"Пазняк і Саннікаў — ворагі беларускага народа"

"Пазняк і Саннікаў — ворагі беларускага народа." – гэта http://nn.by/?c=ar&i=107908">загаловак артыкула на адной з вядомых незалежных газет.http://nn.by/?c=ar&i=107908" >Пра гэта былы савецкі дысідэнт напісаў РЭПЛІКУ ў каментары

Дастаткова набраць у пошуку   НН  "Кукабяка" і можна пабачыць лічаныя  артыкулы з яго меркаваннем
 Адкуль такая пільная ўвага да РЭПЛІКІ ў каментары?
 На мой погляд, высновы можна зрабіць толькі дзве -- альбо з 28 чэрвеня 1998 да 7 сакав
iка 2012 (калі паўстала пытанне пра адмену “санкцый “) меркаванні легендарнай асобы беларускага дысідэнцкага руху — Мiхала Кукабакі не заслугоўвалі увагі, альбо мы маем справу з прымітыўнай спробай абліць брудам незалежных палітыкаў ад чужога імя.
Мяркую, што Міхал Кукабака тут не пры чым. Гэта проста брутальнае выкарыстанне яго асобы.
Кожны чалавек мае свае меркаванні. Пры вялікім жаданні можна вынайсці патрэбную табе цытату па любой тэме якой-небудзь вядомай паважанай асобы.. (мяркую, што ў дадзеным выпадку, шукаць і адбіраць прыйшлося доўга). Тут і разлік прымітыўны -- каб усе накінуліся на Кукабяку, а адборшчыкі цытатаў засталіся як бы не пры чым.
    Хацелася б ведаць меркаванне БАЖ, ды і й наогул журналісцкай супольнасці - наколькі лічыцца этычным і прымальным у сучаснай незалежнай беларускай журналістыцы гэткі  прыём.     


 
.
12.04.13 22:00
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі