторыкі Еўрапейскай народнай партыі адносна беларускага ўраду, і змену пазіцыі права-цэнтрысцкай кааліцыі ў дачыненні да ацэнкі выбарчай кампаніі. Моцна паспяшаліся. smile:)

 Як для  права-цэнтрыстаў у Беларуси,   так і для нашых еўрапейскіх партнераў – прынцыповы, каштоўнасны падыход ў дачыненні да Беларусі застануцца асновай длянашай працы.

 

Свабодных выбараў у Беларусі няма. Прызначэне дзьвух апазіцыянераў у Палату прадстаўнікоў не азначае дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

 


  Заява Еўрапейскай Народнай партыі адностна вынікаў выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Брусэль, 15 верасня 2016

Беларускія выбары не адпавядалі дэмакратычным выбарчым стандартам. Еўрапейская народная партыя ў сувязі з мінулымі ў Беларусі парламенцкімі выбарамі 11 верасня глыбока шкадуе аб тым, што краіна не выканала міжнародныя абавязацельствы і стандарты сумленнасці выбараў. Пра гэта паведамілі ў ЕНП.

«Шкада, што яшчэ адны выбары ў Беларусі не апраўдалі міжнародных правілаў, бо іх правядзенне нельга лічыць ні свабодным, ні справядлівым, ні дэмакратычным. Нягледзячы на ​​шматлікія міжнародныя рэкамендацыі аб тым, як рэфармаваць і адаптаваць выбарчае заканадаўства, быў дасягнуты вельмі нязначны прагрэс», — заявіў генеральны сакратар ЕНП Антоніё Лопэс-Істурыс.

«Недапушчальна, што палітычная апазіцыя ў Беларусі працягвае падаўляцца, што неаднаразова адмаўляюць у рэгістрацыі новых палітычных партый і грамадскіх арганізацый. На гэтых выбарах зноў незалежнасць СМІ была абмежаваная, доступ міжнародных назіральнікаў да падліку галасоў ускладнены, а сістэмай датэрміновага галасавання злоўжывалі, як было падкрэслена ў папярэдніх высновах БДІПЧ АБСЕ. Гэтыя і многія іншыя перашкоды стварылі сур’ёзныя цяжкасці падчас выбарчай кампаніі для правацэнтрысцкай кааліцыі, сфармаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Хрысціянска-дэмакратычнай партыяй і Рухам «За свабоду», а таксама для БНФ і астатняй дэмакратычны апазіцыі», — дадаў старшыня ЕНП Жозэф Доль.

«Я слаўлю мужнасць і рашучасць гэтых партый прасоўваць еўрапейскія каштоўнасці і змагацца за дэмакратыю ў Беларусі, і я заклікаю ўлады працаваць у больш цесным супрацоўніцтве з ЕС і іншымі міжнароднымі арганізацыямі для ажыццяўлення рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ напярэдадні мясцовых выбараў, якія адбудуцца праз год-паўтара» , — сказаў Антоніё Лопэс-Істурыс.

«ЕНП працягне падтрымліваць народ Беларусі, моладзь як будучыню краіны, правацэнтрысцкую апазіцыю і нашых членаў, якія змагаюцца кожны дзень за свабодную, дэмакратычную, сучасную і еўрапейскую Беларусь. Мы будзем сачыць за развіццём падзей у Беларусі, якая застаецца ў нашым парадку дня», — заключыў прэзідэнт ЕНП.

ЕНП з’яўляецца найбуйнейшай і найбольш уплывовай палітычнай партыяй агульнаеўрапейскага ўзроўню правацэнтрысцкай накіраванасці, якая ўключае ў сябе 75 партый-членаў з 40 краін, прэзідэнтаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага Савета, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў сямі краін ЕС і пяці краін па-за ЕС, 14 членаў Еўрапейскай камісіі і найбуйнейшую групу ў Еўрапейскім парламенце.

Алкагалiзм i Лукашэнка. 08.09.2016 3




Загрузка плеера
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі