Два ўчынкi.

 За адзін (патрабавала выканння гімна сваёй краіны, рызукуючы медалём) - дзяўчынку паліваюць брудам многія сацсэткавыя дэм. змагары ("не за той сцяг і герб заступілася." Як быццам бы гэта віна яе, 15- гадовай, што сёння не наш нацыянальны сцяг лунае і не наш гімн гучыць ад імя Беларусі). 

Другі - дзяўчына агалілася перад камерамі ў імя дэмакратыі,– ухваляецца як узор мужнага змагарства. (Шкада, што за 20 год змагання дзеля многіх так і не вывучанымі засталіся простыя  прапісныя ісціны:  важна не толькі Ў ІМЯ ЧАГО, але і ЯК.  Мэта не апраўдвае сродкі,)

 Калі задацца пытаннем – чый учынак у вачох абсалютнай большасці беларускага грамадства будзе ўхвалены? – адказ відавочны. І справа тут не ў палітычнай прыналежнасці, а ў разуменні прыстойнасці і годнасці. 

Дык ці не сталася нашая дэмакратычная інтэрнет-супольнась падабенствам малой суб-культуры альбо сэкты (на пару тысяч чалавек), даўно адарванай ад грамадства і часта – ад рэчаіснасці?.. 

Будучыня і надзея гэтай краіны – у сутнасці ўчынка  Віалеты Скварцовай. Бо ў такіх як Віялета - ёсць шанец і Беларусь адрадзіць, змяніўшы дыктатуру на годны дэмакратычны строй, і нацыянальны сцяг і гімн вярнуць. У суполкі, што шалее ад ненавісці да сваіх суграмадзян – такога шанцу няма. 
Бо па-сутнасці, тымі ж эмоцыіямі і памкненнямі (ненавісцю і непрыняццём, абвінавачваннем іншых і амаўленнем ад уласнай адказнасці) жыве сеняшні рэжым. І гэтая нашая дэмакратычная інтэрнет-суполка хіба толькі па форме ды назве альтэрнатыва...

Я таксама не ў захапленні (мякка кажучы), ад чырвона-зялёнага...  Але хацелася б, каб за сцягамі мы не пераставалі бачыць людзей.  Ва ўчынку  маладой дзяўчыны так шмат надзеі на тое, што ў нашай краіне можа многае змяніцца. І нават сцяг   - на наш нацыянальны бел-чырвона-белы. Надзея ў тым, што перамогуць каштоўнасці і падыходы ня злоснага інтэрнэт- коментатора-змагара і не   аўтарытарыста- прыстасаванца з БРСМ, а тыя, дзеля каго гонар краіны вышэй за ўласны залаты  медаль.    Калі гонар і годнасць для гэтых маладых людзей - каштоўнасць і прыярытэт, то несумненна, дакапацца да праўды гістарычнай і абараніць сапраўдныя нацыянальныя сымбалі яны змогуць.

  

 

P.S. Гэтую нататку публікую пасля гарачых дыскусій на старонках FB, разумеючы што для у многіх  такая пазыцыя выклікае абурэнне. Права кожнага – мець сваё меркаванне.  Без шкадавання развітаюся  з дзесяткам фрэндаў, што переходзяць мяжу хамства ў каментах –   хай кожны абірае свій шлях і сваё кола аднадумцаў.  

Аднак пры тым лічу важным неабходным заявіць – не ўся апазіцыя лічыць метады Фемен прымальнымі. Таксама   каб засведчыць, што не толькі нацыянальная сумболіка, але і кожны годны ўчынак грамадзяніна нашай краіны мусць быць ушанаваны. 



.
26.07.17 12:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі