Уцёкі з дзіцячага садка. Чаго не разумее міністр Карпенка? 05.01.2018

У Светлагорску трое дзяцей збеглі з дзіцячага садка і з'ехалі ў Жлобін на цягніку. Выхавальніцу звольнілі, але пытанне: "Хто вінаваты?», застаецца адкрытым.

Вялікае шчасце, што ўцёкі дзетак не скончыліся трагедыяй.

А што ж міністэрства адукацыі? - «пакараць стрэлачніка» - выхавальніца звольненая, загад міністра - «закруціць гайкі», «узмацніць дысцыпліну»! Выхавальніцу звольнілі, хаця бацькі былі супраць.

Складаецца ўражанне, што ў міністэрстве абсалютна не ведаюць што робіцца ў дзіцячых садках і школах Беларусі. Ці ведаюць, але ім начхаць?

Не можа быць нармальнага выхавання ды і проста нармальнага нагляду за дзецьмі, калі склад садкоўскіх груп даходзіць да 30 чалавек! У пачатковай школе - тое ж самае. Выхавальнікі і настаўнікі бываюць розныя, але немагчыма надаць дастаткова ўвагі кожнаму дзіцяці і ў такіх велізарных групах. Нагадаем, што заробкі выхавальнікаў дзіцячых садоў проста жабрацкія ...

Акрамя таго, сучасны ў дзіцячы сад і пастаянныя хваробы, якія дзеці адтуль прыносяць - гэта сінонімы ..

Пры тым у краіне адсутнічае заканадаўчая база для прыватных дзіцячых садоў і школ. Нават перавесціся на сістэму хатняга навучання вельмі складана. Замест таго, каб дапамагаць альтэрнатыўнай сістэма адукацыі, улада выштурхвае яе ў нелегальнаю сферу. Беларусі патрэбна тэрміновая рэформа сістэмы адукацыі. І ў першую чаргу, неабходна легалізаваць і стварыць умовы для нармальнай працы прыватным дзіцячым садам, прыватным школам. Трэба перастаць душыць настаўнікаў папяровая работай, нікому не патрэбнымі справаздачамі і паказчыкамі.

Ад нашай сістэмы адукацыі даўно бягуць усе: бягуць студэнты, для якіх прэстыжнай з'яўляецца  адукацыя ў еўрапейскім ВНУ (цікава даведацца статыстыку, колькі студэнтаў з ЕС пажадалі вучыцца ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў? Тысячы? або 3-2 чалавекі? Ці ніводнага?)

З радасцю пераводзяцца на пазашкольную форму навучання  вучні, калі бацькі могуць гэта дазволіць, таму што школьная саўдэпаўскія сістэма аднолькава бяздушна ставіцца як да настаўнікаў, так і да школьнікаў. Таму што ў перапоўненых класах нават таленавітым вучням складана атрымаць якасную адукацыю.

І вось зараз пабеглі выхаванцы дзіцячых садкоў ... :)

А калі сур'ёзна, то сітуацыя ў Беларусі такая, што большасць грамадзян з задавальненнем бы з'ехала вучыцца, працаваць, жыць у Еўрапейскім Саюзе. Раней даводзілася часта чуць ад прыхільнікаў дзеючай улады: «калі вам так не падабаецца ў нашай краіне, - зъязджайце!» Сёння яны давялі краіну да таго, што гатовыя з'ехаць большасць. Вось толькі калі б усе з'ехалі, то хто б тады кармілі ўсе гэтыя чыноўнікі, кгэбэшники, ідэолагі, міністры? Увесь гэты «эліта», якой тут і так жыць добра?

Сёння на шляху рэформаў сістэмы адукацыі ў Беларусі стаіць менавіта міністэрства. І калі міністр Ігар Карпенка гэтага не разумее, альбо не здольны на правядзенне рэформаў - яму трэба тэрмінова падаваць у адстаўку.

Хаця, ёсць і альтэрнатыва: не мяняючы савецкіх падыходаў, Карпенка можа прыставіць ахову МВД-КДБ да варот дзіцячых садкоў – у іх супрацоўнікаў і заробак паболей, і штат дазваляе.

За права Людзьмі завацца. 28.03.2017 7

Беларускі рэжым разагнаў мірныя акцыі пратэсту. Сотні люддзей кінуты за краты. Але улада не разумее, што ў адрозненні ад 2001, 2006, 2010, - гэтым тупым гвалтам пратэст не спыніць.

Бо Вясна 2017 – не прынесла нi стараху , нi  расчаравання. Вясна2017 прынесла адчуванне ГОНАРУ за наш народ ,  ВЕРЫ ў людзей,   УПЭЎНЕНАСЦЬ ў непазбежнасць перменаў.

У 2017 годзе, свята Волі набыло новы сэнс і новае гучанне, бо імкненне да Волі становіцца сымбалем і сэнсам новага беларускага адраджэння. Ад Берасця да Воршы, ад Гомеля да Віцебску ўзняліся людзі, патрабуючы праўды і справядлівасці, паўстаючы супраць знявагі, збяднення, карупцыі і гвалту з боку бандытаў у мундзірах.

Як і 100 гадоў таму, беларусы патрабуюць права людзьмі звацца! Нягледзячы на рэпрэсіі, гэты народны пратэст не спыніць, бо ўлады змагаюцца ўжо не з апазіцыяй - улады пачалі вайну з уласным народам. Людзей збіваюць і арыштоўваюць за мірны пратэст. За кожны дзень, забраны з жыцця, за ўсё, што з намі адбываецца за кратамі, нясе персанальную адказнасць Аляксандр Лукашэнка.

Плёткі ж пра тое, што пратэсты ініцыяваныя за межамі Беларусі, разлічаныя на наіўных дурняў альбо заходніх палітыкаў - аматараў «рэалпалітык», каб апраўдаць рэпрэсіі. Але беларусы - не дурні! А ў дэмакратычных краінах свету яшчэ досыць палітыкаў і дыпламатаў, што не гандлююць сваім сумленнем.

Зараз задача спецслужбаў Лукашэнкі - не проста падавіць, але і дыскрымінаваць пратэстны рух. Яны кідаюць за краты дэмакратычных актывістаў па ўсёй краіне, каб вызваліць дарогу для правакатараў. Таму сёння, калі і ёсць п’яныя сярод удзельнікаў мітынгаў - гэта супрацоўнікі спецслужбаў. Калі ёсць пагромшчыкі - гэта толькі супрацоўнікі спецслужбаў Лукашэнкі! Мэта рэжыму - паўтарыць сцэнар 2010 года. Не дадзім ім здзейсніць гэта!

Сёння вулічныя акцыі з гвалтоўнымі дзеяннямі - падарунак для карнікаў і правакатараў. Гвалт - метад баязліўцаў. Пакінем яго ўладам. У Святым Пісанні сказана: «ёсць час збіраць камяні і час раскідваць камяні». Сёння - час збіраць, час далучацца да палітычных партый і арганізацый, ствараць новыя. Час яднацца ў супольны нацыянальны рух за праўду і справядлівасць! За права людзьмі звацца!

Наша мэта - мірная дэмакратычная Беларусь!

Нашы метады - адкрыты негвалтоўны супраціў.

Наша задача - падрыхтоўка мірнай агульнабеларускай забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі ураду і свабодных выбараў!

Каб улада змянілася, не трэба супраць яе ўжываць гвалт. Дастаткова проста перастаць яе карміць!

Будзем мужнымі і будзем мудрымі сёння - і заўтра мы ўздымем на супольны пратэст усю Беларусь!

Спрадвеку і назаўсёды, паўсюль, дзе беларусы прагнуць свабоды і справядлівасці, на вуліцах гарадоў і за каратамі - Жыве Беларусь!

Сустрэча з памочнікам Лукашэнкі. Падатак на дармаедаў -толькі пачатак? 17.02.2017 8

Учора разам з лідарам Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгай Кавальковай перадалі намесніку Лукашэнкі - Аляксандру Якабсону зварот, які змяшчае аналітыку эфекту ўзгаданага дэкрэту і патрабаванне яго адмяніць, а таксама подпісы грамадзян за адмену дэкрэту.

Аляксандр Якабсон і яго памочнікі выказалі скепсіс адносна таго, што беларусы масава выступаюць супраць дэкрэту. Я прапанаваў яму разам выйсці на вуліцу да людзей, калі мы збіраем подпісы – хай бы пабачылі на ўласныя вочы. Але , як вядома, для беларускіх чыноўнікаў сустрэчы з простымі людзьмі на вуліцах – не іх фармат.

На наш зварот з патрабаваннем адмянiць дэкрэт, - адказ "пажывем - пабачым як закон будзе працаваць", "будзем вывучаць вашыя прапановы"…

Выснова: сцерпяць беларусы, будуць сплочваць падатак на " дармаедства" - дэкрэт будзе дзейнiчаць, Тады неўзабаве будуць i новыя - на паветра, якім дыхаем, на зямлю, па каторай ходзiм.....
Будуць беларусы далучацца да прэтэсту - дэкрэт адменяць.
Пратэстуйма разам! у лютым i сакавiку , кожны дзень да перамогi! .



Вольга Кавалькова аб выніках сустрэчы з Якабсонам. што рабіць недармаедам:



Нет доступных к воспроизведению файлов

Беларусы не абіралі сабе цара. (відэа) 05.09.2016 1


“Як і ў любой цывілізаванай краіне, у Беларусі адна асоба не павінна кіраваць пажыццёва. Мы не абіралі сабе цара, мы абіралі прэзідэнта"

“Сапраўдныя дэпутаты ў свабодным парламенце павінны арганізаваць імпічмент Лукашэнку."

https://www.youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w

“Калі і ёсць у нашай краіне сапраўдныя дармаеды, дык іх трэба пашукаць у Палаце прадстаўнікоў.” – тэзы майго выступу ў якасці даверанай асобы прамоўцы па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяны Шамбалавай. Таццяна ў тэледэбатах удзельнічаць не змагла. Прыйшлося падтрымаць і выступіць за яе ў якасці даверанай асобы.

Вядучым быў галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Асноўны сэнс выступу прызначанай у наступную ПП праўладнай кандыдаткі : "буду выконваць дэрыктывы Лукашэнкі" :)) .. Вось такі будзе "парламант"..

Відэа тут:  youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w




Магілёўскае тэлебачанне нагадвае ўпраўленне састарэлага калгасу. Перад запісам тэледэбатаў вядоўца распавядаў як пра дасягненне тэлерадыёкампаніі тое, што іх некаторыя перадачы маюць 2 тыс. (!!!) праглядаў на Youtube. J Рэгіянальнаму тэлебачанню ганарыцца такімі “дасягненнямі” проста сорамна.

Звярніце ўвагу, як паводзіць сябе тэлевядоўца -- няспынныя сутаргавыя спробы перашкаджаць мне прамаўляць. Шчыра кажучы, не маючы практыкі выступу на тэлебачанні ў такім фармаце, ды яшчэ з абмежаваным часам у 5 хв, пад такі “акампанімент” прамаўляць зусім няпроста.

Пад час выстапу праўладнай кандыдаткі – паводзіны вядоўца зусім іншыя.. БТ ёсць БТ :)

1 верасня ад Цума да БТ 31.08.2016 2

Правацэнтрысцкая кааліцыя (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) заклікаюць грамадзян на Еўрапейскі пікет, які пачнецца 1 верасня а 17:00 у Менску ля ЦУМа ( пикет Максім Гацака) . Пікет пройдзе пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвязу.

Затым запрашаем наведаць пікеты прамоўца БХД Максім Гацака і намесніка старшыні “Руху За свабоду” Юрася Губарэвіча, што расягнуцца па прашпекце Незалежнасці ад ЦУМА да Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9)

А 18:30 адбудзецца пікет супраць цэнзуры на БТ насупраць Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9).

На жаль, у Беларусі не адбылося ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца цэнзура на нацыянальных каналах. Беларускія дзяржаўныя СМІ выпускаюць неканкурэнтназдольную прадукцыю. Яны няздольныя канкураваць нават з расейскімі СМІ і выконваюць выключна ідэалагічную і прапагандысцкую замову ўладаў. Таму правацэнтрысты, карыстаючыся магчымасцямі гэтай кампаніі, заклікаюць усіх прыйсці з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сцягамі на пікет каля ЦУМа і наведаць усе пікеты ўздоўж праспекту, завяршыўшы пікетаваннем Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9.

Пікет памяці Юрыя Захаранкі. 30.07.2016 1

Пікет памяці Захаранкі насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі.


http://bchd.info/11408-piket-pamyaci-zaharanki-nasuprac-rezidencyi-lukashenki-fota.html

Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Пiкет БХД у гонар памяцi Юрыя Захаранкi-- сумленнага афiцэра беларускага МВД, мужнага чалавека.

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сябры аргкамітэту БХД  Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.


Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта   здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым.


Радуе тое, што у адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра.


Заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Пачатак а 10:00.


Заклікаю усіх неабыякавых люзей прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну.


Страницы: 1
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі